background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Ошибка
  • JFolder: :files: Путь ведёт не к каталогу. Путь: /home/vilejkab/public_html/images/gallery/2013/11072013
Внимание
  • There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery PRO plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: images/gallery/2013/11072013
Вторник, 16 Июль 2013 20:59

"Побач з Маці Божай, Валадаркай азёраў”

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

З 11 па 14 ліпеня студэнцкая і старэйшая школьная моладзь нашай парафіі мела канікулы з Богам на Браслаўшчыне ў кляштары сясцёр эўхарыстак. Гэта быў насамрэч насычаны духоўна і вельмі багаты на падзеі час.

 

Кожны дзень адбываліся канферэнцыі, разважанні, малітвы, цэнтрам усяго дня была сустрэча з Хрыстом Эўхарыстычным у Св. Імшы. Аднак вядома, што Бог побач з намі на працягу ўсяго часу, Ён прамаўляе таксама і праз розныя падзеі і іншых людзей. Таму падчас гэтых канікул з Богам моладзь пазнавала Божую Мудрасць і Прыгажосць захапляючыся створаным сусветам і нашай сінявокай Бацькаўшчынай, а таксама імкнулася кожнага дня сустракаць Бога ў сваіх бліжніх праз шчырую радасць і цеплыню адносін.

Першы дзень распачаўся знаёмствам з кляштарам і сестрамі і супольнай малітвай.  Напрыканцы дня адбылася вандроўка распюшчаных вачэй на замкавую гару, асабліва жывапіснае месца ў Браславе, з якога адкрываецца цудоўны далягляд. Закончылі першы дзень пунктам, які ў праграме называўся “закат солнца вручную”, калі сонейка-апельсін на вачах закацілася за гарызонт у чыстае неба, што абяцала назаўтра добрае надвор’е насуперак усім прагнозам.

Другі дзень прынёс не менш уражанняў. Пасля ранішняй Святой Імшы моладзь чакала паездка на катамаранах. А увечары адбылася сустрэча з айцом Адамам з супольнасці сальватарыянаў, якія працуюць у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыіі, і экскурсія па касцёле, з якой можна было даведацца пра гісторыю святыні і сам цудоўны абраз Маці Божай, Валадаркі азёраў (дарэчы, адзін з нешматлікіх абразоў на Беларусі, ушанаваны Папскімі каронамі).  Пятніца скончылася працяглай і прыгожай  адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, сустрэчай і размовай з Жывым Езусам.

Субота вызначылася дажджлівым надвор’ем, аднак гэта не перашкодзіла самым адважным паплаваць пад цёплым ліпеньскім дажджом. А вольны час паміж малітвамі і чытаннем Св. Пісання удзельнікі рэкалекцый праводзілі падчас інтэлектуальных гульняў.

 

Браслаўшчына сапраўды пакінула ў сэрцах свой след, а пачуццё супакою, ціхай радасці і захаплення  прыгажосцю прыроды застанецца з удзельнікамі рэкалекцый яшчэ надоўга. Прынамсі да наступнага годуJ

 

{gallery}gallery/2013/11072013{/gallery}



Прочитано 1828 раз Последнее изменение Среда, 17 Июль 2013 10:16
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии