background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 22 Июль 2012 09:30

Кім быў Святы Крыштаф(Хрыстафор)?

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

Літургічны успамін - 25 ліпеня.
 
1. Легенда аб св. Крыштафе(Хрыстафору)
Мы не маем адназначнага адказу на гэтае пытанне. Існуе некалькі легенд, якія апавядаюць ці таксама ўказваюць на асобу св. Крыштафа.
І так: у грэчаскіх легендах св. Крыштаф быў барбажынцам, які уступіў у рымскае войска і там пазнаў хрысціянскую веру. Меў ён нават паходзіць з баечнага племені людзей з сабачай галавой, так называемых кінакефаляў. У яго асобе заключаюцца таксама рысы Геракла з грэчаскай міфалогіі, страшнага ў барацьбе, але ўвогуле дабрадушнага моцара. 
На Захадзе св. Крыштаф уяўляецца рыцарам, які часта змяняў сваіх валадароў, шукаючы "наймагутнейшага валадара на свеце". Гэтаму наймагутнейшаму валадару хацеў служыць, аддаючы сваё жыццё. Меў нават намер аддацца ў службу сатане.
Наймалодшая легенда гаворыць аб пераносе Дзіцятка Езус праз раку. Запісана ў літаратурных здабытках, з'яўляецца яна першы раз у Якуба дэ Ворагінэ (Jakub de Voragine) які пашырыў яе па ўсім свеце.
Дапускаецца, што гэтая легенда развярнулася як спроба растлумачыць імя святога -Christophoros, што значыць па-грэчаску ("Той, які нёс Хрыстуса").

2. Несці Хрыстуса

Гэта наймалодшая легенда становіцца для нас выклікам, каб мы неслі Хрыстуса ўсім патрабуючым. Калі жыццё чалавека параўнаем да "бягучага, парываючага патоку", то акажацца, што маем многа магчымасцей для таго, каб памагаць людзям, уносячы ў іх цяжкія сітуацыі праменьчык Божага святла.
Кожны чалавек пакліканы да захавання дэкалога любові Бога і бліжняга. Пан Езус нагадвае нам аб гэтым у словах: "Усё што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, тое Мне зрабілі" (Мц 25,40). Дапамагаючы бліжняму - служым самаму Богу. Хрысціянская вера без добрых учынкаў - мёртвая. Падчас суда Божага лічацца не словы, хоць бы яны былі найпрыгжэйшыя інайразумнейшыя, але добрыя ўчынкі. Найстаранней будаваныя перакананні аб уласнай хрысціянскай дасканаласці распадаюцца на дробныя кавалкі ў час сустрэчы з канкрэтным церпячым чалавекам, ці з адказнасцю, якую трэба на сябе ўзяць. Тым, якія рызыкуючы страціць маёмасць, сацыяльную пазіцыю, супакой, час на асабістае развіццё, ахвяравалі частку свайго жыцця "гэтым братам найменшым", належыць ўдзячнасць і шацунак. Тых, якія змогуць несці Хрыстуса найбольш патрабуючым, спаткае ўзнагарода ў небе.

3. Дэкалог вадзіцеля

У гэтым кантэксце клопату аб другім чалавеку, якому маем несці Хрыстуса, варта паглядзець на ўсіх падарожных і вадзіцелей, заступнікам якіх з'ўляецца св. Крыштаф. Таксама на дарозе, у падарожжы я павінен памятаць аб другім чалавеку. «Кожны год ва ўсім свеце ў дарожна-транспартных здарэннях гіне 1,2 млн. чалавек, у той час як параненых налічваецца 50 млн. Каб супрацьстаяць такім праблемам, свецкія і касцёльныя структуры павінны лепш каардынаваць энэргію і сродкі, прапагандуючы годнасць чалавека таксама як карыстальніка дарог», - чытаем у дакуменце «Указанні аб душпастырстве вуліцы» (2007 г.) Папскай Рады па справах душпастырства мігрантаў і падарожных. Дакумент уключае таксама «дэкалог вадзіцеля» - правілы, якімі павінен кіравацца кожны вадзіцель-хрысціянін. 
 
Вадзіцель, ты знаходзішся на дарозе не адзін. Усюды ёсць Пан Бог Твой - заўсёды памятай пра гэта.
1. Не забівай. 
2. Няхай дарога будзе для цябе тым, што аб'ядноўвае людзей, а не смяротнаю небяспекаю. 
3. Няхай ветлівасць, карэктнасць і асцярожнасць дапамогуць табе выйсці з непрадбачаных сітуацый. 
4. Аказвай міласэрнасць і ў выпадку патрэбы дапамагай бліжняму, асабліва, калі ён з'яўляецца ахвярай дарожна-транспартнага здарэння. 
5. Няхай аўтамабіль не будзе для цябе праяваю ўлады, панавання і нагодай для граху. 
6. З любоўю пераконвай маладых, і не толькі маладых вадзіцеляў не сядаць за руль, калі яны не ў стане кіраваць аўтамабілем. 
7. Аказвай падтрымку сем'ям ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў. 
8. Дапамажы ахвяры і вінаватаму ў аварыі сустрэцца ў адпаведны момант, каб яны маглі перажыць вызваленчы досвед прабачэння. 
9. На дарозе аберагай слабейшага. 
10. Адчувай сваю адказнасць за іншых. 
 
Правілы для вадзіцелей падзяляюцца на 2 накірункі:
І - "вадзіцель павінен":
- памятаць, што на дарозе ён не адзін,
- памятаць аб іншых вадзіцелях і карыстальніках дарог,
- памятаць аб Творцы, які ёсць даўцам жыцця і здароўя,
- шанаваць пешаходаў
- захоўваць дарожныя знакі

ІІ - "вадзіцель не павінен":
- быць эгаістам
- ужываць вострыя словы і карыстаццажэстамі
- сядаць за руль пасля прыняцця алкаголя
- ездзіць з надмернай хуткасцю
- ездзіць наражаючы жыццё сваё і другіх


Дарагія вадзіцелі і ўладальнікі аўтамабіляў!
Гэтыя наказы, якія ўкладваюць перад намі дарогу, якая вядзе да святасці вадзіцеляў. Не праходзьце абыякава каля гэтых наказаў, якія вядуць да дабра. Апанаванне, разважлівасць, адказнасць, узаемны шацунак, цярплівасць, дапамога, услужнасць: гэта ўсё вельмі патрэбна нашым дарогам, гэта ўсё так вельмі патрэбна нашаму карыстальніку дарог і руху на іх. Гэта ўсё патрэбна, каб мы неслі другім Хрыстуса, як наш апякун св. Крыштаф. Глядзім на яго, на легенды, якія аб гэтым Святым існуюць, трэба сказаць, што ў сімвалічны спосаб пераказваюць яны глыбокую і праўдзівую думку, што чалавек, які шукае праўдзівай велічы, мусіць на канец сутыкнуцца з Богам.
Адчуваеш сябе "вялікім" і "незалежным" у сваім аўтамабілі, памятай, што мусіш паводзіць сябе так, каб другія дзякуючы табе маглі сутыкнуцца з дабрынёй, зразумеласцю, адказнасцю - гэта значыць сутыкнуцца з Богам, які ёсць любоўю.
Давайце закончым наша разважанне малітвай вадзіцеля; малітвай, якую кожны з нас павінен мець у сваім аўтамабіле і перад выездам на дарогу памаліцца:
 
Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока,
каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе.
Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці
альбо калецтва для тых, каму Ты даў жыццё.
Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною.
Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх
і адвядзі ад мяне спакусу празмернай хуткасці.
Учыні, каб хараство свету, створанага Табою,
і радасць Тваёй ласкі заўсёды спадарожнічалі мне. Амэн.
 
Прочитано 2395 раз Последнее изменение Воскресенье, 22 Июль 2012 09:35
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии