background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 23 Июнь 2014 22:31

Дзякуем Богу за новага святара з нашай парафіі!

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

21 чэрвеня 2014 года ў архікатэдральным касцёле імя Насвяцейшай Панны Марыі ў Мінску наш парафіянін Раман Суша разам з двума дыяканамі атрымаў святарскае пасвячэнне, якое ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Кс. Раман Суша паходзіць з нашай парафіі. 6 чэрвеня 1990 г. адбылася рэкансэкрацыя нашай святыні, і менавіта ў гэты дзень Бог паклікаў да жыцця будучага святара Рамана Суша, які нарадзіўся ў Кіеве. У 1992 г. сям’я маладога святара пераехала ў Вілейку. Бацькі разам з бабуляй і дзядуляй прыводзілі яшчэ зусім маленькага кс. Рамана да святыні. Калі хлопчык падрос, то пачаў служыць пры алтары ў якасці міністранта. У 1999 г. кс. Раман прыняў Першую Святую Камунію з рук тагачаснага пробашча парафіі і цяперашняга біскупа Юрыя Касабуцкага. У 2006 г. кс. Раман атрымаў Сакрамэнт Бежмавання. У 2008 г. кс. Раман скончыў Вілейскую гімназію № 1 і рыхтаваўся да паступлення ў Брытанскую вышэйшую школу дызайна. Але ў Бога былі іншыя планы… Пасля ўдзелу ў рэкалекцыях аб распазнанні паклікання кс. Раман вырашае кардынальна змяніць сваё жыццё і паступае ў Міждыяцэзіяльную Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Пінску. 17 снежня 2013 г. ён атрымаў першую ступень святарства - дыяканскае пасвячэнне, а ў 2014 г. кс. Раман скончыў сваю фармацыю ў семінарыі.

Падчас Св. Імшы а 12.00 21 чэрвеня 2014 г. Раман Суша атрымаў святарскае пасвячэнне і стаў новым працаўніком на жніве Пана. З гэтага моманту кс. Раман можа ўдзяляць Св. Сакрамэнты і цэлебраваць Св. Імшы.

Шчыра віншуем кс. Рамана з атрыманнем дару Святарства! Дзякуем Богу, што кс. Раман адказаў “Так” на голас Хрыста і прысвяціў усё сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Будзем жа падтрымліваць маладога святара сваёй малітвай, каб ён быў святым святаром паводле Сэрца Езуса!


Прочитано 1121 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии