background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 24 Октябрь 2014 17:59

Душпастырскія аб’явы на 26.10.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

30 звычайная нядзеля

(26 кастрычніка 2014г)

    • На гэтым тыдні Святая Імша:

У панядзелак, сераду, чацвер і пятніцу ў 18.00.

У аўторак у 9.00.

    • У суботу, 1 лістапада, абавязковая ўрачыстасць УСІХ СВЯТЫХ. Абавязковая ўрачыстасць азначае, што гэта дзень святы, у якім мы павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы і належыць прыняць удзел у Святой Імшы. Святая Імша адбудзецца ў 10.00, 12.00 і 18.00. Нешпары за памерлых у 17.30. Імша ў 10.00 будзе цэлебравацца ў інтэнцыі за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі; у 12.00 за парафіян жывых, аб дар святасці; у 18.00 за парафіян памерлых, аб дар неба.
  • У нядзелю, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. У 9.30 – ютрань за памерлых. Святая Імша ў 10.00 адбудзецца ў інтэнцыі памерлых, імёны якіх былі пададзеныя на выпамінкі памерлых парафіян. Пасля Святой Імшы адбудзецца працэсія на могілкі па вул. Першамайскай і там спецыяльнае набажэнства за памерлых з асвячэннем магіл. У 17.30 - нешпары за памерлых. Другая Святая Імша ў 18.00.
  • З 1 па 8 лістапада – актава ўрачыстасці Усіх Святых. Заахвочваем у гэтых днях актавы прыходзіць на набажэнствы. У часе выпамінак і нешпараў у руках будзем трымаць запаленыя свечкі альбо знічы, як сімвал нашай веры ў жыццё вечнае. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу. Выпамінкі будуць вычытвацца праз усю актаву (гэта азначае з 1 па 8 лістапада) за 15 хвілін перад пачаткам набажэнстваў.
  • У часе актавы Усіх Святых можна атрымліваць адпусты і ахвяроўваць за памерлых. Кожны дзень, за адну памерлую асобу. Для атрымання адпусту трэба шчыра паспавядацца, пабыць на Святой Імшы і прыняць Святую Камунію, а таксама адведаць могілкі з малітвай за памерлых і памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (Ойча наш, Вітай Марыя, Веру ў Бога…). Магчымасць споведзі будзе кожны дзень за 30 хвілін перад Святой Імшой.
  • Магчымасць духоўна падрыхтавацца да ўрачыстасцяў, паспавядацца будзе і на вёсках: у панядзелак: 12.30 – Старадубава, 13.00 – Лыцавічы, 14.30 – Муляры. У сераду ў Любані ў 15.00.
  • Святар будзе наведваць могілкі паводле расклада.
    • Ахвяраванні сабраныя за выпамінкі, за асвячэнне магіл, за свечкі, знічы, а таксама сабраныя ў касцёле 1 і 2 лістапада будуць выкарастаныя для набыцця новага канфісіянала (спавядніцы) у наш касцёл. Як толькі нам удасцца сабраць адпаведную суму, зробіў замову канфісіянала і праз 4-6 месяцаў яго будзем мець.
    • Трэба паклапаціцца аб навядзенні парадку на магілах нашым блізкіх перад днём успаміну памерлых. Таксама аб навядзенні парадку на магілах жаўнераў, на могілках па вул. 1 Мая.
    • Рэпетыцыя хора для дзяцей у нядзелю пасля Імшы на 10.00 у парафіяльным доме. Заняткі для школьнай, студэнцкай моладзі і для дарослых будуць адбывацца ў нядзелю пасля Імшы на 18.00.
    • 4 лістапада выпадае 1 гадавіна смерці а. Андрэя Ахрэм, святара. У гэты дзень у 18.00 разам з намі будзе маліцца Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і напрыканцы адбудзецца асвячэнне памятнай дошкі, якая змешчана ў касцёле.
    • Наступныя заняткі па рэлігіі 15 лістапада.
    • З’явіўся каляндар на новы 2014 год.
  • Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы!
Прочитано 1472 раз Последнее изменение Пятница, 24 Октябрь 2014 18:22
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии