background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 10 Октябрь 2012 20:32

Ружанец...Сумнае паўтарэнне аднолькавых слоў ці скарб, які патрабуе адкрыцця?

Автор  Janna
Оцените материал
(0 голосов)

 

Ружанец – адна з найпрыгажэйшых малітваў, якія мы ўзносім да Бога праз заступніцтва Святой Марыі. 

Гэта малітва, якая бярэ свой пачатак яшчэ з Сярэднявечча, праз стагоддзі зрываецца з вуснаў людзей, перамешваецца са слязьмі і горкім болем людскіх праблем і, з не меншай моцай, гучыць і сёння ў нашых дамах і Святынях…

 

На жаль, большасць з людзей успрымае Ружанец толькі як дзіцячае лепятанне альбо сумную малітву бабулек, якім на пенсіі і так няма чым заняцца. Але гэта малітва, да якой у Сваіх аб’яўленнях заахвочвае нас Сама Марыя, мае такую глыбіню і моц, што неабходна адкрываць яе для сябе нанава з кожнай пацеркай, з кожнай Вітай Марыя… Святы Ружанец можа і павінен стаць для кожнага з нас каштоўным скарбам, які няспынна будзем адкрываць, з якога будзем чэрпаць моц і прыгажосцю якога будзем захапляцца.

 

Засяроджанасць і разважанне здольныя ўчыніць наш Ружанец незвычайным вандраваннем побач з Езусам і Марыяй па старажытнай Палестыне аж ад Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі і да Галготы, наблізіць нам таямніцы ад Уваскрасення Хрыста і да Ўкаранавання Марыі. Любоў можа пераўтварыць паўтарэнне тых самых слоў – у букет кампліментаў для нашай Нябеснай Маці, падобна таму, як закаханыя паўтараюць адно аднаму аднолькавыя словы, але поўныя пашаны і пяшчоты. Але больш таго, Ружанец – гэта незвычайная моц і зброя супраць злога духа. Святары-экзарцысты, якія непасрэдна займаюцца выгнаннем злога духа, распавядаюць, як апантаныя асобы толькі пры набліжэнні да іх Ружанца, альбо пры малітве на ім, пачынаюць моцна крычаць і цярпець ад удушэння з просьбай убраць ад іх Ружанец. Нездарма Марыя ў Сваіх аб’яўленнях заахвочвае нас маліцца на Ружанцы і  праз Яе магутнае заступніцтва давяраць сябе Богу.

 

Гэта малітва ставіць на калені і бацьку сям’і пасля дня працы, і маленькае дзіця, вясковую бабулю і навукоўцу…Святы Ружанец нагадвае нам аб роўнасці людзей і роўнай годнасці кожнага як самага любімага Божага дзіцяці. А  паўтарэння поўных пакоры слоў Вітай Марыя… сярод усяго гулу і мітусні сучаснага свету супакойвае нашыя сэрцы, напаўняючы пакорай і любоўю. Ды і хто ж нас не хоча сярод віхураў жыццёвых праблем адчуць сябе маленькім дзіцём, якое паўтарае простыя словы, праз якія свае цяжкасці і праблемы праз Нябесную Матулю давярае Усемагутнаму Богу, Які ў Сваіх руках трымае ўвесь сусвет і схіляецца да нас у Сваёй бязмежнай любові?

 

У кастрычніку ў нашай парафіі Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца кожнага дня згодна з раскладам. У большасці гэтыя набажэнствы праводзяць дзеці нашай парафіі, якія паказваюць нам прыклад і нагадваюць пра  тое, што кожны з нас без выключэння і незалежна ад узросту з’яўляецца Божым дзіцём. Заахвочваем да ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, каб не змарнаваць так вялікі Божы дар! Калі не атрымліваецца прыйсці ў святыню, то варта маліцца на Ружанцы дома, разам з усёй сям’ёй услед за Арханёлам Габрыэлем і Святой Альжбетай паўтараць прывітанне Марыі і прасіць аб Яе заступніцтве на ўсё жыццё.  

 

 

Прочитано 1138 раз Последнее изменение Среда, 10 Октябрь 2012 20:38
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии