background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Ошибка
  • JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 47
Uncategorised

Uncategorised (20)

Суббота, 12 Январь 2013 18:30

Душпастырская візітацыя 2013

Автор

У перыяд Божага Нараджэння і пасля яго ў кожнай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў — так званая каляда. Раней гэтыя візіты святара распачыналіся на Новы год (ці на наступны дзень), а заканчваліся ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана (6 студзеня).

 

Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром. У Каталіцкім Касцёле да душпастырскага візіту абавязвае кананічнае права, якое прадпісвае наведванне сем’яў для пашырэння веры і аказання неабходнай духоўнай дапамогі.

 

Для таго, каб дадзеная рэлігійная падзея прайшла належным чынам, неабходна стварыць для яе адпаведныя знешнія ўмовы: засцяліць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, свечка, асвячоная вада і крапідла.

 

Гаспадар павінен прывітаць святара і пазнаёміць яго з тымі членамі сям’і, якіх ён не ведае. Сустрэча працягваецца гутаркай, звязанай з духоўным жыццём сям’і. Пасля адбываецца супольная малітва і асвячэнне пакояў.

 

 

 

14-19 студзеня 2013г.


Панядзелак з 17.00

Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,

 

Вул. Гагарына 12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4

 

 

Аўторак з 17.00

Вул. Гагарына 14, 14/1, 16, 16/1,

Вул. Гагарына 16/2, 16/3; 9, 11, 13, 15

 

 

Серада з 17.00

 

Вул. Гагарына, 17, 19, 23, 25, 27

вул. Камарова 5, 6, 9, 13

Вул. Чапаева 22, 62

 

 

Чацвер з 17.00

 

Вул. Чапаева 2, 60

 

Вул. Чапаева 64, 72, 74

 

 

Пятніца з 17.00

 

Вул. Талстога 12, 13А, 36, 38, 40, 49, 51

Вул. Талстога 53, 55, 59

 

 

Субота з 12.00

Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Астроўскага, Камсамольская, Чайкоўскага,

з 17.00

вул. Піянерская, Партызанская, Садовая, зав. Лугавы, вул. і зав. Зялёны, Наберажная

Панядзелак з 11.30 - Любань

 

Аўторак з 11.30 – Куранец

 

 

 

21-26 студзеня 2013г.

 

Панядзелак з 17.00

вул. 1 Мая 39, 45, 47, 57, 63, 67, 72, 74, 75, 76

Вул. 1 Мая 77, 81а, 85, 87, 97Б,

вул. Кастрычніцкая 10, 22, 23

 

 

Аўторак з 17.00

Вул. Кастрычніцкая 32, 34, 36, 38, 45, 54, 57, 64, 67, 78, 84

 

Вул. 17 верасня 28, 31, 44, 54, 55, 62

 

 

 

Серада з 17.00

Савецкая, пл. Свабоды,

зав. Школьны, вул. Молакава, Красіна, Інтэрныцыянальная, Дзяржынскага,

Шубіна, Прывакзальная

 

 

Чацвер з 17.00

Вул. Незалежнасці 2, 2/1, 2/2, 2/4, 2/4а

 

 

Пятніца з 17.00

Незалежнасці 4, 6, 6/1, 8/1, 8/2,

 

Незалежнасці 10/2, 10/3, 14, 16/1, 16/2, 18, 20, 22

 

 

Субота з 12.00

в. Порса

Лаўрыновіча, Новая, Зарэчная, Яблыневая, Юбілейная, Маладёжная, Сільвановіча, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская, Жалігоўскага, Сельская

 

3 17.00

Зав. Гідрабудаўнікоў, зав. Берагавы, Гастэлла, Казея, Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай,

 


 

28 студзеня - 2 лютага 2013г.

 


 

матэрыял будзе дададзены пазней


Вторник, 02 Октябрь 2012 11:11

Кнігі

Автор

 

 

 

 

 

 

 

Евангелле паводле св. Мацвея

 

Евангелле паводле свМарка

 

Евангелле паводле свЛукі

 

Евангелле паводле свЯна

 

Права Кананічнае Каталіцкага Касцёла - рус. мова

 

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла - рус. мова


Кампендый Сацыяльнага вучэння Касцёла 

Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла з’яўляецца сінтэзам сацыяльнай дактрыны Каталіцкага Касцёла. Ён складаецца з уводзінаў, трох частак і заканчэння. У ім прадстаўлены галоўныя прынцыпы сацыяльнага вучэння, а менавіта: годнасць чалавечай асобы, агульнае дабро, прынцып субсідыярнасці і салідарнасці


 

Кніга аб натуральных метадах распазнання плоднасці

Понедельник, 11 Июнь 2012 19:06

Галерэя

Автор

Запрашаем пазнаёміцца з жыццём нашай парафіі праз відэа- і фотаматэрыялы! 

 

Галерэя фота

Галерэя Відэа

 

 

Пятница, 23 Март 2012 05:50

Расклад катэхезы

Автор

Расклад катэхез 2011-2012 г.

Аўторак

 18.00 (альбо пасля Імшы) – сустрэча міністрантаў

 

Серада

18.00 (альбо пасля Імшы) – хор для моладзі

19.00 – чытанне Святога Пісання (для працуючай моладзі і дарослых)

 

Субота

9.00 альбо 14.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (першы год навучання, з 8 год)

9.00 альбо 15.00 - Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)

10.00 альбо ў 15.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (другі год навучання)

11.00 альбо 16.15– Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2 год)

11.00 Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 5 год)

11.45 - Катэхеза для маленькіх (з 67 год)

15.45 – сустрэча кандыдатаў у міністранты

17.00 Падрыхтоўка да Першай Камуніі для падлеткаў (з 13 год, інтэнсіўны курс)

17.00 - сустрэча школьнай моладзі (запрашаецца школьная моладзь, міністранты, лектары, ўдзельнікі хораў і дзеці, якія скончылі два класы навучання пасля Камуніі)

18.00 – Святая Імша (з удзелам школьнай і студэнскай моладзі)

18.30 – сустрэча студэнскай і працуючай моладзі 

 

 

Нядзеля

10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей.

11.00 - хор для дзяцей

Понедельник, 19 Март 2012 19:08

Спартыўныя сустрэчы

Автор

 

“Спартыўная актыўнасць належыць да сродкаў, якія вядуць да гарманічнага развіцця асобы і яе маральнага ўдасканалення. Спорт, які кіруецца этычным пачуццём, не толькі спрыяе здароваму ладу жыцця, але і становіцца школай паглыблення гуманістычных і хрысціянскіх каштоўнасцяў

Бэнедыкт XVI

 

Запрашаем усіх жадаючых актыўна правесці час на спартыўныя сустрэчы, арганізаваныя ў нашай парафіі. Спатканні адбываюцца штотыдзень(акрамя вялікіх святаў і ўрачыстасцей), месца правядзення - Фізкультурна-аздараўленчы комплекс(вул. Талстога 55).

Адказны за сустрэчыкс. Андрэй (+375298809919).

 

 

Сустракаемся:

 

 

 

З малодшай групай – у суботу а 19.00.

 

 

 

 

 

 

З старэйшай групай – у нядзелю а 20.00.

 

 

Нашая група ЎКантакце: http://vk.com/club35426561

Понедельник, 19 Март 2012 18:50

Пілігрымка ў Будслаў

Автор

Кожны год з нашай парафіі да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе вырушае моладзь, дзеці і старэйшыя людзі, якія ідуць 3 дні. Здаецца, што ў параўнанні з іншымі пілігрымкамі з Баранавіч ці Віцебску, гэта няшмат, аднак гэтыя асаблівыя дні, напоўненыя рознымі перажываннямі і прыгодамі, назаўсёды застаюцца ў памяці і сэрцы і здольныя змяніць жыццё не аднаго чалавека.

 

Пілігрымка Вілейскай парафіі – гэта больш за сто пілігрымаў, гэта дзеці, моладзь, дарослыя, людзі старэйшыя, сем’і з маленькімі дзецьмі ў калясцы. Гэта людзі, якія з моцнай верай нясуць у сваім сэрцы розныя інтэнцыі, просьбы, падзякі, перапрашэнні, каб праз рукі Любячай Будслаўскай Маці аддаць іх Богу. Пілігрымы на 3 дні пакідаюць свае камфартабельныя дамы і кватэры, камп’ютары і Інтэрнет, каб ахвяраваць свой час на малітву, разважанні, цішыню і  свайму бліжняму. Часамі пілігрымам спадарожнічае сонейка і лёгкі ветрык, часамі  моцны лівень і навальніца, часамі нязносная гарачыня, балючыя мазалі і стомленасць…але што б не было пілігрымы застаюцца толькі радаснымі, бо ўсё гэта ахвяруюць Богу ў сваіх інтэнцыях.

Шлях нашай пілігрымкі пралягае па цудоўным краявідам Бацькаўчыны: блакітныя хвалі Вадасховішча, палі са збожжам і васількамі, бяскрайнія лясы з магутнымі дрэвамі – усё гэта толькі прыпамінае моц і прыгажосць нашага Стварыцеля і дапамагае праслаўляць Яго малітвай і спевам. Па дарозе пілігрымы сустракаюць шмат розных людзей: убогую і пакінутую бабулю, якая просіць занесці яе інтэнцыі да Будслаўскай Маці, спрацаваных на полі людзей, якія з павагай падаюць на калені перад Крыжом, згорбленага дзядулю са слязьмі на вачах – усё гэта кранае сэрца і дапамагае пілігрыму ў малітвах і роздумах. Усё, што ён збірае па шляху складвае ў куточку сэрца, каб пасля, ўглядаючыся ў блакітныя вочы Нябеснай Матулі, скласці перад алтаром Будслаўскай святыні. Бо менавіта гэтае месца з’яўляецца сведкам незлічоных Божых цудаў, вырашэння па-людскаму безнадзейных спраў, вяртанню людзям надзеі і любові, перамяненняў людскіх сэрцаў і жыццяў.  

Каб па-сапраўднаму зразумець, чым з’яўляецца пілігрымка, трэба прайсці яе шляхамі. Бо для кожнага яна пакідае свой нязменны след на сэрцы! Таму прапануем Вашай увазе ўрыўкі з дзённіка аднаго з вілейскіх пілігрымаў.

 

НАТАТКІ ПІЛІГРЫМА…

Дзень першы. 29 чэрвеня.

У 6 гадзін раніцай цішыню пакоя парушае гучная мелодыя гадзінніка. Устаю з радасцю, бо гэта дзень, якога чакала цэлы год! Шпарка рыхтую снеданне, запіхваю апошнія рэчы ў сумку і іду будзіць пілігрымаў з Маладзечна. Дзяўчаты выглядаюць адпачнуўшымі пасля доўгага сну.

7.30. Уваходзім у касцел. Атмасфера надзвычайная. Сумкі, абдымкі, пілігрымы дзеляцца свамі ўражаннямі. Адчуваецца нейкая агульная ўзнёсласць і нібы гатоўнасць вось-вось вырушыць далей.  Ля мікрафонаў ужо настрайваюцца гітарысты з Маладзечна. Хутка ўжо распачнецца адна з маіх самых любімых Святых Імшаў – спеў з некалькімі гітарамі, тантамамі і малітва тут, у родным касцёле, але адначасова дзесяткаў і дзесяткаў пілігрымаў.

8.45.  Хвіліну назад развіталіся са сваімі сябрамі, але “суматоха” не сціхае – мы разбіраем бэйджы, шарфы – адзнакі вілейскай пілігрымкі, становімся шчыльнымі радамі, уключаем тубы, чытаем малітву да Будслаўскай Матулі і…чуем доўгачаканае “Пілігрымы, вырушаем!!!”

Шлях cцежкамі Вілейкі – гэта асаблівая частка падарожжа, па ўзнёсласці блізкая да апошніх кіламетраў, калі мы ўжо блізка Будслава.  Гэта нашае сведчанне парад свамі сябрамі, суседзямі. Адрозненне толькі ў тым, што пакуль што мы поўныя сіл і не ведаем, што чакае нас наперадзе.

Вілейка, здаецца, не такая і малая, але праходзіцца даволі быстра, і каля 12 гадзін мы ўжо маем першы кароткі адпачынак ля знака “Вадасховішча”. Ужо з’явіліся першыя мазалі – нашыя верныя спадарожнікі…Дастаюцца “ссабойкі”. Пасля чуем: “хуценька ўставайце, кеды абувайце!..” І мы вырушаем далей…

 

Няхай бліжэйшыя 2 дні пілігрымкі кожны напіша для сябе сам. У сваім сэрцы!)) Гісторыя ў кожнага свая.

 І толькі ад меня залежыць, чым я напоўню гэты час…

 

Дзень трэці. 1 ліпеня.

Сёння можна больш паспаць. Палаткі стаяць  на полі, таму падымаемся перад самай ранішняй малітвай. Наперадзе 8 км – найкарацейшы дзень, і думкамі мы ўжо ў самым канцы нашага падарожжа.

9.00. З’елі аўсянку, спакавалі прамоклыя рэчы – ноччу ішоў дождж і добра падмачыў нас.

10.00. Ідзем па пыльнай дарозе, моцна паліць сонца. Наперадзе бачым крыж. Падыходзім бліжэй, каб укленчыць,і не верым сваім вачам – лаўка ля крыжа застаўлена міскамі з клубнікай – нас чакалі тут з раніцы. Побач маленькая бабуля. Здаецца, яна выбрала са свайго агарода ўсю ягаду. Кранае да слёз…

Пробачш вырашае затрымацца тут, таму ў духу ўдзячнасці праводзім пад гэтым крыжам набажэнства Крыжовага шляжу.

11.00. Апошнія кіламетры. Мы ў вёсцы Курчына. Тут правядзем бліжэйшыя 2,5 гадзіны. З году ў год жыхары гэтай вескі рыхтуюць для нас лазні. І гэта сапраўднае шчасце… Яшчэ цікавей, што некаторыя лазні стаяць сярод пасекі! Пасля нас частуюць гарбатай. Зразумела з мёдам)

12.00. Збіраемся ў канцы вёскі. Чысценькія, нібы адноўленыя. Маем класны абед – халаднік, бульба…

Становімся ў кола, трымаючыся за рукі. Па чарзе дзякуем арганізатарам нашай пілігрымкі. Гэта амаль канец трохдзённага падарожжа. Спяваем “Хай цябе Пан Бог благаславіць”..

13.00. Прыгожымі радамі ідзем па роўненькай дарозе. За лесам ужо добра бачны вежы Будслаўскага санктуарыя. З правага боку далёка заўважаем блакітную стужку, крыху далей – белую. Гэта іншыя пілігрымкі рознымі шляхамі сцякаюцца ў Будслаў. Пачуццё, што і не было мінулых дзен, кожны поўны сіл і патаемнай радасці.

13.30. Сустракаем апошнюю перашкоду – пост міліцыі. Сустракаем іх песняй)) Пераглядаюць нашыя рэчы, у кагосьці канфіскоўваюць лыжку, у іншага – ножык.

13.40. Мінулі пост. Вось яна! Будслаўская святыня! За гэтым паваротам! Праходзім праз жывы калідор – з абодвух бакоў нас вітаюць жыхары вёскі, ветліва машуць нам. Прывітанне, Маці Божая!

На ступеньках санктуарыя – кусташ Будслаўскага санктуарыя . Ён акрапляе нас асвечанай вадой, благаслаўляе. А мы ўсё працягваем спяваць, спяваем настомна, гэта спеў нашай душы, спеў нашай вілейская пілігрымкі. І вось наканец уваходзім…

Эмоцыі перахлёстваюць, але трэба суцішыць сябе.

Матуля!  Я дайшла! Дзякую за гэты час, за тых, хто крочыў побач і падтрымліваў. За тое, што давала мне сілы, калі здавалася, што далей ісці ўжо не магчыма.  Прашу цябе, прымі цяжкасці, якія спаткала ў часе пілігрымкі, прымі мае мазалі. Маці Божая, Ты ведаеш усе мае інтэнцыі…Мая Матуля, аддай усё гэта Свайму Сыну!

Скончылася чарговае падарожжа. Яно яшчэ больш з’яднала нас! Перагорнем гэтую старонку.

Распачынаецца другая частка) Час Будслаўскага фэсту!Ужо літральна праз некалькі гадзін распачнецца Святая Імша з удзелам усіх пілігрымаў, апоўначы – найпрыгайшая Эўхарыстыя злучаная з працэсіяй са знічамі. Ноччу – канцэрты і забавы для моладзі. А заўтра – само свята Маці Божай Будслаўскай. Час багаты на духоўнае аднаўленне.

Маці, буду ікнкуцца быць лепшай, быць дасканалай! Дапамажы па-сапраўднаму перажыць наступныя 2 дні. І дзякую, што я тут! Сярод тысяч верных Табе!

Маці, гэта сапраўднае шчасце!

 

 

Вторник, 13 Март 2012 17:56

Бібліятэка

Автор
Вторник, 13 Март 2012 16:58

Сустрэчы з моладдзю

Автор

Не бойцеся адкрыць дзверы Хрысту…Патрабуйце ад сябе, хоць бы іншыя ад вас не патрабавалі

   Благаслаўлёны Ян Павел ІІ

Я ўпэўніваю, што Дух Езуса сёння кліча вас, маладых, несці Добрую Навіну Езуса вашым аднагодкам.

Бенэдыкт XVI

 

Сустрэчы для школьнай моладзі адбываюцца па суботах а 17:00. На ўрачыстую Эўхарыстыю з удзелам моладзі запрашаем таксама ў суботу а 18:00.

Суполка моладзі нашай парафіі - http://vkontakte.ru/club28300950.

Воскресенье, 11 Март 2012 19:53

скрынка малітвы

Автор

 

ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ VILEJKA.CATHOLIC.BY!

Магчыма, маеце пэўныя складаныя справы, цярпенні духоўныя ці фізічныя, можа жадаеце падзякаваць Богу за атрыманыя дары…  А не ведаеце як гэта зрабіць….

Запрашаем Вас далучыцца да нашай скрынкі інтэнцый.

Проста напішыце сваю малітоўную просьбу ў форме, пададзенай унізе.

 

Вашыя просьбы не будуць апублікаваны ў інтэрнэце,

але будуць прачытаны ў супольнасці Касцёла.

У кожную нядзелю мы абяцаем маліцца ў інтэнцыях атрыманых намі праз гэтую інтэрнэт-скрынку Гадзінкамі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Дзевы Марыі а 9.20  перад абразом Маці Божай Вастрабрамскай, які знаходзіцца ў галоўным алтары нашай святыні.

Заахвочваем і Вас, каб далучаліся да супольнай малітвы.

 

 

Форма для падання просьбы аб малітве

Страница 1 из 2

Актуальнасці

  • 31 звычайная нядзеля (3 лістапада 2023 г.)
    31 звычайная нядзеля  (3 лістапада 2023 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. За 45 хвілін да пачатку літургіі выпамінкі і ютрань альбо нешпары за памерлых. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. У панядзелак у 18.00 адбудзецца Святая Імша за святара айца…
  • 30 звычайная нядзеля (27 кастрычніка 2024 г.)
    30 звычайная нядзеля  (27 кастрычніка 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да чацверга ў 9.00 і 18.00 У пятніцу, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены…
  • 29 звычайная нядзеля (20 кастрычніка 2024 г.)
    29 звычайная нядзеля  (20 кастрычніка 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00. Урокі па…
  • 28 звычайная нядзеля (13 кастрычніка 2024 г.)
    Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00. Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю…
  • 27 звычайная нядзеля (6 кастрычніка 2024 г.)
    27 звычайная нядзеля  (6 кастрычніка 2024 г.) Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00. Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы…
  • 26 звычайная нядзеля (29 верасня 2024 г.)
    26 звычайная нядзеля  (29 верасня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак ў 9.00. У месяцы кастрычніку Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце…
  • 25 звычайная нядзеля (22 верасня 2024 г.)
    25 звычайная нядзеля  (22 верасня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзены ў наступную нядзелю. У суботу 12 кастрычніка ў…
  • 24 звычайная нядзеля (15 верасня 2024 г.)
    24 звычайная нядзеля  (15 верасня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні:У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. У суботу 12 кастрычніка…
  • 23 звычайная нядзеля (8 верасня 2024 г.)
    23 звычайная нядзеля  (8 верасня 2024 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, будзем святкаваць з 13 па 15 верасня: Пятніца 13 верасня, дзень ушанавання Крыжа Езуса Хрыста і Яго збавеннай Смерці: 12.00 – Святая Імша 13.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага…