background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 24 Июнь 2014 18:10

Прыміцыйная Св. Імша кс. Рамана Суша ў роднай парафіі

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

22 чэрвеня кс. Раман Суша цэлебраваў першую ў сваім жыцці Св. Імшу ў родным Касцёле Узвышэння Св. Крыжа ў Вілейцы.

Перад пачаткам Св. Імшы на парозе святыні прыміцыянта сустрэў пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла, які шчыра запрасіў маладога святара наблізіцца да алтара, каб першы раз скласці на ім Ахвяру Хрыста.

Гамілію падчас Літургіі прамовіў кс. Андрэй Рылка, які не толькі выкладаў у кс. Рамана ў семінарыі, але і праводзіў рэкалекцыі аб распазнанні паклікання, пасля якіх цяперашні малады святар зрабіў выбар прысвяціць сваё жыццё Богу і паступіў у семінарыю. Падчас гаміліі кс. Андрэй адзначыў, што Бог для кожнага падрыхтаваў свой шлях шчасця, толькі чалавеку варта адважыцца і даверыць сваё жыццё Богу.

На прыканцы Св. Імшы кс. Раман прысвяціў сваё святарскае служэнне Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса і Маці Божай Шкаплернай. Новапрэзбітар звярнуўся са словамі падзякі Богу, сваім бацькам, ксяндзу-пробашчу і ўсім, хто быў побач і дапамагаў на шляху да святарства, а таксама папрасіў усіх прысутных аб малітве ў сваёй інтэнцыі. Парафіяне павіншавалі кс. Рамана з атрыманнем вялікага і адказнага дару святарства і пажадалі быць святым святаром паводле Сэрца Езуса.  

Пасля Эўхарыстыі кожны з прысутных атрымаў з рук кс. Рамана папскае благаслаўленне і абразік, на якім напісаныя наступныя словы: “… Я пасылаю вас як авечак паміж ваўкоў. Таму будзьце разважлівыя, як змеі, і простыя, як галубы” (Мц 10, 16) і  "Спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю" (Ян 14, 27).



Прочитано 1339 раз Последнее изменение Вторник, 24 Июнь 2014 18:14
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии