background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 25 Октябрь 2012 17:52

Ці спісванне – гэта грэх?

Автор  кс. Андрэй
Оцените материал
(0 голосов)

 

Як бы мы не хацелі апраўдаць спісвання, яно з’яўляецца адным з відаў хлусні.

Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ўспомніць азначэнне граху: грэх - гэта дабравольнае і свядомае парушэнне запаведзяў Божых альбо касцёльных. 

 

Што адбываецца падчас спісвання? Асоба, якая карыстаецца гэтым “метадам”, хоча як мага лепшы вынік атрымаць за найменшую працу(калі гэта можна назваць працай).

 

Як бы мы не хацелі апраўдаць спісвання, яно з’яўляецца адным з відаў хлусні. Бо я, калі спісваю, раблю выгляд, што праца, якую я не выканаў, з’яўляецца маім “творам”( ці маю веды, якіх на самрэч не маю).

 

Адна з Божых запаведзей гучыць наступным чынам: Не сведчы фальшыва супраць бліжняга свайго. Іншымі словамі, не кажы хлусні – адносна сябе і іншых людзей, кажы праўду.

Менавіта як хлусня – парушэнне Божай запаведзі – спісванне з’яўляецца грахом.

 

Іншай справай з’яўляецца ранга гэтай правіны. Трэба задаць сабе пытанне: А чаму, навошта я спісваю?( Ці даю спісваць?)

 

“Бо не змог навучыцца!” – вельмі часта гучыць такі адказ… А чаму не змог? Сучасны чалавек хоча усё мець тут і цяпер, без працы і цяжару. І ў пераважнай большасці мы не можам навучыцца прадмету, бо … лайдачым. Лянота, усеагульная млявасць і абыякавасць – вось прычына ненавучэння многіх з нас. Немагчыма шукаць апраўдання для таго, хто, замест вучобы, знаходзіў час толькі на нейкія-там гульні, а пасля знаходзіць спісванне як дошку ратунку, як панацэю на ўсе свае “хваробы”.

 

Іншая справа, калі я сапраўды маю аб’ектыўныя прычыны ў адносіне да таго, што не змог зрабіць даручанай працы( хвароба, поўная адсутнасць здольнасці іг.д.)… У такім выпадку варта папрасіць сваіх сяброў, каб яны дапамаглі, растлумачылі незразумелыя моманты, але гэта не азначае, што трэба проста перапісаць штосьці з чужога сшытка ў свой!

 

Мы павінны дапамагаць адзін аднаму станавіцца лепшымі, станавіцца людзьмі ў поўні гэтага слова. Спісванне закрывае нам шлях для развіцця, бо “жыццё на-халяву”, да якога яно па-сутнасці прыводзіць, вядзе да дэградацыі чалавека. Ці сапраўды яно абавязкова павінна прысутнічаць у нашым жыцці?

 

Літаратура:

Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, у: http://catholic.by/2/conference/structure/104139.html.

Czy ściąganie jest grzechem?,у: http://odpowiedz.pl/182501/182501/Czy-sciaganie-jest-grzechem.html.

Списывание: малый грех, ведущий к большому пороку, у: http://studiorum.in.ua/component/content/article/12-non-scholae-sed-vitae-discimus-/91-2011-09-04-12-10-43.

Ściąganie, у: http://ksluco.blog.onet.pl/Sciaganie,2,ID343375158,n

Прочитано 1852 раз Последнее изменение Четверг, 25 Октябрь 2012 17:59
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии