Адмін
Рэдакцыя сайта
Парафіяльны хор
Касцёльны спеў выконвае сваю сапраўдную функцыю толькі тады, калі выражае аўтэнтызм таго, што цэлебруецца, і дапамагае удзельнічаць у Літургіі ў тым, што цэлебруецца і таму, хто цэлебруе. Спеў і музыку твораць ritus (жэсты цэлебрацыі) і preces (тэксты абрадаў) у перспектыве дзеяння распарадчыкаў.
G. Liberto
Хор нашай парафіі быў заснаваны ў верасні 2003 года і атрымаў назву “Angeli”, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае “Анёлы”.
Удзельнікі хора «Angeli»:
Аўсейчык Ганна — кіраўнік хора,
Шаблыка Вераніка,
Грынько Яўгенія,
Пешкур Таццяна,
Пятніцкая Аліна,
Жалабковіч Вераніка,
Барценева Ксенія,
Мікуліч Вікторыя,
Жалабковіч Алеся,
Смажанкова Вікторыя,
Грынько Яна,
Трон Анастасія,
Герновіч Ганна,
Пяшко Кацярына,
Свяршчэвіч Крысціна,
Голуб Юлія,
Кузняцова Кацярына,
Герко Алена,
Дурко Кацярына,
Галомзік Яўгенія.
Церах Вераніка,
Васькевіч Марыя,
Чабрыцкая Кацярына,
Раманюк Святлана,
Крупенчык Кацярына,
Плюсніна Эльвіра,
Васілевіч Віталіна,
Глеб Рамуальда,
Божко Аксана,
Уладыка Ганна,
Пенталь Галіна,
Крупенчык Святлана,
Несцяровіч Алена,
Крупенчык Ірына,
Емельянава Марыя,
Курыловіч Ларыса,
Крупенчык Валянціна,
Церах Таццяна,
Герко Ганна,
Юркевіч Валянціна
Пятніцкая Алена
Скабей Аліна,
Аляшкевіч Галіна,
Кузьменкоў Уладзімір,
Балаш Юзаф,
Смажанкова Надзея,
Радзевіч Іна,
Радзевіч Дзіяна,
Кірый Святлана,
Паслед Анастасія,
Буслаўская Кацярына,
Ясэпкіна Маргарыта,
Пятніцкая Яна,
Фірс Ангеліна,
Броўка Анастасія.
Наш хор ужо запісаў два кампакт дыскі: “Радасная вестка” (калядныя песні) ды “Анёлаў хор благаслаўляе Пана”. «Angeli» шчыра ўдзячныя за дапамогу ў стварэнні дыска ўсім вернікам парафіі ў Вілейцы, а таксама выдавецтву Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» за падрыхтоўку да друку афармлення дыска.
Рэпетыцыі для ўдзельнікаў хора адбываюцца:
Нядзеля 11.00 – сустрэча з самымі малодшымі удзельнікамі хора
Нядзеля 18.00(пасля Святой Імшы) – сустрэча з дарослымі.
Серада 18.00 – сустрэча з моладдзю
http://vilejka-kasciol.by/index.php/fota-videa/galereya-fota/itemlist/user/42-admin?start=870#sigProGalleriad42bde8302
Нашы Душпастыры
Сардэчна запрашаем пазнаёміцца з нашымі душпастырамі
Пробашч - кс. Аляксандр Барыла
Нарадзіўся ў Глыбокае 11.08.1976г. Сакрамант Хросту прыняў у тым жа годзе з рук кс. Юзафа Францкевіча. Скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю ў 1999г. Дэкрэтам кардынала Казіміра Свёнтка з 3 студзеня 2001 года быў прызначаны вікарыем Архікатэдральнага касцёла ў г. Мінску. Дэкрэтам ад 13 сакавіка 2003 г. прызначаны выконваючым абавязкі пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы і выконваючым душпастырскую апеку над парафіяй у Вязыні. З 2007г. – дэкан Вілейскага дэканата. На працягу многіх гадоў з’яўляўся дыяцэзіяльным душпастырам супольнасці “Хатні Касцёл”.
Святары, якія працавалі ў нашай парафіі:
кс. Ян Венукевіч
кс. Адольф Снежка-Блохі
кс. Уладзіслаў Патоцкі.
кс. пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі
кс. Юрый Касабуцкі
кс. Алег Мурзіч
кс. Павел Адамовіч
кс. Аляксандр Фамяных
кс. Міхал Бубен
кс. Андрэй Кеўліч
кс. Валеры Даўгуль
кс. Уладзіслаў Лазар
кс. Юзаф Сярпейка
Ганарымся пакліканнямі да святарства і законніцкага жыцця з нашай супольнасці:
кс. Кірыл Бардонаў
Дыякан Кірыл Бардонаў нарадзіўся 19 жніўня 1987 года ў Вілейцы. У 2005 годзе скончыў Вілейскую гімназію №1 “Логас” і ў тым жа годзе паступіў у Міждыяцэзіяльную Вышэйшую Духоўную Семінарыю імя Святога Тамаша Аквінскага ў Пінску. 14 лістапада 2010 года ў Маладзечне арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам быў пасвячаны ў дыяканы. У 2011 годзе скончыў навучанне ў семінарыі ў Пінску і абараніў магістэрскую працу ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце імя Яна Паўла ІІ. У тым самым годзе скіраваны на дыяканскую практыку ў архікатэдральную парафію ў Мінску і прызначаны сакратаром Мітрапалітальнай курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
кс. Раман Суша
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1990 г. у Кіеве. Сакрамэнт Хросту атрымаў ў 1990 г. у Вілейцы, сакрамэнт Канфірмацыі ў 2005 г. Скончыў Вілейскую гімназію №1 “Логас” у 2008 г. З 2008 года навучаўся ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча 7 снежня 2013 г. Пасвечаны ў прэзбітэры 21 чэрвеня 2014 г.
дк. Павел Трон
Нарадзіўся 15 снежня 1989г. у Вілейцы. Сакрамэнт Хросту ў маі 1990г. у Крывічах. Базавую адукацыю атрымаў у 2006г. і паступіў у Вілейскі ДПТК, які паспяхова скончыў ў 2009г. У тым жа годзе распачаў фармацыю ў Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў з рук кс. бп. Юрыя Касабуцкага 25 кастрычніка 2015 г.
а. Андрэй Ахрэм, францішканін
i nbsp;
Маргарыткі
Апостальскі рух “Маргарытка”
Святарства — гэта асаблівы дар Пана Бога, які ў сваёй любові і вернасці адорвае абраную ім душу пакліканнем і вядзе да святарскіх пасвячэнняў.
Святарства – гэта дар, які ўплывае на жыццё кожнага католіка. Дзякуючы дару святарства мы можам прымаць такі неабходны сапраўднаму хрысціяніну Хлеб Жыцця. Праз пасрэдніцтва святароў мы прымаем сакрамэнты паяднання і намашчэння хворых. Святар знаходзіцца разам з намі калі мы аплакваем нашых блізкіх. Ён радуецца з намі падчас шлюбу, калі мы перапоўнены любоўю і надзеяй, ён разам з намі падчас Першай святой Камуніі.
Каталіцкі Касцёл ва ўсе вякі заклікаў хрысціянскую супольнасць падтрымліваць малітваю святароў, якія, як сказана ў Святым Пісанні, з народа ўзяты і для яго пастаўлены. Вернікі, уступаючы ў гэты апостальскі рух, бяруць на сябе абавязак да канца свайго жыцця маліцца за канкрэтнага Божага абранніка. Святар жа, за якога складваецца такая малітва, у сваю чаргу моліцца за гэтых асобаў.
Чаму “Маргарытка”? Маргарытка — белая кветка, якая сімвалізуе прастату, чысціню і прагу ахвяравання, — выбрана як сімвал духоўнай дапамогі святарам і асобам законным. Сем пялёсткаў кветкі сімвалізуюць сем дзён тыдня. Сем асобаў, злучаных у адну «Маргарытку», ахвяруюць па адным дні ў тыдзень за святара альбо законную сястру, выбіраюць форму малітвы, якая ім больш адпавядае, і моляцца ўсё жыццё. Асноўнай малітвай ў гэтым руху з’яўляецца вяночак да Духа Святога.
Мэтай апостальскага руху «Маргарытка», з’яўляецца малітоўная падтрымка святароў і выражэнне любові і пашаны да сакрамэнту святарства А сутнасцю яго з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара.
Актывізаваўся рух у парафіі ў 2007 годзе. На працягу года арганізаваліся дзве малітоўныя групы “Маргарытка” – у жніўні парафіяне пачалі маліцца за пробашча кс. Аляксандра Барыла, а ў лістападзе – за ксяндза біскупа Кірыла Клімовіча, былога біскупа дапаможнага Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі. У кастрычніку 2008 года ў дзень прыміцыйнай св.Імшы кс. Аляксандра Фаміных, які служыў у парафіі ў якасці клерыка і дыякана, пачала маліцца яшчэ адна малітоўная група. А ў чэрвені 2009 года падчас прыміцыйнай св. Імшы кс. Паўла Адамовіча, які служыў раней нашай парафіі ў якасці дыякана, а затым вікарыя парафіі, склала абяцанні чарговая група парафіянаў. Разумеючы важнасць малітвы за святароў штодзённа ўзносяць малітвы ў іх інтэнцыі чатыры малітоўныя групы “Маргарытка”, давяраючы іх Марыі – Маці Святароў.
Заахвочваем нашых парафіянаў да ўдзелу ў апостальскім руху “Маргарытка”. Толькі ў малітоўнай еднасці і любові, насуперак выклікам сучаснага свету, разам са сваімі пастырамі мы зможам упэўнена крочыць да Нябеснага Валадарства.
матэрыял падрыхтавала Аляшкевіч Галіна
Легіён Марыі
Легіён Марыі
“Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню” (Мк 16,15) – гэты запавет Хрыста ўжо больш 90 год рэалізуецца ў Харызмаце Легіёну Марыі. Нашая супольнасць – гэта каталіцкі рух апостальства свецкіх асоб пад кіраўніцтвам духоўнага кiраўнiка.
Легіён Марыі заснаваў ірландзец Фрэнк Дафф (1899-1980) у 1921 годзе, за 44 гады да абвяшчэння Саборнага Дэкрэта аб Апостальстве свецкіх.
Аснова духоўнасці Легіёну - гэта:
- сувязь з Касцёлам як Містычным Целам Хрыста;
- сувязь з Марыяй, перажываемая ў духу Сапраўднага Набажэнства да НПМ св. Людовіка дэ Манфора;
- сувязь са Святым Духам.
Малітва і ўчынкі – гэта два галоўныя напрамкі Легіёну Марыі. Маючы сваёй мэтай службу другому чалавеку ў духу і з дапамогай Марыі, Легіён хутка распаўсюдзіўся ў многіх краінах свету і зараз ён налічвае некалькі мільёнаў членаў руху.
У Беларусі першы прэзідыум Легіёна Марыі быў створаны ў 1994 г. у Баранавіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай. Легіянеры Марыі працуюць у парафіях Мінска, Віцебска, Магілёва, Гродна, Маладзечна, Смаргоні, Радашковічаў, Стаўбцоў, Глыбокага, Крывічоў, Бабруйска, Барысава, Жодзіна, Мазыра, Ліды і многіх іншых.
Прэзідыум Легіёна Марыі “Маці Божай Міласэрнасці” пры Вілейскім касцёле працуе з 2001 года. Ён налічвае 4 актыўных легіянераў і 8 дапаможных, якія штодзённа ў інтэнцыі прэзідыума моляцца на ружанцы і чытаюць спецыяльную малітву – Тэсэру.
Адзін раз у тыдзень актыўныя члены Легіёна Марыі пад кіраўніцтвам духоўнага кiраýнiка збіраюцца для сумеснай малітвы, каб скласці справаздачу аб рабоце на працягу тыдня і дамовіцца аб легіянерскай працы на наступны тыдзень.
Легіянеры распаўсюджваюць духоўную літаратуру і часопісы, як у касцёле, так і за яго межамі, раздаюць цудадзейныя медалікі Маці Божай Беззаганнага Зачацця і абразікі Езуса Міласэрнага, наведваюць анкалагічны шпіталь і дамы, дзе жывуць інваліды і састарэлыя людзі з мэтай дазнацца аб жадаючых паяднацца з Хрыстом праз Сакрамэнты Споведзі і Эўхарыстыі, вядуць размовы з людзьмі няверуючымі альбо сумняваючыміся у сваім акружэнні. На пахаваннях заахвочваюць прысутных да ружанцовай малітвы, размаўляюць аб жыцці вечным і неабходнасці быць падрыхтаваным да яго. Адным з абавязковых заданняў легіянераў з’яўляецца штодзённая малітва ў пэўных інтэнцыях.
У парафіі з дапамогай легіянераў створаны 5 груп па 9 чалавек, якія у ноч з чацвера на першую пятніцу месяца па чарзе адну гадзіну з 21.00 да 6.00 адаруюць Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Легіянеры з радасцю адклікаюцца на любую просьбу святара, апякуюцца кніжным кіёскам і ўпрыгожваюць алтары кветкамі. На працягу 8 год з 2002 па 2010 г. дарослыя легіянеры апякаваліся дзіцячым, а потым моладзевым прэзідыумам Легіёна Марыі “Рыцары Марыі”.
У кастрычніку 2011 прэзідыум адзначычыў 10-годдзе сваёй дзейнасці. Многа працы выконваецца, а разам з тым многа яшчэ спраў перад намі, таму заахвочваем нашых парафіянаў далучацца да так важнай працы на хвалу Пана Бога. Заахвочваем і наша маладое пакаленне, каб аднавіць працу прэзідыума “Рыцары Марыі”.
Членамі Легіёна Марыі можа быць кожны католік, які вядзе сапраўднае хрысціянскае жыццё і гатовы з любові да Пана Бога і Маці Божай выконваць абавязкі, выцякаючыя з прыналежнасці да Легіёна Марыі.
Жадаючых быць слугамі Марыі ў справе збаўлення свету прэзідыум Легіёна Марыі “Маці Божай Міласэрнасці” запрашае на малітоўныя сустрэчы, якія адбываюцца ў парафіяльным доме кожную нядзелю а 8 гадзіне раніцы. Легіён Марыі дапаможа ўбачыць у бліжніх Хрыста і служыць Яму, узрастаць ў святасці і чыніць вялікія рэчы для Бога і для збаўлення душ.
Духоўнае кіраўніцтва: пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла
катэхетка Анна Аўсейчык
Старшыня: Раіса Зяньчук тэл. +375295772034
Інтэрнет-старонка Легіёна Марыі ў Беларусі www.legionmaryi.blog.tut.by
Прэзідыум “Маці Божай Міласэрнасці”
Аб катэхезе
“Заданне катэхізацыі актуальна для ўсіх людзей. Гэтая падрыхтоўка павінна быць гарманічнай і ахопліваць падрыхтоўку да жыцця не толькі ў матэрыяльным аспекце, але і ў духоўным. Чалавек мае не толькі цела, але і несмяротную душу. Таму патрэбна і духоўная фармацыя чалавека, каб ён пазнаў праўды веры і жыў імі. Толькі тады яго жыццё будзе адпавядаць Божаму плану. Мы пакліканы гаварыць пра нашу веру і сведчыць яе сваім чынамі, пакліканы навярнуць сучасных нам людзей, паказваючы ім аблічча Хрыста, дзейнічаючы разам з Ім і паводле Ягонага слова, служачы свету і асабліва патрабуючым.”
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі,
Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі
“Катэхізацыя вядзе да пазнання Езуса, які для кожнага верніка з’яўляецца Дарогай, Праўдай і Жыццём”
Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Жывы Ружанец
Сярод многіх груп і рухаў, якія існуюць у Касцёле, найбольш вядомым у нашым рэгіёне, напэўна, з’яўляецца Жывы Ружанец.
“Ружанцовая малітва — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца.”
Благаслаўлёны Ян Павел ІІ.
Жывы Ружанец — гэта супольнасць людзей, у склад якой уваходзіць не менш за 20 чалавек, якія штодзённа на працягу месяца моляцца Ружанец: кожная асоба чытае адну таямніцу. Гэтыя супольнасці часта называюць «Ружамі».
Ружанец — гэта евангельская малітва, бо ён складаецца не толькі з Малітвы Панскай і Анёльскага прывітання, але пабудаваны на разважаннях над евангельскімі таямніцамі нашага адкуплення.
Жывы Ружанец «дыхае праўдамі веры», яго члены стараюцца не толькі маліцца за іншых ва ўсіх інтэнцыях Касцёла і асабістых інтэнцыях, але вучацца перажываць сваё жыццё, захоўваючы вернасць Богу. Яны таксама далучаюцца да апостальскай дзейнасці мясцовага Касцёла. У многіх парафіях Таварыства Жывога Ружанца ўяўляе сабой групу людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу, людзей, якія маюць духоўны вопыт, якія могуць прысвячаць свой час, сваё здароўе і свае сілы для дабра супольнасці веруючых, не чакаючы за гэта ніякай грашовай узнагароды. Супольнасці Жывога Ружанца з’яўляюцца не толькі супольнасцямі малітвы, але і супольнасцямі ўчынкаў, часта вельмі ахвярных.
У марыйнай ружанцовай школе мы вучымся ў Маці Божай ні ў чым не адмаўляць Пану Богу і радасна несці свой штодзённы крыж працы, стомленасці, розных праблемаў разам з Хрыстом аж да хвалебных таямніцаў святога Ружанца.
Члены Супольнасці Жывога Ружанца ў нашай парафіі сустракаюцца раз на месяц(І пятніца месяца) на супольнай малітве, на змене ружанцовых таямніцаў, а таксама сустрэчу з душпастырам, падчас якой абвяшчаецца тэматычная канферэнцыя і прадстаўляюцца малітоўныя інтэнцыі на бліжэйшы месяц.
Гісторыя парафіі
Да сярэдзіны ХІХ стагоддзя патрэбы вілейскіх каталікоў задавальняла невялікая драўляная капліца ад куранецкай парафіі. Яна знаходзілася “ў палацы старасцянскім” – з XVI стагоддзя. Гэта святыня згарэла ў пажары 1810 года.
Першы касцёл у Вілейцы заснаваў ксёндз Севярын Мікутовіч у 1862 годзе. На той час Вілейка ўжо мела статус горада і цэнтра павета Віленскай губерні. Таму і храм пачалі будаваць каменны, што адразу выгадна вылучала яго сярод драўляных забудоў горада. А дагэтуль, да сярэдзіны ХІХ ст., каталікі мелі невялікую драўляную капліцу ад куранецкай парафіі, якая знаходзілася “ў палацы старасцянскім” — з XVI ст. Вілейка была цэнтрам староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1810 годзе ў час пажару каплічкі не стала.
Падчас рэпрэсій пасля падаўлення паўстання 1863 года, калі будаўнічыя работы не былі яшчэ скончаны, будынак адабралі ў каталіцкай супольнасці і перадалі праваслаўнаму духавенству. У 1874 годзе храм, пасля перабудовы ў рэтраспектыўна-рускім стылі, асвяцілі як Георгіеўскую царкву.
З 1897 года вілейскія каталікі пачынаюць прасіць дазвол на ўзвядзенне ў горадзе мураванага касцёла і на вылучэнне са складу Касцяневіцкай парафіі асобнай рымска-каталіцкай парафіі з цэнтрам у Вілейцы. Просьбы гэтыя складаюцца на працягу 1897-1904 гадоў.
Давол на будаўніцтва касцёла быў атрыманы 23 (11) лістапада 1906 года. Атрыманню гэтага дазвола паспрыяў выдадзены ў 1905 годзе імператарам Мікалаем ІІ маніфест аб свабодзе сумлення. У тым жа 1906 годзе распачалося ўзвядзенне касцёла пад тытулам Узвышэння Святога Крыжа, поруч з гэтым, пад тым самым тытулам была наноў утворана асобная рымска-каталіцкая парафія з цэнтрам у Вілейцы.
20 ліпеня, паводле юліянскага календара, 1907 года адбылося асвячэння вуглавога каменю пад касцёл. Пры часовым алтары ксёндз-дзекан Віктар Бялазор цэлебраваў Святую Імшу, затым ксёндз Раманоўскі з Параф’янава абвесціў казанне, нарэшце накіраваліся да падмурку, для асвячэння і закладкі вуглавога каменю. Укладзены ў шкляное начынне пергамент казаў: «Anno Domini 1907 die Julii 8 [Паводле грыгарыянскага календара], Ego Viktor Białłozor, Decanus Vilejcensis, delegatus ob Excellentissimo Illustrissimo et Reverendissimo Eduardo Libero Barone de Robb, Episcopo Vilnensi, presentibus intra Subscriptis hunc primarium Lapidem benedixi et sub ecclesia parochialis Vilejcens. st. Exaltationis S. Crucis imposui. In quorum fidem et c.» (“У год Панскі 1907, у дзень восьмага ліпеня, я Віктар Бялазор, вілейскі дэкан, дэлегат Найслаўнейшага, Найяснейшага і Найшаноўнейшага Эдуарда барона дэ Роб, біскупа віленскага, прадстаўлены паміж тымі, хто падпісаўся; гэты першы камень паблагаславіў пад вілейскі парафіяльны касцёл Узвышэння Святога Крыжа. З даверам да ўсяго гэтага і г.д.”)
Усе старанні пры атрыманні дазвола ўзяў на сябе спадар Аляксандар Любанскі з Любані, які распачаў ахвяраванні, даруючы прыгожы пляц з усёй забудовай, абавязаўшыся ўласным коштам справіць усё ўнутранае абсталяванне святыні... за ім пасыпаліся іншыя ахвяры. Нягледзячы на гэта, да патрэбных 30.000 рублёў яшчэ даволі далёка, і па-сутнасці, гэта стала прычынай унясення зменаў у першапачатковы праект святыні, што прывяло да спрашчэння знешняга выгляду касцёла. Згодна з праектам інжынера Аўгуста Клейна (ён жа аўтар касцёла ў в.Ілля Вілейскага раёна) архітэктура святыні нясе ў сабе рысы неараманскага стылю і неаготыкі. Касцёл з жоўтай цэглы на падмурку з каменных блокаў уяўляе сабой 3-нававы аб’ём з 5-граннай апсідай, які перасякаецца трансептам. Дамінанта ўсёй кампазіцыі – высокая вежа. У інтэр’еры завяршэнні сценаў, аркі, крыжовыя скляпенні распісаныя пад мазаічныя арабескі.
Справай пабудовы касцёла ў 1912 годзе займаўся ксёндз Ян Венукевіч, (ён жа ўзначальваў Камітэт будоўлі касцёла ў 1909 годзе і, напэўна, кіраваў ім да канчатковага ўзвядзення святыні). У тым жа годзе кіраванне завяршэннем будоўлі ўзяў на сябе інжынер Філіповіч-Дубоўскі.
Будаўніцтва святыні скончылася ў 1913г. Набажэнствы ў новазбудаваным касцёле пачаў адпраўляць ксёндз Адольф Снежка-Блохі. У 1922-1928 гг. касцёл Узвышэння Святога Крыжа, які пацярпеў ад артабстрэлаў першай сусветнай вайны быў адрэстаўраваны. У 1931 годзе, пасля аднаўлення, кансэкраваны арцыбіскупам Віленскім Рамуальдам Ялжбыкоўскім.
Пасля Другой сусветнай вайны яго напаткала тая ж доля, што і шмат іншых: святыню зачынілі, а потым прыстасавалі пад склад. У 1979 годзе пачаліся работы па рэстаўрацыі храма, архітэктар Л. Паўлава. Пераробкі амаль не змянілі пачатковы выгляд касцёла, калі не лічыць аддзяленне сцяной ад асноўнага аб’ёма капліцы Маці Божай справа ад апсіды (сёння тут другая закрыстыя).
У 1988 годзе касцёльны будынак быў прыстасаваны пад Дом мастацтваў імя Н. Ю. Сілівановіча.
У 1990 годзе касцёл Узвышэння Святога Крыжа перададзены вернікам. У той жа год у вернутай святыні 4 сакавіка была цэлебравана першая Святая Імша, а 6га чэрвэня біскуп Тадэвуш Кандрусевіч рэкансэкраваў касцёл і 265 вернікам удзяліў сакрамэнт канфірмацыі.
У адноўленай парафіі пробашчам стаў ксёндз Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі. Пад яго кіраўніцтвам праходзілі працы па прыстасаванню вернутага вернікам касцёла да рэлігійных мэтаў і аднаўленню яго ўнутранай прыгажосці. У касцёл была вернута копія абраза Маці Божай Міласэрнасці (Вострабрамскай), якая заняла сваё месца ў галоўным алтары. Гэты абраз, у гады нядзейнасці святыні, збярог ксёндз Станіслаў Жук.
Са жніўня 2003г. у парафіі пачалі працаваць сёстры ад Анёлаў. У верасні 2003 года быў заснаваны хор дзяцей і моладзі Вілейскай парафіі, які атрымаў назву “Angeli”.
30 чэрвеня 2004 года з Вілейкі упершыню вырушыла самастойная пешая пілігрымка да Будслава. Раней пілігрымы з Вілейкі далучаліся да пілігрымкі, якая выходзіла з г.Маладзечна. 14 жніўня 2004 года адбылося асвячэнне капліцы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, што была пабудавана каля касцёла . Будаўніцтва капліцы было завершана стараннямі парафіянаў улетку таго ж года. У 2004 годзе быў выдадзены таксама, парафіяльны спеўнік «Хвалім Пана разам з анёламі».
29 чэрвеня 2004 года з Вілейкі упершыню вырушыла самастойная пешая пілігрымка да Будслава.
Стараннямі ксяндза Аляксандра Барылы і вернікаў летам 2005 года пачаліся працы па ўсталяванню крыжа на вежы Вілейскага касцёла. 14 верасня таго ж года, падчас парафіяльнага фэста, крыж для вежы быў асвечаны бікупам Антоніям Дзям’янкам. У кастрычніку, на вышыні большай за 50 метраў, сімвал хрысціян быў змешчаны на касцёле.
У 2006 годзе парафіяльны хор “Angeli” запісаў два кампакт дыскі: “Радасная вестка” (з каляднымі песнямі) і “Анёлаў хор благаслаўляе Пана”.
14 верасня 2006 г., падчас Імшы ва ўрачыстасць тытулу парафіі, Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоній Дзям’янка асвяціў электронныя званы, якія былі ўсталяваныя на вежы Вілейскага касцёла.
У снежні 2007г. распачалося будаўніцтва парафіяльнага дома. Восенню 2009 г. у яго памяшканнях распачалася катэхізацыя. Будаўніцтва было завершана ў 2010 годзе і 14 верасня парафіяльны дом быў асвечаны Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Вакол касцёла і парафіяльнага дома была пастаўлена агароджа, а таксама зроблена добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Нашая парафія сёння - гэта шматлікая літургічная служба, дзіцячы і моладзевы хоры, хор дарослых, рухі Жывы ружанец і Легіён Марыі, гэта супольнасць людзей, якія імкнуцца верна ісці за Хрыстом – адзіным Збавіцелем свету.
Біблійныя сустрэчы
Словы “Святое Пісанне” ці “Біблія” нам не чужыя. Мы неаднойчы іх чулі. Але ці разумеем мы, да якой вялікай таямніцы дакранаемся, калі чытаем ці чуем словы Святога Пісання? Чаму “вялікай таямніцы”? Таму што гэта слова Бога.
Слова Пана трывае вечна. Гэта вось слова прынесена вам як добрая вестка» (1 П 1, 25; пар. Іс 40, 8). Гэтае сцверджанне адкрывае нам таямніцу Бога, які аб’яўляецца праз дар свайго Слова.
Святое Пісанне адрасавана людзям як ліст Бога чалавеку, якога Ён вельмі любіць.
Хочаш адчуць вялікую моц Божага слова? Адкрый Святое Пісанне і пачні чытаць…
Супольнае чытанне Святога Пісання і разважанне адбываецца па серадах пасля Эўхарыстыі а 18.00. Адказны за сустэчы – кс.Андрэй.
аб рухах і супольнасцях
“Заданнем рухаў і супольнасцей, кажучы коратка, з’яўляюцца заданні Касцёла”
Арцыбіскуп Юзаф Міхалік
“Апостальская дзейнасць свецкіх, якая вынікае з іхняга хрысціянскага паклікання, заўсёды павінна ажыццяўляцца ў Касцёле. Свецкія, стаўшы ўдзельнікамі святарскай, прароцкай і каралеўскай функцыі Хрыста, здзяйсняюць у Касцёле i ў свеце сваю частку місіі ўсяго Божага народу. Іх дзейнасць сапраўды з’яўляецца апостальствам, бо здзяйсняецца дзеля евангелізацыі і асвячэння людзей i дзеля таго, каб напоўніць евангельскім духам і ўдасканаліць парадак зямных спраў, таму іх намаганне з’яўляецца выразным сведчаннем пра Хрыста i служыць збаўленню людзей.”
Дэкрэт пра апостальства свецкіх “Apostolicam Actuositatem”
“Існаванне разнастайнасці рухаў і супольнасцей можна растлумачыць параўнаннем Касцёла да аркестра, у якім кожны ахрышчаны пакліканы да гульні на тым інструменце, які дадзены яму Духам Святым.”
кс. Пётр Маркелоўскі, Рухі і супольнасці ў Касцёле пасля ІІ Ватыканскага Сабору.