background
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Суббота, 02 Декабрь 2023 18:02

1 нядзеля Адвэнту (3 снежня 2023 г.)

Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Гэта добрая штодзённая малітва, гэта абавязковы ўдзел у нядзельнай Святой Імшы, гэта ўдзел у ранішніх Раратніх Святых Імшах, шчырая Споведзь, удзел у рэкалекцыях, гэта пастановы, якія павінны змяніць нашае жыццё ў лепшы бок і нашыя добрыя ўчынкі.

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачна апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Для дзяцей набываем электрычныя ліхтарыкі. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то будзем старацца мець такі, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. У кіосках ёсць крыху электрычных ліхтаракаў у форме свечак.

Варта абраць адну з пастановаў на Адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак і сераду ў 9.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У  пятніцу, у абавязковую ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей).

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 19 і 20 снежня, аўторак і серада на 3 тыдні Адвэнту.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

З сёняшняя дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2024 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Понедельник, 27 Ноябрь 2023 12:28

34 звычайная нядзеля (26 лістапада 2023 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, аўторак і чацвер у 9.00. У сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, 1 нядзелю Адвэнту, у 10.00, 12.00 і 18.00.  У 18.00 адбудзецца першая адвэнтавая Святая Імша з удзелам дзяцей.

У першую пятніцу снежня Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 8.00 і 17.00, Святая Імша ў 9.00 і 18.00.

Заняткі па рэлігіі адбываюцца згодна з раскладам.

У кіосках можна набываць календары на новы 2024 год, электрычныя свечкі на Рараты і камплекты батарэек для свечак, якія набывалі ў мінулым годзе.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. Толькі ў сераду, ва ўспамін св. Цэцыліі, ў 9.00 і 18.00. Вячэрнюю Святую Імшу спевам упрыгожыць наш парафіяльны хор “ANGELI”. Інтэнцыяй гэтай Святой Імшы будзе малітва за ўсіх, хто спявае і грае на музычных інструментах у нашым касцёле. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, у 10.00, 12.00 і 18.00. Традыцыйна ахвяраванні гэтага дня збіраюцца на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.

У гэтым годзе наш парафіяльны хор Angeli адзначае 20-годдзе свайго існавання. У наступную нядзелю ў 10.00 разам з намі будзе святкаваць юбілей хора Ганаровы Мітрапаліт Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пастараемся сабрацца ў гэты дзень на супольную малітву падзякі разам з нашым Арцыпастырам, які так шмат, у свой час, нам дапамог, а таксама з’яўляецца сябрам нашай парфіі і нашага хора. На святкаванне Юбілею запрашаем усіх, хто калісці прыналежыў да хора.

З сёняшняга дня можна набываць календары на новы 2024 год. Пастараемся, каб у кожным каталіцкім доме быў рэлігійны календар, які мае дапамагчы перажываць літургічны год.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!

 

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00, толькі ў сераду ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У чацвер успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай (Міласэрнасці)

У гэтым годзе наш парафіяльны хор Angeli адзначае 20-годдзе свайго існавання. 26 лістапада, у нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, у 10.00 разам з намі будзе святкаваць юбілей хора Ганаровы Мітрапаліт Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пастараемся сабрацца ў гэты дзень на супольную малітву падзякі разам з нашым Арцыпастырам, які так шмат у свой час нам дапамог, а таксама з’яўляецца сябрам нашай парфіі і нашага хора. На святкаванне Юбілею запрашаем усіх, хто калісці прыналежыў да хора.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!

На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, аўторак і сераду ў 9.00 і 18.00. За 45 хвілін да пачатку літургіі выпамінкі і ютрань альбо нешпары за памерлых. У чацвер і пятніцу ў 9.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Наведванне могілак: Сёння ў 13.30 – Вілейка (вул. Першамайская). Аўторак, 7 лістапада, 11.00 – Порса, 12.30 – Золькі (Муляры), 13.30 – Ролічы, 14.00 – Лыцавічы.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 18 лістапада.

З 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Будславе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі. Наш Вілейскі дэканат мае абавязак арганізаваць малітоўную сустрэчу ў лістападзе. Праграма сустрэчы будзе наступнай:

 

10.30 Прыезд у Нацыянальны санктуарый

11.00 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі. Фацімскі Ружанец, споведзь.

12.00 Святая Імша

13.00 Канферэнцыя

13.30 Вяночак да Божай Міласэрнасці

 

З Вілейкі аўтобус адправіцца ад касцёла ў 9.00, а таксама запрашаем прыбыць у Будслаў і на асабістым транспарце.

У гэтым годзе наш парафіяльны хор Angeli адзначае 20-годдзе свайго існавання. 26 лістапада, у нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, у 10.00 разам з намі будзе святкаваць юбілей хора Ганаровы Мітрапаліт Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пастараемся сабрацца ў гэты дзень на супольную малітву падзякі разам з нашым Арцыпастырам, які так шмат у свой час нам дапамог, а таксама з’яўляецца сябрам нашай парфіі і нашага хора. На святкаванне Юбілею запрашаем усіх, хто калісці прыналежыў да хора.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!

На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак і аўторак у 9.00 і 18.00.

У сераду, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.

У чацвер, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. У 11.30 – Ютрань за памерлых. Святая Імша ў 12.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.

У пятніцу: 8.15 – выпамінкі і Ютрань, 9.00 – Святая Імша, далей у 17.15 – выпамінкі і Нешпары, 18.00 – Святая Імша. У першую пятніцу лістапада Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 8.00 і 17.00. Калі хто пабудзе ў Споведзі на працягу тыдня, то у пятніцу хопіць толькі прыняць Святую Камунію.

У суботу: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша (складковая за памерлых)

У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00, 12.00 і ў 18.00 – Святая Імша, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых.

Карткі з імёнамі памерлых на выпамінкі належыць прынесці ў сакрыстую да 2 лістапада.

4 лістапада ў 10.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у дзесятую гадавіну смерці.

Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 18 лістапада.

З 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Будславе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі. Наш Вілейскі дэканат мае абавязак арганізаваць малітоўную сустрэчу ў лістападзе. Пасля кансультацыі з Арцыбіскупам Юзафам Станеўскім прынята рашэнне правесці малітоўнае чуванне пасля завяршэння актавы ўрачыстасці Усіх Святых, у другую суботу, а дакладна 11 лістапада.

З Вілейкі будзе арганізаваны аўтобус на паездку ў Будслаў. Запісваемся каля кніжнага кіоска. Кошт 15 руб.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!

 

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.

Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах, якія, як мы можам ведаць, не маюць сваіх родных, але якімі ужо шмат год апякуюцца людзі добрай волі.

Наведванне могілак у гэтым годзе будзе згодна з раскладам, пададзеным асобна.

18 кастрычніка гэтага года, Святы Айцец Францішак сказаў: «У свеце адкрыта шмат франтоў вайны. Няхай змоўкне зброя, няхай будзе пачуты крык бедных і дзяцей аб міры. Вайна не вырашыць ніводнай праблемы. Яна сее толькі смерць і разбурэнне. Яна павялічвае нянавісць. Яна памнажае помсту. Вайна перакрэслівае будучыню». Пры гэтым Пантыфік дадаў: «Заахвочваю вернікаў стаць на адзін бок у гэтым канфлікце — бок міру, — не толькі словамі, але малітвай».

Святы Айцец прапануе правесці ў пятніцу 27 кастрычніка дзень посту, малітвы і пакаяння, да якога ён запрашае далучыцца людзей розных хрысціянскіх канфесій, тых, хто належыць да іншых рэлігій, і ўсіх тых, хто імкнецца да справы міру ў свеце.

Далучаючыся да просьбы Святога Айца, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі заклікае вернікаў нашай краіны, кожнага хрысціяніна, а таксама кожнага чалавека добрай волі, якому неабыякавы мір на свеце, 27 кастрычніка зрабіць днём посту, малітвы і пакаяння ў намеры міру.

У нашай парафіі Ружанцовае набажэнства раніцай і вечарам будзе праведзена ў інтэнцыі міру, паяднання і супакою.

З 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Будславе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі. Кожны дэканат нашай архідыяцэзіі мае вызначаны месяц у якім арганізоўвае набажэнства ў Будславе. Наш Вілейскі дэканат мае абавязак арганізаваць малітоўную сустрэчу ў лістападзе. Пасля кансультацыі з Арцыбіскупам Юзафам Станеўскім прынята рашэнне правесці малітоўнае чуванне пасля завяршэння актавы ўрачыстасці Усіх Святых, у другую суботу, а дакладна 11 лістапада. Праграма будзе наступнай:

 10.30  Прыезд у Нацыянальны санктуарый

11.00 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі. Фацімскі Ружанец, споведзь.

12.00  Святая Імша

13.00  Канферэнцыя

13.30  Вяночак да Божай Міласэрнасці

З Вілейкі будзе арганізаваны аўтобус на паездку ў Будслаў. Запісваемся каля кніжнага кіёска.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!

Суббота, 21 Октябрь 2023 20:32

Расклад наведвання могілак

Расклад наведвання могілак

(набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)

 

 

 

 

 

 

Пятніца, 3 лістапада 

11.00 – Вязынь

12.00 – Вілейка (Гарадзішча)

12.30 – Снежкава

13.00 – Багданава

13.45 – Касута

14.30 - Асіпавічы

 

Субота, 4 лістапада 

12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)

14.00 - Вілейка (Волкаўшчына)

15.00 – Куранец

16.00 – Любань

 

Нядзеля, 5 лістапада 

13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)

 

Аўторак, 7 лістапада 

11.00 – Порса

12.30 – Золькі (Муляры)

13.30 – Ролічы

14.00 – Лыцавічы

Понедельник, 16 Октябрь 2023 21:03

28 звычайная нядзеля (15 кастрычніка 2023 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.

Запрашаем жадаючых далучыцца да парафіяльнагам хора Angeli. Дзяцей і моладзь чакаем у нядзелю пасля Ружанцовага набажэнства ў парафіяльным доме. Дарослых чакаем ў нядзелю ў 19.00.

Запрашаем хлопцаў з 7 - 8 год да службы пры алтары ў якасці міністрантаў. У навучальным годзе дзеці будуць кандыдатамі, спасцігнуць міністранскае майстэрства. Пасля, у месяцы маі, урачыста будуць прынятыя ў міністранты.

Набліжаецца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.

Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя. Пастараемся навесці парадак і на магілах, якія, як мы можам ведаць, не маюць сваіх родных, але якімі ужо шмат год апякуюцца людзі добрай волі.

21 кастрычніка, у суботу, у Мінскай Архікатэдры адбудзецца спатканне ўдзельнікаў малітоўнага руху "Маргарыткі", а таксама Святая Імша з нагоды 45-й гадавіны выбару святога Яна Паўла ІІ на Пятровы Пасад.

Праграма спаткання наступная

10.00 - Канферэнцыя

10.20 - Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць споведзі

11.00 - Святая Імша з нагоды 45-й гадавіны выбару святога Яна Паўла ІІ на Пятровы Пасад. Узначальвае Святую Імшу Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Йозіч.

Усе ўдзельнікі Маргарытак запрашаюцца да ўдзелу ў спатканні.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!

Воскресенье, 08 Октябрь 2023 18:43

27 звычайная нядзеля (8 кастрычніка 2023 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах.

Запрашаем жадаючых далучыцца да парафіяльнага хора Angeli. Дзяцей і моладзь чакаем у нядзелю пасля Ружанцовага набажэнства ў парафіяльным доме. Дарослых чакаем ў нядзелю ў 19.00.

Запрашаем хлопцаў з 7-8 год да службы пры алтары ў якасці міністрантаў. У навучальным годзе дзеці будуць кандыдатамі, спасцігнуць міністранскае майстэрства. Пасля, у месяцы маі, урачыста будуць прынятыя ў міністранты.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!