Версия для печати
Воскресенье, 31 Май 2015 23:06

8 новых міністрантаў у нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(4 голосов)

30 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, адбылася Св. Імша на заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года і прыняцце ў міністранты 8 кандыдатаў.

Гэта нядзельная Св. Імша стала таксама заканчэннем белага тыдня для дзяцей, якія тыдзень таму першы раз у сваім жыцці прынялі Першую Св. Камунію. Падчас Св. Імшы асаблівым чынам маліліся за ўсіх дзяцей і моладзь нашай парафіі, каб канікулы сталі для іх шчаслівым часам. Падчас Літургіі ксёндз пробашч Аляксандр адзначыў,  што няма канікул ад нядзельных і ўрачыстых Св. Імшаў і штодзённай малітвы, таму варта пра гэта не забывацца падчас летняга адпачынку, а можа і яшчэ часцей па буднях прымаць удзел у Эўхарыстыі.

Падчас гэтай Св. Імшы 8 хлопцаў з нашай парафіі былі ўрачыста пранятыя ў міністранты. Да гэтай падзеі яны рыхтаваліся напрацягу года праз удзел у спецыяльных занятках. Новыя міністранты атрымалі дазвол і благаслаўленне пробашча на службу падчас Літургіі пры алтары і спецыяльны дакумент, які гэта падцвярджае.

Напрыканцы Эўхарыстыі дзеці і моладзь атрымалі благаслаўленне на радасны час летніх канікул.

 


Прочитано 1848 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии