Артыкулы
Разважанні, артыкулы аб хрысціянстве
Недахоп веры ў Бога, спажывецкі падыход да жыцця, звыклая практыка адпачынку прывялі да таго, што чалавек, нават маючы час, не заўсёды ўмее святкаваць. Нягледзячы на ўспрыманне нядзелі як асаблівага дня Божага культу, які найбольш выяўлены ў Эўхарыстыі, нядзеля і надалей застаецца днём адпачынку і асвячэння.
На самым пачатку Святога Пісання мы бачым падрабязнае апісанне стварэння чалавека, яго задання ў свеце, ягоную вялікую годнасць і адказнасць за ўсё жывое. Бог стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства, даў яму свабодную волю, розум і перадаў уладу над гэтым светам, каб ён рабіў гэтую зямлю сабе падданай.
Што асаблівага я раблю, калі адкрыта вызнаю сваю веру, знаходзячыся ў касцёле сярод сваіх аднадумцаў? Нічога надзвычайнага. А вось па-за касцёлам – зусім іншая справа. І час Вялікага Посту – гэта найлепшы спосаб паглядзець на сябе з боку. Ці іду я за натоўпам? Ці маю адвагу сказаць “не” на запрашэнне да ўдзелу ў агульным святкаванні, і што галоўнае – назваць сапраўдную прычыну.
Гэта два чымсьці падобныя і чымсьці розныя пытанні, якія мы не раз у сваім жыцці ставім перад сабой і іншымі людзьмі ў пэўных сітуацыях.
“А чаму я? – пытаемся, калі патрабуецца нашая дапамога і праца, - гэта ж можа зрабіць і хтосьці іншы?” Пасля чаго спяшаемся абыякава адвесці позірк і заняцца сваімі справамі.
«што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае...». У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства... Усведамляючы адказнасць вышэйузгаданага кроку, узнікаюць пытанні: