background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 05 Март 2015 12:47

"Як добра перажыць Вялікі Пост?.." Сваімі думкамі дзеліцца кс. Андрэй Калядка

Автор 
Оцените материал
(6 голосов)

Вялікі Пост, як гаворыць Папа Францішак, – гэта час аднаўлення для касцёла, супольнасцяў і асобных вернікаў”. Святы Айцец падкрэслівае, што „мы яму не абыякавыя. Яму важны кожны з нас, Ён ведае нас па імені, клапоцацца пра нас і нас шукае, калі мы Яго пакідаем”.

 

А што мне як святару, найбольш дапамагае перажываць Вялікі Пост? Што мне рабіць, каб добра перажыць Вялікі Пост? Дарагія браты і сёстры распачаўся новы перыяд у Касцёле – Вялікі Пост, кожны з нас робіць якія-небудзь пастановы, задумваецца над сваім жыццем, і прыкладае ўсе намаганні, каб як мага лепш перажыць гэты час. Трэба ўсвядоміць, што кожны з нас з’яўляецца грэшным чалавекам. Быць грэшнікам – гэта не значыць быць чалавекам подлым, нядобрым, злым, але як гаворыць Папа Францішак „быць грэшнікам, гэта добра знаць сябе, і ведаць, што я слабы, прызнацца ў сваёй слабасці”. Слабасць не з’яўляецца няшчасцем, наадварот, гэта шанс, можна сказаць, благаслаўленне. Чалавек абвясціўшы сябе слабым, як гаворыць Айцец Святы Францішак адкрываецца на іншых людзей, а гэта значыць і на Бога. Хтосьці просіць аб прабачэнні, але тым самым вучыцца прабачаць. Просіць аб дапамозе, але сам прыходзіць на дапамогу. Пакутуе ад злачынстваў, але тым больш атрымлівае асалоды ад жыцця. Любіць час, не баіцца пераменаў, бо ведае, што дабро не скончыцца. Усё ў руках Божых.

Дарагі сябра, як перажыць добра Вялікі Пост? Тое, што я скажу можа быць вельмі простым, на першы позірк, але як складана практыкаваць у паўсядзённым жыцці! Па першае, як гаворыць Хрыстус: „гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго”(Ян 15,17), а па другое „калі вы будзеце адпускаць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны адпусціць і вам. А калі не будзеце адпускаць людзям, то і Айцец ваш не адпусціць вам правінаў вашых”(Мц 6, 14-15). Бог заклікае кожнага з нас да навяртання,  да таго, каб мы зрабілі рэвалюцыю свайго сэрца, як кажа прарок Ёэль „Разрывайце сэрцы вашыя, а не вашае адзенне, і навярніцеся да Пана Бога вашага, бо Ён ласкавы і міласэрны, доўгацярплівы і шматміласцівы, неахвочы да пакарання”(Ёэл 2, 13). Хочацца пажадаць вам сябры, каб перамену свайго жыцця не адкладвалі толькі на Вялікі Пост, альбо Адвэнт, але каб практыкавалі штодзённа.

Кс. Андрэй Калядка

Прочитано 1169 раз Последнее изменение Четверг, 05 Март 2015 13:18
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии