Версия для печати
Воскресенье, 05 Октябрь 2014 20:31

Успамін Анёлаў Ахоўнікаў у нашай парафіі (+новае фота)

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

2 кастрычніка  дзеці нашай парафіі сабраліся на вячэрнюю святую Імшу, каб разам адзначыць успамін Анёлаў Ахоўнікаў. Дзеці былі вельмі разнастайнага ўзросту: ад самых маленькіх да выпускнікоў.

 

Падчас гаміліі ксёндз Аляксандр нагадаў дзецям пра Анёлаў у Бібліі, пра тое, як яны былі пасланыя Богам да людзей, каб дапамагаць у розных цяжкасцях або абвяшчаць добрыя навіны ад Бога. Напрыканцы Эўхарыстыі дзеці атрымалі індывідуальнае благаслаўленне і як падарунак – медальён з выявай Анёла Ахоўніка і Міхала Арханёла. Пробашч парафіі зазначыў, што з такімі сябрамі чалавек здольны супрацьстаяць злу.

Пасля святой Імшы адбылося Ружанцовае набажэнства, дзеці разам з бацькамі гучна вымаўлялі словы малітваў і прасілі аб заступніцтве Нябеснай Маці ў жыцці. А напрыканцы ўсе разам дзякавалі бескарысным і нястомным апекунам словамі любімай малітвы кожнага дзіцяці: “Анёле Божа, дружа мой…”.

Пасля агульнай малітвы дзяцей чакаў яшчэ адзін сюрпрыз – салодкі пачастунак. Маленькія парафіяне вярталіся дадому шчаслівыя і поўныя жадання станавіцца лепшымі і працаваць над сваёй духоўнасцю, каб прыпадабняцца ў паслухмянасці і служэнні Анёлам.


Прочитано 1361 раз Последнее изменение Вторник, 07 Октябрь 2014 21:01
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии