А быў ён біскупам, які жыў прыкладна ў IV стагоддзі ў Малой Азіі (тэрыторыя сучаснай Турцыі). Пра жыццё гэтага святога амаль што не захавалася ніякіх біяграфічных зместак, але вядома тое, што ён бескарысліва дапамагаў патрабуючым. У сучасным свеце асоба і прыклад святога Св. Мікалая не губляюць сваёй актуальнасці. Наша спажывецкае грамадства, у якім кожны імкнецца мець як мага больш толькі для сябе, пакрыху развучваецца дарыць свой час, дабрыню сэрца і дапамагаць бліжнім, нічога не патрабуючы ўзамен.
У гэты дзень падчас катэхезаў дзеці нашай парафіі разважалі над прыкладам Св. Мікалая. Ад гэтага святога яны вучыліся быць добрымі, бачыць патрэбы сваіх бліжніх, дапамагаць ім і нічога не чакаць узамен. Хтосьці сказаў, што чалавек багаты не тым, што мае, а тым, што аддае. Св. Мікалай заахвочвае кожнага з нас быць духоўна багатымі і імкнуцца кожнага дня зрабіць хоць адзін маленькі добры ўчынак з любові да Бога і бліжніх.
Напрыканцы катэхезаў кожны з дзяцей атрымаў салодкі падарунак ад самога Св. Мікалая J!