background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Пятница, 13 Июнь 2014 11:51

Першая Св. Камунія ў нашай парафіі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

1 чэрвеня ў нашай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай Св. Камуніі. Гэта быў значны дзень не толькі ў жыцці дзяцей, якія першы раз прынялі Св. Камунію, не толькі іх бацькоў і родных, але таксама і ўсёй нашай парафіі.

 

Урачыстая Св. Імша адбылася а 10 гадзіне, на якой 21 дзяцей  першы раз у сваім жыцці прынялі ў свае сэрцы Цела і Кроў Езуса Хрыста. Перад гэтай значнай падзеяй, каб ачысціць свае сэрцы ад грахоў, дзеці першы раз прыступілі да Сакрамэнту Пакаяння і Паяднання. Напачатку Эўхарыстыі бацькі гэтых дзяцей перад супольнасцю ўсёй парафіі падцвердзілі, што да гэтага дня іх дзеці рыхтаваліся на працягу двух год праз удзел у занятках па рэлігіі і нядзельных Св. Імшах. І вось гэты доўгачаканы дзень прыйшоў… Дзяўчаты ў прыгожых белых сукеначках, хлопцы ў белых кашулях, якія сімвалізуюць ачышчаныя на Споведзі сэрцы, з запаленымі свечкамі ў руках па чарзе падыходзілі да алтара і першы раз у сваім жыцці прымалі Цела і Кроў Езуса Хрыста. З гэтага моманту дзеці не проста сталі бліжэй да Бога, але прынялі Яго, жывога і праўдзівага, у свае сэрцы, каб цяпер яны маглі стаць месцам прабывання Самога Езуса Хрыста. Напрыканцы ўрачыстасці ксёндз – пробашч Аляксандр уручыў дзецям пасведчанні аб прыняцці Першай Св. Камуніі і адзначыў, што гэты дзень – гэта не канец, але толькі пачатак іх духоўнага развіцця і жыцця з Богам.



Прочитано 1398 раз Последнее изменение Суббота, 14 Июнь 2014 14:45
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии