background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 31 Август 2014 20:11

Успаміны пра летні адпачынак у Польшчы

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

З 19 па 31 ліпеня група дзяцей і моладзі нашай парафіі, якія прымалі ўдзел у Міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве, адпачывалі ў гарах у мястэчку Паронін каля горада Закапанэ. Праграма адпачынку ўключала фізічнае аздараўленне, духоўны ўзрост і знаёмства з культурай і побытам паўднёвай часткі Польшчы.

 

Больш падрабязнымі ўспамінамі пра гэты час з намі падзеліцца Вікторыя Кезік:

Адпачынак у Пароніне быў сапраўды надзвычайным. Тут сабраліся тры парафіі, здавалася такія розныя, але было тое, што яднала нас з самага пачатку - Бог. Ужо з самага першага моманту прабывання ў Пароніне было жаданне злучыцца з усімі. Дзіўна, калі выходзіш на балкон, неспадзявана бачыш сваіх будучых суседзяў, адразу ўсміхаешся і кажаш: "Прывет, сусед!", а на гэта бачыш узаемную ўсмешку.
Але цікава, што нягледзячы на тое, што ўсе мы розныя, мы знаходзілі нешта агульнае, распачынаючы з самага простага - гульні у мяч. І, шчыра кажучы, заставалася нешта ў сэрцы, быццам нейкі гонар за сваю парафію, за Вілейку, але перемагала жаданне злучыцца з усімі у адну большую сям'ю.

І тое сапраўднае, што адразу яднае ўсіх - Святая Імша. Нават рыхтуючыся да яе, мы падбіралі спевы, якія ўсе мы ведаем, і вучылі іншых сваім спевам.І прамоўленыя казанні былі вельмі цікавымі, якія мы слухалі ў ідэальнай цішыні. А вельмі нязвыкла нам было апынуцца на мясцовай "Гуральскай" Святой Імшы, падчас якой захаваны ўсе традыцыі таго краю. А з якім уражаннем мы пачулі спевы падчас Імшы! Гэта было сапраўды дзіўна:) 

Гэты час быў не толькі духоўным узбагачэннем, але і фізічным. Падачас адпачынку мы некалькі разоў узбіраліся ў высокія горы, якія далёка не ўсе маглі перамагчы, але ішлі... незважаючы на стомленнасць.

Але нам пашанцавала яшчэ больш ,бо у праграму уваходзілі экскурсіі, якія ,я лічу, назаўсёды застануцца ў сэрцы, і з'явіцца жаданне пабываць у тых месцах яшчэ раз. Экскурсія ў Асвенціме – адным з найбольшых концлагераў падчас вайны, дае нейкую моц нялёгка праходзіць па тых страшных месцах, уяўляючы жыццё людзей, і тады пачынаеш дзякаваць Богу, што жывеш у час свабоды..

Экскурсія ў Вадовіцы стала для нас вялікім гонарам, бо у гэтым месцы нарадзіўся Святы Ян Павел ІІ. І праходзячыся па дому-музею, дзе "кропля ў кроплю" апісана жыццё Святога, адразу ўяўляеш, як ўсё было. Вяртаючыся назад, мы заехалі ў Кальварыю, куды у дзяцінстве пілігрымаваў Святы Ян Павел ІІ. Там мы ўбачылі і пілігрымаў, якія некалькі дзён ішлі туды. Мясцовасць там надзвычайная, а побач з санктуарыем ёсць гара, на якой праводзяць Крыжовы шлях. І гэта, шчыра кажучы, сапраўды Крыжовы шлях, бо уздымацца на гэтую гару вельмі складана, тым больш што ад стацыі да стацыі трэба ісці нават каля 5 хвілін..

Што можна яшчэ дадаць пра гэты адпачынак?
Напэўна толькі тое, што знаходзячыся у іншай мясцовасці, іншай краіне ,мы заставаліся сабой!”


Сваімі ўражаннямі ад адпачынку дзеляцца і іншыя ўдзельнікі.


Поронин – это славный город! Побыв там 1 день, можно было б остаться навсегда. Но мы приехали отдыхать, поэтому про жизнь в городе я решила забыть. Поронин это место спорта. Почти каждый день мы проводили в горах. Было круто!

Эмілія Томкавіч


В Поронине было замечательно… особенно походы в горы, когда я падала несколько раз, а потом с меня смеялись. Ещё мне понравились наши экскурсии… понравились дискотеки с аниматором КубойJ.  Мы познакомились с новыми людьми и улучшили отношение со старыми!

Аліна Пятніцкая


Отдых в Поронине мне очень понравился: ходить в горы, ездить на экскурсии, ездить и ходить в Костел, сочинять гимн про Поронин, и т.д. Я обрела новых друзей. Вообщем, мне очень там понравилось!”

Дзіяна Граковіч

 


Прочитано 1306 раз Последнее изменение Воскресенье, 31 Август 2014 21:07
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии