background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 02 Декабрь 2014 14:51

Рараты: Каб НЕ ПРАСПАЦЬ і выйсці насустрач Збаўцы! (+фота з Раратаў)

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

Адвэнт – гэта час чакання. Перыяд Адвэнту падзяляецца на дзве часткі: час да 16 снежня рыхтуе нас да асабістай сустрэчы з Езусам Хрыстом напрыканцы вякоў, час пасля 16 снежня дапамагае нам непасрэдна падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння.

 

Чалавек заўсёды чагосьці чакае. Гэта можа быць заканчэнне школы ці працоўнага дня, нараджэння дзіцяці ці спакойнага вечара і смачнай вячэры. Але так ці інакш, нават калі мы гэтага сабе не ўсведамляем, на працягу ўсяго свайго жыцця мы чакаем і рыхтуемся да асабістай сустрэчы з Богам, пасля нашай зямной вандроўкі. Кожны дзень і кожная хвіліна набліжае нас да гэтай самай важнай сустрэчы, гадзіна якой застаецца для нас невядомай. 

Раратнія Св. Імшы, якія цэлебруюцца да ўсходу сонца, дапамагаюць нам асаблівым чынам трываць у паставе чування і чакання, каб не праспаць і быць гатовымі выйсці насустрач надыходзячаму Збаўцы!

"Рараты для мяне – гэта адна з найпрыгажэйшых традыцый Адвэнту ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. З вялікай радасцю ўдзел у Раратняй Імшы прымаюць як дарослыя, так і дзеці, якія трымаюць у руках запаленыя свечкі або ліхтарыкі. Калі раніцай прыходзіш у святыню, паўсюль пануе цішыня і цемра, ты гледзіш на маленькія агеньчыкі, а ў душы адразу пануе супакой. Раратнія Імшы – гэта асаблівы час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. Святая Імша адбываются да ўзыходу сонца, і гэты ранішні час і робіць Літургію такой незвычайнай. А ў святыні можна атрымліваць асалоду ад таямнічай атмасферы, якая спрыяе малітве, каб годна падрыхтаваць сябе да свята Божага Нараджэння. І пасля з чыстым сумленнем і шчырай радасцю сустрэць Збавіцеля".

Крысціна

"Рараты гэта час, калі мы чакаем Нараджэнне Езуса. У гэты час я адчуваю радасць, ад таго, што магу прымаць удзел у Раратніх Св. Імшах. Яшчэ у гэты час я чакаю нейкіх цудаў…"

Аліна

Рараты ў нашай парафіі адбываюцца кожны аўторак і чацвер у 6.30. 


Прочитано 1417 раз Последнее изменение Вторник, 02 Декабрь 2014 21:41
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии