Дэкарацыі, якія з’явіліся ў нашай святыні, нагадваюць пра багацце і прыгажосць гэтага перыяду. Адвэнтовы вянок з чатырма свечкамі сімвалізуе чатыры тыдні Адвэнту. Гэта час радаснага чакання прыйсця Збаўцы, а трэцяя нядзеля гэтага перыяду называецца радаснай, пра што нагадвае трэцяя свечка з ружовай стужкай. Вялікая свечка каля абраза Маці Божай Вастрабрамскай называецца раратняй і сімвалізуе Марыю, Якая прадказвае хуткае прыйсце сапраўднага Сонца, Свайго Сына. Каляндар змешчаны пад алтаром будзе прыпамінаць кожнаму парафіяніну пра тое, колькі дзён засталося да свята Божага Нараджэння. А адлічваць гэтыя дні ўсёй парафіі будуць дапамагай дзеці, якія адказваючы на пытанні ксяндза-пробашча Аляксандра будуць здымаць сняжынку з чарговага дня каляндара.
На кожнай нядзельнай і раратняй Св. Імшы маленькія парафіяне будуць прыгадваць ўсім пра добрыя ўчынкі, рабіць якія закліканы і маленькі, і дарослы хрысціянін. Як сімвал сваіх добрых спраў дзеці будуць прыносіць сняжынкі, якімі пасля ўпрыгожаць елку каля ясляў Нованароджанага. Кс. Аляксандр назваў дзяцей нашай парафіі апосталамі, якія сваім прыкладам заахвочваюць і дарослых да актыўнага перажывання Адвэнту і ўдзелу ў Раратах.
Падчас ранішняй Св. Імшы а 10 гадзіне быў асвечаны аплатак, які ўжо можна набываць на Вігілійную вячэру.
http://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/artykuly/item/707-pershy-dzen-novaga-liturgichnaga-goda-nashay-parafii#sigProGalleriaaf103342d2