background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 30 Сентябрь 2014 21:26

Пілігрымка нашай парафіі да Маці Божай Бялыніцкай у г. Горкі

Автор 
Оцените материал
(4 голосов)


20 верасня адбылася аўтобусная пілігрымка з нашай парафіі ў парафію Маці Божай Бялыніцкай у Горкі.

Пілігрымка пачалася яшчэ да світання малітвай у парафіяльнай святыні і благаслаўленнем пілігрымаў. Шлях у 350 кіламетраў быў напоўнены спевамі і малітвамі праз заступніцтва Маці Божай Бялыніцкай. Пілігрымку ўзначальваў ксёндз-пробашч нашай парафіі Аляксандр Барыла, якому ў духоўнай апецы дапамагаў клерык Павел Трон.

Падчас свайго шляху пілігрымы спыняліся, каб бліжэй пазнаёміцца з Касцёлам усходняй часткі Беларусі. Напрыклад, у в. Зэмбіна пілігрымы ўбачылі руіны некалі велічнай святыні, якая магла змесціць шмат вернікаў. Сёння ў вёсцы засталося толькі некалькі вернікаў. Гэта пілігрымка стала добрай магчымасцю для Вілейскіх парафіян, каб наведаць місійныя тэрыторыі Магілёўшчыны, убачыць стан Касцёла на гэтых землях і падтрымаць яго сваёй малітвай і ахвярай.

Пробашч парафіі ў Горках кс. Андрэй Кеўліч добра вядомы нашай парафіі, бо калісьці служыў у ёй вікарыем. На парафіяльную ўрачыстасць у Горкі прыехала 55 вілейчан. Сярод пілігрымаў былі дзеці і людзі старэйшага ўзросту, а адным з удзельнікаў была Ядвіга Пастэрнак, якая атрымала ліст ад Папы Францішка.

Парафія Маці Божай Бялыніцкай налічвае няшмат вернікаў, але з-за вялікай колькасці гасцей з іншых парафій мясцовая капліца не змясціла ўсіх жадаючых. Адпустовая святая Імша цэлебравалася на палявым алтары, пабудаваным рукамі мясцовага пробашча кс. Андрэя і пры дапамозе іншых святароў. Эўхарыстыя пачалася ўрачыстым унясеннем абраза Маці Божай Бялыніцкай, а закончылася адмысловай малітвай праз заступніцва Нябеснай Маці.

Адзін з пілігрымаў Галіна Кажарновіч дзеліцца сваімі перажываннямі:

«Шчаслівая, што прыняла удзел і радавалася разам з парафіяй Маці Божай Бялыніцкай! Пані Божа, адрадзі веру гэтага краю, Матачка Божая, падтрымай святароў!»

 


Прочитано 1207 раз Последнее изменение Вторник, 30 Сентябрь 2014 21:42
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии