background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 30 Июнь 2012 18:51

Savoir-vivre у касцёле

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Святыня – Дом Божы, месца сустрэчы чалавека з Богам.

Перш за ўсё мы павінны памятаць аб іншых. Не перашкаджаем ім ні ў якім разе.

 

Гучнае захоўванне

Па-першае,  - не размаўляем ў храме, не толькі падчас Імшы, але таксама перад пачаткам  і адразу пасля завяршэння Літургіі.

Дом Божы - не месца на сплетні і пустыя размовы. Тут перш за ўсё размаўляем з Богам. Менавіта тут асаблівым чынам  Бог прамаўляе да нас і чуе нас.

Перад пачаткам Святой Імшы нашыя “размовы” перашкаджаюць іншых падрыхтавацца да Эўхарыстыі.

Нельга таксама падчас набажэнства абмяркоўваць нейкія справы(ну, бо бачымся толькі па нядзелях іг.д.)

Калі здараецца неспадзяваны, моцны кашаль, варта нават выйсці са святыні, каб не перашкаджаць іншым удзельнікам. У тым выпадку, калі штосьці падобнае можна прадугледзець(нп. прастуда іг.д.) лепш за ўсё знаходзіцца бліжэй да выхаду, каб як найменш звяртаць на сябе ўвагу.

У моманты сакральнай цішыні стараемся таксама паўстрымацца ад гучнага( і бачнага для іншых) пазяхання.

Свае рэчы ставім так, каб пазбегнуць пастаяннага іх падзення і руху.

Не выконваем ў святыні непатрэбных і гучных рухаў.

Калі ёсць неабходнасць перамясціць лаўку ці крэсла, стараемся зрабіць гэта як мага далікатней.

Памятаем аб тым, што знаходзімся ў святыні – Доме Божым, месцы сустрэчы чалавека з Богам, і што гэтай сустрэчы я магу дапамагчы альбо перашкодзіць.

 

Цукеркі, гума для жавання, мабільныя тэлефоны.

 

Здаецца, відавочным для вернікаў з’яўляецца тое, што ў касцёле нельга есці. Прыпамінае нам аб гэтым і пост эўхарыстычны (падчас яго можна ўжываць толькі ваду і неабходныя лекі), і элементарныя правілы культуры – нп. жаванне гумы ў прысутнасці іншых людзей – праяўленне прастацтва і непавагі. А што ж можна сказаць аб прыклееных гумках на лаўках і паперкі ад цукерак на падлозе – вось гэта “культура”, не праўда ж???

Вельмі часта здараецца, што падчас набажэнства чуваць сігналы мабільных тэлефонаў, а нярэдка бываюць і сітуацыі, калі прысутны на Эўхарыстыі чалавек пачынае размаўляць па тэлефону, не зважаючы ні на Бога, ні на людзей… Але ж гэта ненармальна! Каб такага не здарылася – альбо не бяром тэлефон на Літургію, альбо выключаем іх перад уваходам у святыню.

 

Малітва і спеў.
 

Прымаючы актыўны ўдзел у літургіі, памятаем:

не трэба крычаць малітвы і песні.

Не знекшталцаем слоў – калі не ведаем на памяць, варта карыстацца малітоўнікамі, спеўнікамі іг.д.

Паўстрымліваемся ад аб’яў індывідуалізму(“я - першы, усе за мной!” альбо “Вы сказалі, а цяпер я!”)

Стаемся адчуць агульны рытм усіх удзельнікаў падчас прамаўлення малітваў і спеву.

 Калі не ведаем, як правільна спяваць(і ўсвадамляем гэта), варта рабць гэта цішэй, не раздражняючы іншых.

 

Паклоны і стаянне на каленях.
 

Выконваем гэтыя знакі не спяшаючыся, ўважліва.

Укленчванне(стаянне на каленях) – тады, калі калена датыкаецца да падлогі, а не “прыкленчванне”, “амаль укленчванне” іг.д.

Сядзенне на пятках – гэта не стаянне на каленях, але… сядзенне на пятках.

Калі па прычыне хваробы немагчыма стаяць на каленях – проста стаім, але так, каб не перашкаджаць тым, хто ўкленчыў.

Пераходзячы з адной стараны храма на другую укленчваем перад Найсвяцейшым Сакрамантам.

 

Знак крыжа
 

 Не „магічныя зігзагі”, але знак веры і любові, знак пашаны і сяброўства.

Знак крыжа робім не спяшаючыся, уважліва.

 

Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаны матэрыял сайта www.savoir-vivre.com.pl

 

 

Прочитано 2036 раз Последнее изменение Вторник, 10 Июль 2012 21:15
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии