Версия для печати
Суббота, 18 Октябрь 2014 22:34

Нашы дзеці і моладзь наведалі парафію ў в. Войстам

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

5 кастрычніка група дзяцей і моладзі нашай парафіі наведала парафію ў в. Войстам на ўрачыстае распачацце новага катэхетычнага года.

Войстамская парафія, суседняя нашай Вілейскай, знаходзіцца на Смаргоншчыне і прыналежыць да Гродзенскай дыяцэзіі. 5 кастрычніка для маленькіх і маладых парафіян гэтай вёскі адбылося ўрачыстае распачацце новага года пазнавання Божай навукі. На гэта парафіяльнае свята былі запрошаны і нашы дзеці і моладзь, каб разам памаліцца і праславіць Бога сваім спевам, а таксама, каб прадставіць падрыхтаваную тэатральную пастаноўку.

Напачатку Св. Імшы пробашч Войстамскай парафіі кс. Леон шчыра прывітаў маладых гасцей суседняй парафіі. Падчас гаміліі святар падкрэсліў важнасць і неабходнасць катэхізацыі дзяцей і моладзі ў наш час. Кс. Леон зачытаў таксама фрагменты пастырскага ліста на пачатак катэхетычнага года біскупа Аляксандра Кашкевіча. Асаблівым чынам кс. Леон звярнуўся да бацькоў, якія адказваюць перад Богам за духоўнае выхаванне сваіх дзяцей, і заахвочваў іх зразумець важнасць удзелу дзяцей у занятках па рэлігіі.

Эўхарыстыя, якая цэлебравалася ў першую нядзелю месяца закончылася традыцыйнай Эўхарыстычнай працэсіяй вакол Касцёла. Пасля нашы дзеці і моладзь прадставілі тэатральную пастаноўку на тэму каштоўнасці жыцця, якую прадстаўлялі на Міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве і таксама на фэст у нашай парафіі.

Пасля тэатральнай пастаноўкі гасцінныя парафіяне Войстама запрасілі нашых дзяцей і моладзь на падрыхтаваны салодкі пачастунак.


Прочитано 1178 раз Последнее изменение Суббота, 18 Октябрь 2014 22:38
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии