background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 05 Август 2013 12:40

Віншуем пераможцаў ІV Парафіяды Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі сярод дзяцей і моладзі!

Автор 
Оцените материал
(10 голосов)

З 1 па 4 жніўня ў Івянцы праходзіла ІV Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сярод дзяцей і моладзі. Каманда дзяцей і моладзі нашай парафіі не толькі прымала ў ёй актыўны ўдзел, але і заняла першае месца. Таму шчыра віншуем нашых пераможцаў!!!

 

Парафіяда распачалася ў чацвер 1 жніўня Святой Імшой, якую цэлебраваў наш Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Парафіяда ў агульным складалася з трох асноўных пунктаў: Святыня, Спорт, Тэатр. На працягу гэтых чатырох дзён дзеці і моладзь не толькі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах і конкурсах, але таксама напаўняліся радасцю ад супольна праведзенага часу і ўзмацняліся духоўна.

Другі і трэці дні Парафіяды былі насычаныя рознымі спаборніцтвамі і конкурсамі (спартыўныя, конкурсы малюнкаў, песень, тэатральных пастановак, біблійных ведаў і г.д.). На працягу гэтых дзён дзеці і моладзь разам з прысутным духавенствам разважалі над тэмай таго, што мы з’яўляемся вучнямі ў школе Езуса і Марыі. А ўсё гэта значыць, што мы пакліканыя заўсёды быць вернымі, паслухмянымі вучнямі, каб сваім уласным прыкладам сведчыць пра Бога ўсюды, дзе мы знаходзімся, і такім чынам паказваць іншым людзям шлях да сапраўнага жыцця і шчасця.

Скончылася Парафіяда Эўхарыстыяй і ўрачыстым уручэннем узнагарод пераможцам паасобных конкурсаў, а таксама за агульны вынік усёй Парафіяды. Агульнакаманднае першае месца дае магчымасць пераможцам прадстаўляць Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію ў фінале Міжнароднай Парафіядзе, якая будзе праходзіць у Варшаве.

Менавіта каманда з нашай парафіі атрымала першае месца за агульны вынік і ўдзел у Парафіядзе!

Гонар Вілейскай парафіі абаранялі Вікторыя Смажанкова, Вікторыя Кезік, Аліна Пятніцкая, Вераніка Шаблыка, Эмілія Томкавіч, Віялета Сяржант, Антон Цікота, Уладзімір Ляошка, Павел Качкан, Нікіта Трасцянка, Аляксандр Церах, Уладзіслаў Белаш, Аляксандр Крупенчык.

Узнагароды нашай каманды ў паасобных спаборніцтвах і конкурсах:

Бег (хлопцы) – 3 месца

Бег (дзяўчаты) – 3 месца

Валейбол – 3 месца

Біблійныя веды – група А – 2 і 3 месцы

група В – 2 месца

група С – 2 месца

Конкурс малюнка – 2 месца

Конкурс тэатральных пастановак – 3 месца

Конкурс рэлігійнай песні – 3 месца

ЗА АГУЛЬНЫ ВЫНІК І ЎДЗЕЛ У ПАРАФІЯДЗЕ – 1 МЕСЦА!


Фотарэпартаж кл. Аляксея Пілевіча

 

 


 

Прочитано 1131 раз Последнее изменение Понедельник, 26 Август 2013 10:54
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии