background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 03 Июль 2012 13:18

Маё месца ў супольнасці альбо пытанні “чаму я?” і “чаму не я?”

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

Гэта два чымсьці падобныя і чымсьці розныя пытанні, якія мы не раз у сваім жыцці ставім перад сабой і іншымі людзьмі ў пэўных сітуацыях.

“А чаму я? – пытаемся, калі патрабуецца нашая дапамога і праца, - гэта ж можа зрабіць і хтосьці іншы?” Пасля чаго спяшаемся абыякава адвесці позірк і заняцца сваімі справамі.

“А чаму не я? – пытаемся, калі раздаюцца пахвалы і ўзнагароды, калі даецца штосьці добрае і прыдатнае, - чаму ж гэта іншы, ізноў ён, а не я?”

Дзіўна, праўда? Але сумным з’яўляецца тое, што і ў першай і ў другой сітуацыях перамагае наш эгаізм, а ў цэнтры сусвету ставіцца ўласнае “Я”. Але ж мы хрысціяне! Дзе ж у нашым жыцці месца Хрысту?

У гэтых дзвюх вышэй разгледзеных сітуацыях героямі выступаем мы. Гэта мы галоўныя, а ўсе астатнія нам толькі абавязаныя. Гэта мы вырашаем, каму і што павінна прыналежыць. Становіцца вельмі сумна ад такіх з’яў, але яны з’яўляюцца рэальнасцю і знаходзяць месца ў нашым хрысціянскім жыцці. Вынікі такога светаўспрымання таксама не могуць цешыць, бо гэта параненыя сэрцы і разбураныя адносіны.

А ўсё ж магло быць інакш… Калі б мы як вучні Хрыста імкнуліся жыць згодна з Яго навукай. Калі мы знаходзімся ў палоне эгаізму, то не здолеем проста і шчыра смяяцца, не спазнаем ціхай радасці з маленькага і безкарыслівага ўчынку, не здольныя па-сапраўднаму любіць, а значыць не здольныя і прыняць любоў іншага. Таму Бог, Які стварыў нас для шчасця і прагне, каб мы былі шчаслівыя, паказвае нам іншы шлях, а менавіта шлях любові…

Шлях любові, ідучы якім кожнага дня, я буду ўсклікаць: Вось я, Пане!” Тады стану на гэты момант адзінымі вушамі Хрыста, якія выслухаюць пакрыўджанага, адзінымі вуснамі, якія скажуць словы падтрымкі стомленаму, адзінымі нагамі, якія паспяшаюць з дапамогай, адзінымі рукамі, якія гатовыя выканаць любую працу на Яго хвалу і на карысць людзям, адзіным сэрцам, якое першае імкнецца зразумець іншыя сэрцы. І яшчэ, шлях любові поўніцца адказнасцю за ўсё, што дзеіцца навокал.

А калі на гэтым шляху прыйдзе час на пахвалы і ўзнагароды, я павінен буду сказаць: “Пане, я толькі нягодны Твой слуга, які кожнага дня і так атрымлівае ад Цябе вельмі шмат”.

Але не трэба баяцца, бо на гэтым шляху любові я не буду пакінуты і не буду мець патрэбу ні ў чым, бо, як маленькае дзіця адчувае небяспеку і дастатак у моцных абдымках бацькі, так і я буду поўны радасці і супакою ў абдымках Нябеснага Айца.

Таму выбар за кожным з нас: задаваць падобныя пытанні, згараць ад злосці і эгаізму, быць незадаволеным і кідаць ненавісныя позіркі альбо з Божай дапамогай ісці шляхам любові, жыць у пакоры і імкнуцца змяніць свет праз дасканаленне сябе, а не іншых. Бо разам мы можам жыць падобна дрэвам, якія ўвесь час спаборнічаюць, хто вышэйшы, мацнейшы і лепшы, якія далёка раскідваюць свае карані, каб перашкаджаць адно аднаму, альбо быць падобнымі на прыгожы букет з розных кветак на хвалу Бога.

 

парафіянка

Прочитано 1608 раз Последнее изменение Вторник, 03 Июль 2012 13:22
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Другие материалы в этой категории: « Savoir-vivre у касцёле Не быць як усе… »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии