background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 31 Май 2015 23:28

“Сустрэча з найлепшым сябрам”: Урачыстасць Першай Святой Камуніі ў парафіі в. Войстам

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 12 дзяцей з парафіі в. Войстам урачыста прынялі Першую Святую Камунію.

Гэты дзень, да якога рыхтаваліся напрацягу двух гадоў, стаў вялікім святам не толькі для саміх першакамунійных дзяцей і іх бацькоў, але і для ўсёй Войстамскай парафіі. Спяваць падчас гэтай парафіяльнай урачыстасці быў запрошаны наш хор “Angeli.

У прамове да дзяцей ксёндз пробашч Леон узгадаў пра перашкоды і цяжкасці, з якімі сустракалася старэйшае пакаленне ў прыняцці Першай Святой Камуніі ў савецкія часы. Кс. Леон адзначыў, наколькі ж шчаслівыя сучасныя дзеці, якія маюць такую прыгожую ўрачыстасць першай сустрэчы з Езусам у Эўхарыстыі. У гаміліі пробашч разважаў пра таямніцу Найсвяцейшай Тройцы, назву якой носіць Войстамскі касцёл, і заахвочваў першакамунійных дзяцей да частага і радаснага прыняцця Найлепшага Сябра Езуса ў свае чыстыя сэрцы. Напрыканцы Літургіі ўсе дзеці парафіі, якія напрацягу навучальнага года прымалі ўдзел у катэхезацыі, атрымалі пасведчанні аб заканчэнні пэўнага катэхетычнага курса.

Урачыстасць закончылася ўрачыстай эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла з удзелам першакамунійных дзяцей. Пасля працэсіі гасцінныя парафіяне запрасілі наш хор на салодкі пачастунак.

 


Прочитано 1181 раз Последнее изменение Понедельник, 01 Июнь 2015 00:35
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии