background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 04 Сентябрь 2014 20:14

З Богам у новы навучальны год! (+ фота)

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

У апошні дзень лета, у нядзелю 31 жніўня наша парафія сабралася на ўрачыстай Св. Імшы, падчас якой мы асаблівым чынам прасілі Божага благаслаўлення на новы навучальны і катэхетычны год.

Дзеці прыйшлі ў прыгожай школьнай форме і з заплечнікамі, у якіх былі складзеныя яшчэ чыстыя дзённікі, сшыткі і падручнікі. Студэнты прынеслі свае студэнцкія рэчы, галоўная сярод якіх – залікоўка.

У Св. Пісанні мы чытаем, што без Бога мы нічога не можам pрабіць. Сапраўдны хрысціянін кожны свой дзень, кожную справу і кожны новы этап свайго жыцця пачынае менавіта разам з Божым благаслаўленнем і ў Божае Імя. Таму на парозе такога важнага новага этапа жыцця не толькі дзяцей і моладзі, але і настаўнікаў, бацькоў, дзядуль і бабуль, мы сабраліся на малітве, каб Бог благаславіў на гэты навучальны год.

Падчас гаміліі ксёндз-пробашч Аляксандр разважаў над духоўнасцю сучасных людзей. Кс. Аляксандр нагадаў, што за духоўнае выхаванне дзяцей перад Богам адказныя не Касцёл і школа, але менавіта бацькі, якія абяцаюць выхаваць сваё дзіця ў веры падчас Хросту. У Евангеллі, якое прыпала на гэту нядзелю, прагучалі такія словы: “Бо якая ж будзе карысць чалавеку, калі ён здабудзе увесь свет, а душы сваёй прынясе шкоду?” (Мц 16, 26). Ксёндз-пробашч заахвочваў бацькоў мудра раставіць прыярытэты, аддаючы першае месца Богу.

Напрыканцы Св. Імшы дзеці, моладзь і настаўнікі атрымалі спецыяльнае благаслаўленне на новы навучальны і катэхетычны год. Таксама былі асвечаныя і ўсе школьныя і студэнцкія прыналежнасці.

Школьны і катэхетычны 2014 - 2015 год ужо пачаўся!

З 4 кастрычніка ў нашай парафіі распачнуцца катэхезы, на якія шчыра чакаем усіх дзяцей і моладзь нашай парафіі!


 


Прочитано 1168 раз Последнее изменение Пятница, 05 Сентябрь 2014 08:01
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии