background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 16 Сентябрь 2014 19:05

“Узнесціся над штодзённасцю і смерцю”: Фэст і адпустовая Св. Імша ў нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

14 верасня ў свята Узвышэння Святога Крыжа адбылася адпустовая ўрачыстасць у нашай парафіі. Адпустовую Св. Імшу а 10 гадзіне ўзначаліў кс. Кірыл Бардонаў, які родам паходзіць з нашай парафіі.

У гэты дзень нашу парафію наведаў таксама і дырэктар Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Аляксандр Фамяных, які калісьці служыў у нашай парафіі дыяканам.

Напачатку Эўхарыстыі ксёндз-пробашч Аляксандр шчыра прывітаў усіх парафіянаў і гасцей, усіх тых, хто паходзіць з Вілейскай парафіі, і нягледзячы на тое, што цяпер жыве ў іншым месцы, на фэст прыязджае ў родную парафію. У сваёй прамове ксёндз-пробашч адзначыў, што Крыж Хрыста – гэта алтар, на якім здзейснілася Ахвяра нашага збаўлення.

У гаміліі кс. Кірыл распавёў гісторыю свята Узвышэння Св. Крыжа і адзначыў,  што Крыж можа несці толькі той, хто апрануты ў духоўную вопратку пакоры. Крыж, як сказаў кс.Кірыл, дазваляе нам узнесціся над сваёй штодзённасцю і над самой смерцю. Святар прапанаваў паразважаць над прыкладам Езуса Хрыста, Які прынізіў Самога Сябе, стаўшы чалавекам, і аддаў за нас Сваё жыццё. Напрыканцы гаміліі кс. Кірыл дадаў, што свята Узвышэння Св. Крыжа заахвочвае нас трымацца Крыжа, у якім абяцанне таго, што дабро пераможа.

Св. Імша завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол нашага Касцёла. А пасля Св. Імшы дзеці і моладзь парафіі паказалі невялікую інсцэніроўку на тэму каштоўнасці жыцця і яго абароны. Гэта тэатральная пастаноўка заняла чацвёртае месца і была асабліва адзначана журы на Міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве. Яе змест падкрэслівае вялікую каштоўнасць кожнага жыцця, якое пачынаецца ўжо ад моманту зачацця. Жыццё – гэта вялікі дар ад Бога, і прыгажосць жыцця заключаецца ў самім жыцці!



Прочитано 1699 раз Последнее изменение Вторник, 16 Сентябрь 2014 21:13
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии