Хоць усе мы ведаем словы Езуса Хрыста, каб чуваць, бо не ведаем ні дня, ні гадзіну, і разумеем, што духоўную працу ніколі нельга спыняць.
Але вось набліжаецца перыяд Вялікага Посту, час асаблівага пакаяння і разважання над Мукай, Смерцю і бязмежнай Любоўю Езуса Хрыста. Гэта якраз спрыяльны час, каб зазірнуць нават у самыя далёкія куточкі свайго сэрца і “адрамантаваць” яго з Божай Ласкай!
У часе Вялікага Посту прыняць удзел у Св. Імшы ў нашай парафіі можна будзе кожны дзень раніцай ці вечарам.
Кожны дзень а 15 гадзіне ў нашай парафіі будзе адбывацца малітва Вяночка да Божай Міласэрнасці.
У Вялікім Посце таксама аднаўляюцца катэхезы для дарослых, якія будуць адбывацца кожную сераду пасля вячэрняй Св. Імшы.
Па суботнім вечарам будзе цэлебравацца яшчэ адна Св. Імша з удзелам моладзі. А пасля Эўхарыстыі зноў будуць адноўленыя сустрэчы для студэнцкай і працуючай моладзі.
Набажэнствы Крыжовай Дарогі будуць праводзіцца кожны дзень перад Св. Імшамі. Асаблівым чынам запрашаем прайсці з Езусам Крыжовы шлях у пятніцу, у дзень Мукі і Смерці Хрыста, а 19 гадзіне і ў нядзелю пасля ранішняй Эўхарыстыі.
Разважаць пра Муку і Смерць Езуса і цярпенні Марыі будзем у Песнях Жальбы, якія будуць спявацца кожную сераду і нядзелю.
Няхай жа не будзе змарнаваная ніводная хвіліна Вялікага Посту!