background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 03 Июль 2012 13:38

Нядзеля – дзень адпачынку і асвячэння сябе

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

Недахоп веры ў Бога, спажывецкі падыход да жыцця, звыклая практыка адпачынку прывялі да таго, што чалавек, нават маючы час, не заўсёды ўмее святкаваць. Нягледзячы на ўспрыманне нядзелі як асаблівага дня Божага культу, які найбольш выяўлены ў Эўхарыстыі, нядзеля і надалей застаецца днём адпачынку і асвячэння.

 

Нядзеля, якая святкуецца ў сённяшнім свеце як дзень культу і дзень адпачынку, мае дзве розныя крыніцы першаснага паходжання. Першай лічыцца тэалагічны фундамент альбо святкаванне Уваскрэсення Езуса, другой – прававая аснова, якая выяўляецца ў рэгуляванні развіцця гаспадарчага жыцця. У святле гэтых адрозненняў больш зразумелым становіцца выказванне Папы Яна Паўла ІІ, якое падкрэслівае выключнасць нядзелі: “У краінах, дзе хрысціянаў няшмат і дзе святочныя прадпісаныя дні ў афіцыйным календары не прыпадаюць на нядзелю, яна, нягледзячы на ўсё, застаецца Днём Панскім, у які вернікі ўдзельнічаюць у сваёй эўхарыстычнай супольнасці.”

 

Адпачынак – гэта супрацьлегласць працы, аднак людзі парознаму разумеюць іх сэнс. Касцёл у Кодэксе Кананічнага Права 1983 года вучыць, што ў нядзелю хрысціяне абавязаны ўстрымлівацца ад выканання той працы і заняткаў, якія перашкаджаюць аддаваць пашану Богу, і адначасова яны павінны скарыстаць з належнага духоўнага і фізічнага адпачынку, які прыводзіць да натуральнай суразмернасці нашы штодзённыя заняткі і клопаты. Кодэкс не вызначае, якую працу можна выконваць, а якую не, ён гаворыць толькі аб устрыманні ад тых заняткаў і працы, што перашкаджаюць аддаваць Богу пашану.

 

Разуменне сэнсу нядзельнага адпачынку мае абгрунтаванне ў таямніцы Уваскрэсення Хрыста, памяткай якой ёсць нядзеля. Гэты дзень павінен перажывацца ў святле свабоды, якую Хрыстус прынёс кожнаму чалавеку. Аднак нельга трактаваць яго толькі як своеасаблівы перапынак у штодзённай працы. Ён павінен быць дапамогаю ў пошуку сапраўднай мэты жыцця, аднаўленні духоўных сілаў і пошуку самога сябе. Кожную нядзелю хрысціянін павінен вяртацца да таямніцы паўторнага стварэння ў Змёртвыхпаўсталым Хрысце, удзельнічаючы таксама ў таямніцы Яго адпачынку. Нядзельны адпачынак мае сувязь з Уваскрэсеннем Хрыста, ён абумоўлены яго перажываннем і ўзбагачаны элементамі рэлігійнай радасці і супакоем. Яго трэба разумець не толькі як наказ, але як патрабаванне, якое вынікае з патрэбы аддаваць пашану Богу, слухаючы Яго Слова, а таксама ўдзельнічаючы ў Эўхарыстыі.

 

Нядзеля павінна быць таксама днём асвячэння сябе. Ян Павел ІІ піша: «Калі пасля шасці дзён працы (якія на самай справе зведзеныя да пяці) чалавек шукае час, каб адпачыць і больш паклапаціцца пра іншыя аспекты свайго жыцця, то гэта вынікае з сапраўднай патрэбы, цалкам згоднай з візіяй, вызначанай евангельскім заклікам. Таму хрысціянін павінен задавольваць патрэбу, спалучаючы яе з індывідуальнымі і супольнымі формамі перажывання веры, якая выяўляецца ў адзначэнні і святкаванні Дня Панскага». Нядзеля, нягледзячы на тое, што складаецца з многіх элементаў святкавання, павінна застацца перш за ўсё днём збаўлення. Яна павінна быць днём, які паўтараецца штотыдзень, які падтрымлівае і развівае хрысціянскае жыццё. «Хрысціяне павінны прыкласці намаганні, каб таксама пры ўсіх асаблівасцях нашай эпохі свецкае заканадаўства прымала пад увагу іх абавязак святкавання нядзелі». Незалежна ад таго, ці было б гэта магчыма, ці не, яны абавязаны «так запланаваць нядзельны адпачынак, каб удзельнічаць у Эўхарыстыі, устрымліваючыся ад працы і заняткаў, што не адпавядаюць наказу святкавання Дня Панскага, які павінен прыносіць асаблівую радасць і даваць неабходны адпачынак душы і целу». Адсюль вынікае, што ў планаванні і рэалізацыі нядзельнага адпачынку галоўную ролю адыгрывае ўдзел у Эўхарыстыі. Літургія – гэта свята веры, яна паказвае, што той, хто ўдзельнічае ў ёй, прагне жыць, наследуючы Хрыста.

 

Удзел у Эўхарыстыі з'яўляецца сэрцам нядзелі, аднак не трэба лічыць, што ў гэтым увесь абавязак святкавання. Святы Айцец заўважае, што хоць сёння складаней практыкаваць традыцыйную форму святкавання Дня Панскага, аднак Касцёл, які ўвасабляе сілу Уваскрослага Хрыста, не задавольваецца частковай формай перажывання веры, але заклікае рабіць і дапамагае рабіць хрысціянам тое, што найбольш прыемнае Богу.

 

Нядзеля павінна быць асаблівым днём разважання над Божым словам, а таксама днём супольнай альбо індывідуальнай малітвы. У Лісце «Dies Domini» Папа пытаецца: «Ці можна ў праграму нядзелі ўключыць спецыфічныя формы малітвы, такія, як урачыстыя нешпары, альбо вызначыць які-небудзь час на катэхезу?».

Як адказ можна згадаць прадпісанне Касцёла праводзіць там, дзе гэта магчыма, галоўныя часткі Літургіі гадзінаў супольнасцю вернікаў, да якіх у першую чаргу залічаны парафіяльныя супольнасці. Сабор у Канстытуцыі «Sacrosanctum Concilium» заахвочвае душпастыраў, каб яны стараліся ў нядзелю і ўрачыстасці чытаць у касцёлах разам з вернікамі галоўныя часткі з брэвіярыя, сярод якіх асаблівай ўвагі заслугоўваюць нешпары.

 

Катэхізіс Касцёла вучыць, што «хрысціянская малітва ёсць сувяззю запавета паміж Богам і чалавекам у Хрысце. Гэта дзейнасць Бога і чалавека: яна паходзіць ад Духа Святога і ад нас і цалкам скіраваная да Айца ў паяднанні з чалавечай воляй Сына Божага, які стаўся чалавекам». Асаблівая спецыфіка Літургіі гадзінаў заснаваная на тым, што яна асвячае ўсе поры дня і ночы, асвячае чалавека, а таксама праслаўляе Бога. Праз літургію Бог прамаўляе да свайго люду, а люд адказвае Богу спевам і малітваю.

 

Нядзельны адпачынак – гэта таксама час для паглыблення ведаў пра Бога праз вывучэнне Святога Пісання. Нельгаабмяжоўваць іншага пазнання толькі слуханнем Божага слова падчас Святой Імшы, трэба шукаць Божую праўду праз разважанне над Святым Пісаннем індывідуальна альбо ў групах. Эўхарыстычная цэлебрацыя не заканчваецца ў святыні, бо хрысціяне пакліканыя быць у штодзённым жыцці евангелізатарамі і сведкамі. «Шчаслівыя, хто чуе Божае слова і выконвае яго» (Лк 11, 28).

 

Такім чынам, адпачынак, хоць і з'яўляецца супрацьлегласцю працы, не заўсёды азначае спыненне актыўнасці. Нядзельны адпачынак дадзены для глыбейшага прачытання свайго жыццёвага паклікання, што можна разумець не толькі як набіранне фізічнай сілы, але найперш як пошук сілаў душы. Чалавек асвячае сябе праз удзел у Эўхарыстыі, якая ёсць цэнтрам нядзельнага адпачынку, ён пакліканы прывесці сваё штодзённае жыццё ў адпаведнасць з атрыманым дарам.

 

Сустракаючыся з сябрамі, прымаючы ўдзел у забавах, трэба памятаць, што хрысціянін павінен пазбягаць навязвання іншаму таго, што было б перашкодаю для яго ў святкаванні Дня Панскага. Хрысціянін павінен быць салідарным з іншымі людзьмі, бо таксама як і яны выкарыстоўвае штотыднёвы дзень адпачынку, хоць усё ж павінен быць глыбока перакананы ў навізне і арыгінальнасці нядзелі як дня, у які мусіць будаваць супольнасць, святкуючы збаўленне сваё і ўсяго чалавецтва.

 

падрыхтавана на падставе: Я. Крэміс, Маральны абавязак святкавання нядзелі, media.catholic.by 

 

Прочитано 1941 раз Последнее изменение Вторник, 03 Июль 2012 13:47
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии