background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 30 Октябрь 2014 10:32

Хэлоўін: вясёлая забава ці небяспека?

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Прыбліжэнне першых дзён лістапада ў большасці маладых хрысціянаў у наш час, на жаль, асацыіруецца не з урачыстасцю Усіх Святых і малітвай за памерлых, а з Хэлоўінам. Прычым большая частка дзяцей і моладзі апраўдваецца тым, што яны не ўкладваюць у гэта ніякага сэнсу, проста весяляцца, проста праводзяць час разам са сваімі сябрамі, апранутымі ў “прыкольныя” касцюмы. Але на самой справе ўсю больш сур’ёзна… “Хэлоўін – не для хрысціянаў!”

Пра Хэлоўін распавядае ксёндз-экзарцыст

“Шатан не пытаецца, яму не цікава — свядома ці несвядома ты ўдзельнічаеш у такіх «святах». Ты зайшоў на яго тэрыторыю — ён задаволены будзе. Бог жа ствараў чалавека свабодным, і таму Бог лічыцца з выбарам чалавека, шатан — не”. Пра цяжкія наступствы Хэлоўіну распавёў парталу Naviny.by ксёндз экзарцыст Андрэй Шут.

«Хэлоўін — гэта ніякая не забава, і нічога агульнага з хрысціянствам не можа мець. Хрысціянін не можа быць і там, і там: лічыць сябе вучнем Хрыста, а практыку мець бязбожную. Дэманы — ворагі жыцця, ворагі збаўлення, і таму сама ідэя Хэлоўіну непрымальная для хрысціяніна», — тлумачыць святар. 

Адкуль прыйшоў Хэлоўін?

Хэлоўін бярэ свае карані ў моднай сярод акультыстаў культуры кельтаў, якія адзначалі Новы год менавіта 1 лістапада. Насялялі яны тэрыторыі сучаснай Англіі, Ірландыі, Шатландыі, Уэльса і паўночнай Францыі. Жрацы старадаўніх кельтаў, якіх называлі друідамі, ушаноўвалі ў гэты дзень бога смерці Саўіна (Samhain). Такім чынам гэты дзень стаў святам смерці, бо ў гэты дзень бог смерці выклікаў духаў памерлых, якія чынілі зло на гэтай зямлі і адышлі ў вечнасць на працягу апошняга года. Паводле кельцкіх вераванняў, у той час злыя духі вандравалі па вёсках і дакучалі людзям. Кельты са страхам чакалі пераследу з боку злых духаў, што цалкам не было для іх забавай. Друіды наказвалі людзям распальваць вялікія вогнішчы. Багам на алтарах прыносілі ў ахвяру рэшту ўраджаю, звяроў і нават людзей. Адурманеныя, яны танцавалі вакол вогнішча танец смерці, запрашаючы духаў цемры.

Гэтая ноч была таксама часам здзяйснення чорнай магіі. Абавязковымі атрыбутамі друідаў у свята Хэлоўін былі вялікія рэпы, выразаныя накшталт масак дэманаў, і жахлівыя чорныя касцюмы (пасля таго, як свята распаўсюдзілася ў Амерыцы, пачалі ўжываць гарбузы). Карыстаючыся пентаграмамі, маскамі дэманаў і здзяйсняючы акультныя практыкі, друіды аддаваліся ў моц злых духаў.

Такім чынам, удзел у гэтым свяце (хоць і на ўзроўні забавы) нясе вялікую небяспеку для душы чалавека. Варта адзначыць, што гэтае «свята» было перанята сатаністамі, якія ноч Хэлоўін называюць сваім святам і лічаць, што менавіта ў гэты час сатана мае асаблівую моц. Гэтая ноч з’яўляецца ноччу т.зв. «чорнай літургіі».

Ці можа хрысціянін удзельнічаць у Хэлоўіне?

Тыя, хто займаецца папулярызацыяй «хэлоўіна» і звязанай з ім атрыбутыкі, жадаюць надаць гэтаму «святу» прывабны і забаўляльны выгляд і пераканаць людзей у тым, што гэта не больш чым бяскрыўдныя забавы. Такім чынам людзі перастаюць усведамляць, што існаванне сатаны — гэта зусім не жарт, а рэальнасць. У выніку такі падыход вядзе да несур’ёзнага стаўлення да веры і рэлігіі наогул.

Кожны хрысціянін павінен памятаць, што ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных адзначэнню «хэлоўіна», несумяшчальны з яго вераю.

Акрамя гэтага, час, калі ўспамінаем Усіх Святых (1 лістапада) і ўсіх памерлых вернікаў (2 лістапада) з’яўляецца не часам забавы, але задумы і малітвы. Малітва за памерлых з’яўляецца сведчаннем веры ў вечнае жыццё, у тое, што душа чалавека жыве вечна. Такая малітва, асабліва на могілках пры магілах нашых блізкіх, вырывае нас з шаленства сучаснага эмпірычнага свету, нагадваючы, што мы таксама пакліканы да жыцця вечнага, якое прынёс нам у дар праз сваё жыццё, муку, смерць і ўваскрасенне Хрыстус. Менавіта гэта з’яўляецца нашым выразам любові і надзеі на будучую сустрэчу з тымі, каго мы любім.

Матэрыял паводле:

http://catholic.by/2/libr/interview/119829-shut.html

http://catholic.by/2/home/news/belarus/calendar/106821-halloween.html

http://catholic.by/2/component/content/article/73-2008-07-17-10-31-51/100140-lr-.html

Прочитано 1910 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии