background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 11 Март 2012 13:49

Маргарыткі

Автор 
Оцените материал
(5 голосов)

Апостальскі рух “Маргарытка”

Святарства — гэта асаблівы дар Пана Бога, які ў сваёй любові і вернасці адорвае абраную ім душу пакліканнем і вядзе да святарскіх пасвячэнняў. 

Святарства – гэта дар, які ўплывае на жыццё кожнага католіка. Дзякуючы дару святарства мы можам прымаць такі неабходны сапраўднаму хрысціяніну Хлеб Жыцця. Праз пасрэдніцтва святароў мы прымаем сакрамэнты паяднання і намашчэння хворых. Святар знаходзіцца разам з намі калі мы аплакваем нашых блізкіх. Ён радуецца з намі падчас шлюбу, калі мы перапоўнены любоўю і надзеяй, ён разам з намі падчас Першай святой Камуніі.

Каталіцкі Касцёл ва ўсе вякі заклікаў хрысціянскую супольнасць падтрымліваць малітваю святароў, якія, як сказана ў Святым Пісанні, з народа ўзяты і для яго пастаўлены. Вернікі, уступаючы ў гэты апостальскі рух, бяруць на сябе абавязак да канца свайго жыцця маліцца за канкрэтнага Божага абранніка. Святар жа, за якога складваецца такая малітва, у сваю чаргу моліцца за гэтых асобаў.

Чаму “Маргарытка”? Маргарытка — белая кветка, якая сімвалізуе прастату, чысціню і прагу ахвяравання, — выбрана як сімвал духоўнай дапамогі святарам і асобам законным. Сем пялёсткаў кветкі сімвалізуюць сем дзён тыдня. Сем асобаў, злучаных у адну «Маргарытку», ахвяруюць па адным дні ў тыдзень за святара альбо законную сястру, выбіраюць форму малітвы, якая ім больш адпавядае, і моляцца ўсё жыццё. Асноўнай малітвай ў гэтым руху з’яўляецца вяночак да Духа Святога.

Мэтай апостальскага руху «Маргарытка», з’яўляецца малітоўная падтрымка святароў і выражэнне любові і пашаны да сакрамэнту святарства А сутнасцю яго з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара.

 

Актывізаваўся рух у парафіі ў 2007 годзе. На працягу года арганізаваліся дзве малітоўныя групы “Маргарытка” – у жніўні парафіяне пачалі маліцца за пробашча кс. Аляксандра Барыла, а ў лістападзе – за ксяндза біскупа Кірыла Клімовіча, былога біскупа дапаможнага Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі. У кастрычніку 2008 года ў дзень прыміцыйнай св.Імшы кс. Аляксандра Фаміных, які служыў у парафіі ў якасці клерыка і дыякана, пачала маліцца яшчэ адна малітоўная група. А ў чэрвені 2009 года падчас прыміцыйнай св. Імшы кс. Паўла Адамовіча, які служыў раней нашай парафіі ў якасці дыякана, а затым вікарыя парафіі, склала абяцанні чарговая група парафіянаў. Разумеючы важнасць малітвы за святароў штодзённа ўзносяць малітвы ў іх інтэнцыі чатыры малітоўныя групы “Маргарытка”, давяраючы іх Марыі – Маці Святароў.

 

Заахвочваем нашых парафіянаў да ўдзелу ў апостальскім руху “Маргарытка”. Толькі ў малітоўнай еднасці і любові, насуперак выклікам сучаснага свету, разам са сваімі пастырамі мы зможам упэўнена крочыць да Нябеснага Валадарства.

  

матэрыял падрыхтавала Аляшкевіч Галіна

Прочитано 4015 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Другие материалы в этой категории: « Нашы Душпастыры Легіён Марыі »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Актуальнасці

  • 25 звычайная нядзеля (19 верасня 2021 г.)
    25 звычайная нядзеля (19 верасня 2021 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. На гэтым тыдні: У аўторак свята св. Мацея, Апостала і Евангеліста У чацвер успамін св. Піо з П’етральчыны,…
  • 24 звычайная нядзеля (12 верасня 2021 г.)
    24 звычайная нядзеля (12 верасня 2021 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: ПАНЯДЗЕЛАК, 13 верасня АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ З 11.00 СВЯТАЯ ІМША Ў 12.00 АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ З 17.00 СВЯТАЯ ІМША Ў 18.00   АЎТОРАК, 14 верасня УРАЧЫСТАСЦЬ УЗВЫШЭННЕ СВЯТОГА КРЫЖА ФЭСТ АДАРАЦЫЯ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА І СПОВЕДЗЬ 3 11.00 СВЯТАЯ ІМША Ў 12.00…
  • 23 звычайная нядзеля (5 верасня 2021 г.)
    23 звычайная нядзеля (5 верасня 2021 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Перад святкаваннем парафіяльнага фэсту прагну звярнуцца да…
  • 22 звычайная нядзеля (29 жніўня 2021 г.)
    22 звычайная нядзеля (29 жніўня 2021 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.  У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Перад святкаваннем парафіяльнага фэсту прагну звярнуцца да кожнай сям’і з запрашэннем і заахвотай да паглыблення духоўнага жыцця. Праграма святкавання ўрачыстасці Узвышэнне Святога…
  • 21 звычайная нядзеля (22 жніўня 2021 г.)
    21 звычайная нядзеля (22 жніўня 2021 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. На гэтым тыдні: У аўторак свята св. Барталамея, Апостала У чацвер успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай У пятніцу…
  • 20 звычайная нядзеля (15 жніўня 2021 г.)
    20 звычайная нядзеля (15 жніўня 2021 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.  У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. На гэтым тыдні ўшануем: У пятніцу св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла У суботу св. Пія Х, папу…
  • 19 звычайная нядзеля (8 жніўня 2021 г.)
    19 звычайная нядзеля (8 жніўня 2021 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. Толькі ў сераду ў 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. На гэтым тыдні ўшануем:…
  • 18 звычайная нядзеля (1 жніўня 2021 г.)
    18 звычайная нядзеля (1 жніўня 2021 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу, у свята Перамянення Пана, у 12.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. На гэтым тыдні: У сераду ўспамін святога Яна Марыі…
  • 17 звычайная нядзеля (25 ліпеня 2021 г.)
    17 звычайная нядзеля (25 ліпеня 2021 г.) Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. На гэтым тыдні: У панядзелак успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі У чацвер успамін св.…