background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 30 Сентябрь 2012 09:26

Кастрычнік - месяц ружанцовай малітвы

Автор  kwasowka.grodnensis.by
Оцените материал
(1 Голосовать)

 

Восеньскай парой Касцёл аддае пашану Марыі – Зорцы Надзеі, просячы праз Ружанец захаваць нас ад восені ў нашым сэрцы, ад духоўнай млявасці і адмірання нашай веры.

На пряцягу ўжо многіх стагоддзяў Касцёл захоўвае вернасць малітве на Ружанцы, такой простай і глыбокай. Чым жа па сутнасці з’яўляецца Ружанец? Ці толькі нейкім простым сімвалам? Ці толькі драўлянымі бусінкамі, якія мы сто разоў перабіраем пальцамі, вымаўляючы адначасова, адныя ж і тыя самыя словы? Але ж не! Гэта нешта большае, чым рэлігійны сувенір, ці манатонныя словы. Гаворка ідзе не аб драўляных пацёрках на ланцужку і не пра мёртвыя словы, але аб жывой малітве, звароце да Бога праз заступніцтва Марыі, які мы кіруем да Яго з даверам.

Само слова “ружанец” мае паходжанне ад слова “ружа”- прыгожая кветка, якую мы дарым тым, хто для нас вельмі блізкі, каб выразіць яму ўдзячнасць і любоў. Ружанец Марыйны – гэта букет малітваў, падобны да букетаў ружаў, які мы прыносім з удзячнасцю і любоўю да нашай Маці – Марыі, а яна ўзносіць іх да Бога, просячы, каб Ён выслухаў нас. Таму ў касцёлах і капліцах у кастрычніку можна пачуць няспыннае і мілагучнае: ”Вітай Марыя, поўная ласкі, Пан з табою…”, якое не толькі з’яўляецца выразам даверу да Бога і просьбы, але аб’ядноўвае дзесяткі і сотні вернікаў. Можна смела сказаць, што малітва на Ружанцы сталася малітвай усяго касцёла, асабліва гэта заўважальна падчас ружанцовых набажэнстваў у кастрычніку. Бо менавіта праз Ружанец увесь касцёл аб’ядноўваецца на малітоўным чуванні разам з Марыяй, узносячы праз яе заступніцтва патрэбы ўсяго Касцёла і свету. Такім чынам, святы Ружанец з’яўляецца малітвай, якая яднае Касцёл, а сёння гэта так нам патрэбна сярод столькіх падзелаў, нязгод і канфліктаў.
 

Ружанцовая малітва не толькі накіроўвае нас да Марыі, як да Маці, якая ніколі не пакіне сваіх дзяцей ў патрэбе, але прадстаўляе нам Марыю як прыклад моцнай веры, надзеі і любові Бога і чалавека. Гэта яна вучыць нас жыць, пераадольваць цяжкасці, змагацца з эгаізмам і нявер’ем. Менавіта Марыя! Бо гэта Яна была тою, якая першая спаткала Збаўцу нашага – Езуса Хрыста і была найбліжэй да Яго. Марыя найбольш цесна была з Ім з’яднана ў місіі адкуплення свету і чалавека. Яна найбольш ясна разумела Хрыстовыя справы і, як ніхто іншы, прыняла іх сваім жыццём, вымаўляючы сваё:”ТАК!”.
 

Такім чынам, праз святы Ружанец мы стараемся па прыкладу Марыі разважаць і перажываць найважнейшыя моманты жыцця нашага Збавіцеля, а таксама прыняць удзел у місіі збаўлення свету і нашых душ. З дапамогай ружанцовай малітвы мы вучымся ад Марыі сапраўднай сустрэчы з Езусам у нашым штодзённым жыцці.
Гэта азначае, што па прыкладу Марыі, у цяжкія хвіліны складанага выбару трэба нам даверыцца Богу і сказаць Яму сваё ”ТАК”, як Марыя. У тыя моманты, калі мы страцілі еднасць з Богам, неабходна нам, як Марыі, усім сэрцам, усёй душой і з усіх сіл слухаць Яго, кіруючы свае крокі да Святыні. Спяшыць з дапамогай, патрабуючы, як Марыя на вяселлі ў Кане Галілейскай, непакоячыся пра патрэбы людзей. У моманты цярпення і болю, калі нельга, альбо немагчыма нешта змяніць – станавіцца пад крыжом, як Марыя, і трываць у непахільнай веры, чакаючы ”раніцы “ Выбаўлення і Змёртвыхпаўстання.

 

Простая малітва да Марыі мае яшчэ адну важную асаблівасць. Словы, якімі мы звяртаемся да Божай Маці, пазычаны са звароту св. Анёла Габрыеля, які быў пасланы да Марыі , а атрымаў іх, напэўна, ад Бога: ”Вітай Марыя, поўная ласкі, Пан з табою, благаслаўлёная ты між жанчынамі ”. Менавіта такія словы вырашыў скіраваць да Марыі Бог праз свайго Анёла. Выражаюць яны паўнату праўды аб велічы Бога, духоўнай прыгажосці Марыі і ўзнёсласці яе місіі. Таму, вымаўляючы іх, мы карыстаемся анёльскім пасланнем, як бы становячыся падобнымі да Божых пасланнікаў.
Сёння мы бачым, што споўніліся прароцтвы Марыі, калі яна сказала да св. Альжбеты, што славіць яе будуць усе народы. Ружанец, як спадчына, перадаецца з пакалення у пакленне. Мы былі навучаныя калісьці гэтай малітве нашымі бацькамі, альбо старэйшымі людзьмі ў парафіі, а сёння нашыя малодшыя браты і дзеці трымаюць разам з намі ружанец у руках і ўдзельнічаюць у Ружанцовым набажэнстве, хоць можа да канца не разумеючы сэнс вымаўляемых слоў. Мяркую, што трэба і далей клапаціцца пра тое, каб не загубіліся словы малітвы на святым Ружанцы. Шкада, калі “Вітай Марыя…” застанецца толькі на вуснах старэйшых людзей. Напэўна, ад нас, у большасці, залежыць лёс гэтай малітвы, і ці ўбачым мы маладое пакаленне з ружанцам у руках. Працягваючы гэтую думку далей, асмелюся пакінуць кожнага чытача сам на сам з гэтым пытаннем.

 

Далей жа можна, і нават варта, прыпомніць усім нам, што малітва на Ружанцы настолькі простая, што пад сілу і дзіцяці , і простаму селяніну, і вучонаму прафесару. Гэта значыць, што кожны можа звяртацца да Марыі. Падтрымліваючы ружанцовую традыцыю, Касцёл мае рацыю, бо ніколі не было чутна, як гаварыў св. Бернард, каб Марыя пакінула ў нядолі таго, хто прасіў яе дапамогі, яе на ратунак клікаў. З такім даверам прыходзім да Марыі і мы сёння, просячы ў сваіх інтэнцыях і прадстаўляючы Ёй патрэбы нашых блізкіх. Давайце ж дацэнім вартасць малітвы на святым Ружанцы. Як заклікаў калісьці адзін святар: ” Не адгаворвайце ружанец! Але маліцеся на ружанцы, прамаўляючы словы малітвы з пашанаю і развагай”. Няхай ружанец не застанецца пабожнай практыкай толькі аднаго месяца, а асабліва ў хвіліны цяжкасці і цярпення – як просьба і пошук паратунку, і ў хвіліны радасіці - як песня хвалы і падзякі. Няхай заступніцтва Марыі заўсёды спадарожнічае вам!

Прочитано 1814 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Сентябрь 2012 09:33
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии