background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 03 Июль 2012 13:22

Не быць як усе…

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

Што асаблівага я раблю, калі адкрыта вызнаю сваю веру, знаходзячыся ў касцёле сярод сваіх аднадумцаў? Нічога надзвычайнага.  А вось  па-за касцёлам – зусім іншая справа. І час Вялікага Посту – гэта найлепшы спосаб паглядзець на сябе з боку. Ці іду я за натоўпам? Ці маю адвагу сказаць “не” на запрашэнне да ўдзелу ў агульным святкаванні, і што галоўнае – назваць сапраўдную прычыну.

Літаральна сёння сутыкнулася з тым, што куратар нашага курса заклікала вельмі настойліва да ўдзелу ў фестывалі талентаў. Прывабна, вельмі хочацца… але вось з такіх дробязей і складаецца каштоўнасць маёй веры. І такіх дробязей бліжэйшыя сорак дзён будзе вялікая колькасць.

Спадабалася думка нашага арцыбіскупа падчас гаміліі на папялец: “Сёння, калі пасля Імшы будзеце вяртацца дамоў, людзі ў метро, напэўна, будуць звяртаць на вас увагу, можа, са здзіўленнем глядзець на вашыя галовы, пасыпаныя пеплам. Але вы не саромейцеся і не бойцеся…”

Сапраўды, няхай з гэтага сімвала – попела, гэтага знака, што я гатова працаваць над сабой, распачнецца час вялікай Божай ласкі. Галоўнае не забыць, што я “не ўсе”, і з пакорай і ўпэўненнасцю ўвайсці ў Вялікі Пост.

 

22.02.12

Lissa

Прочитано 1713 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии