Адмін
Рэдакцыя сайта
26 звычайная нядзеля (29 верасня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак ў 9.00. У месяцы кастрычніку Святая Імша ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
У сераду ўспамін св. Анёлаў Ахоўнікаў. Традыцыйна ў гэты дзень молімся за дзяцей і іх благаслаўляем. Святая Імша за дзяцей адбудзецца ў 18.00. На прыканцы літургіі ўсе прысутныя дзеці атрымаюць благаслаўленне.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка.
У суботу 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, якая ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных. Плануем арганізаваць паездку на гэтую гістарычную ўрачыстасць. Адначасова наведаем іншыя прыгожыя касцёлы Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага дэканатаў. Уступна плануем выехаць 12 кастрычніка ў 7.00. Наведаем па дарозе ў Баруны: Смаргонь – Крэва – Гальшаны. На адваротным шляху: Ашмяны – Жупраны – Солы. Вяртаемся каля 19.00. Кошт паездкі ўступна каля 30 р. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Дзякую за зробленую вялікаю працу перад фэстам нашай парафіі. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад катэхез
2024-2025 г.
Субота
12.00– Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 7 год)
13.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(першы год навучання, з 8 год)
14.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(другі год навучання і падлеткі з 13 год)
15.00– Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)
16.00 – Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2 і 3 год)
16.00 - Падрыхтоўка да Канфірмацыі (Бежмавання)
(моладзь з 13 год, якая была ў Першай Св. Камуніі)
17.00 – Катэхеза для моладзі
(старэйшыя класы і студэнты)
Нядзеля
8.00 – Легіон Марыі
10.00, 12.00 і 18.00 – Святая Імша.
11.00 - хор для дзяцей і школьнай моладзі
19.00 – хор для студэнцкай моладзі і для дарослых
25 звычайная нядзеля (22 верасня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзены ў наступную нядзелю.
У суботу 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, якая ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных. Плануем арганізаваць паездку на гэтую гістарычную ўрачыстасць. Адначасова наведаем іншыя прыгожыя касцёлы Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага дэканатаў. Уступна плануем выехаць 12 кастрычніка ў 7.00. Наведаем па дарозе ў Баруны: Смаргонь – Крэва – Гальшаны. На адваротным шляху: Ашмяны – Жупраны – Солы. Вяртаемся каля 19.00. Кошт паездкі ўступна каля 30 р. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Дзякую за зробленую вялікаю працу перад фэстам нашай парафіі. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
24 звычайная нядзеля (15 верасня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні:У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі.
У суботу 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, якая ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных. Плануем арганізаваць паездку на гэтую гістарычную ўрачыстасць. Адначасова наведаем іншыя прыгожыя касцёлы Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага дэканатаў. Уступна плануем выехаць 12 кастрычніка ў 7.00. Наведаем па дарозе ў Баруны: Смаргонь – Крэва – Гальшаны. На адваротным шляху: Ашмяны – Жупраны – Солы. Вяртаемся каля 19.00. Кошт паездкі 30 р. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Дзякую за зробленую вялікаю працу перад фэстам нашай парафіі. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
23 звычайная нядзеля (8 верасня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00.
Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, будзем святкаваць з 13 па 15 верасня:
Пятніца 13 верасня, дзень ушанавання Крыжа Езуса Хрыста і Яго збавеннай Смерці:
12.00 – Святая Імша
13.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
Магчымасць споведзі з 11.30 і 17.00
18.00 – Крыжовы Шлях
Працэсія з Крыжам
Ушанаванне Крыжа
Субота 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа:
10.00 – Святая Імша за памерлых
Магчымасць споведзі з 9.30 і 11.00
12.00 – Адпустовая Святая Імша з удзелам духавенства нашага дэканата і рэгіёна. Інтэнцыя Святой Імшы аб здароўе і Божае благаславенне.
У нядзелю 15 верасня, падзяка Богу за атрыманыя ласкі
10.00 – Святая Імша з інтэнцыямі падзякі за атрыманыя ласкі
12.00 і 18.00 – Святая Імша
Уборка касцёла і касцёльнай тэрыторыі перад парафіяльным фэстам адбудзецца заўтра пасля Святой Імшы на 9.00. Да просьбы аб дапамогу прашу аднесціся са зразуменнем і далучыцца да запланаваных прац. Патрабуецца дапамога і жанчын і мужчын. З сабою можна ўзяць неабходны інвентар: мётлы, нажы альбо штосьці падобнае для ачысткі пліткі ад прароcшай травы.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі.
Рэпетыцыя хора для дзяцей пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, для моладзі і дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
22 звычайная нядзеля (1 верасня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Просім сёння ўзяць з сабою анкету ўдзельніка, запоўніць яе і пераказаць у сакрыстыю.
Календарыкі дзецям будуць раздадзеныя ў наступную нядзелю
Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, будзем святкаваць з 13 па 15 верасня:
Пятніца 13 верасня, дзень ушанавання Крыжа Езуса Хрыста і Яго збавеннай Смерці:
12.00 – Святая Імша
13.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
18.00 – Крыжовы Шлях
Працэсія з Крыжам
Ушанаванне Крыжа
Субота 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа:
10.00 – Святая Імша за памерлых
12.00 – Адпустовая Святая Імша з удзелам духавенства нашага дэканата і рэгіёна. Інтэнцыя Святой Імшы аб здароўе і Божае благаславенне.
У нядзелю 15 верасня, падзяка Богу за атрыманыя ласкі
10.00 – Святая Імша з інтэнцыямі падзякі за атрыманыя ласкі
12.00 і 18.00 – Святая Імша
З Божай дапамогай распачынаем новы рамонтны праект у нашым касцёле. Працы будуць працягвацца на працягу года і завершым іх перад парафіяльнай урачыстасцю 14 верасня 2025 года. За гэты час плануем правесці рэстаўрацыю цэнтральнага і бакавых алтароў з нанясеннем штучнай пазалоты, рэстаўрыцыю ўсіх фігур, аднаўленне табэрнакулюма, мантаж новага асвятлення алтарнай часткі і падсветкі алтара, замена дзвярэй у сакрыстыю з права і лева ад алтара. Таксама плануем набыць новыя каўры, якія будуць вырабленыя пад замову ў адным стылі ў патрэбных памерах для нашай святыні. Працы будуць патрабаваць часу, даволі каштоўных матэрыялаў і мастацкага падыходу. З сёняшняга дня пачынаем збіраць ахвяраванні. Запісваем іх у сакрыстыі. У апошнюю нядзелю месяца падчас Святой Імшы на 10.00 будзем вычытваць прозвішчы дабрадзеяў і ў іх інтэнцыі ўзносіць малітву да Бога. Па меры збору сродкаў будзем набываць патрэбныя матэрыялы, замаўляць неабходныя элементы, заключаць дамовы з майстрамі. Спадзяюся, што ў зімовых месяцах пачнём рэстаўрацыйныя працы ў касцёле. Ужо цяпер дзякую за зразуменне, падтрымку і дапамогу!
Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца на месяц верасень: Молімся аб Святло Духа Святога для дзяцей, моладзі нашай парафіі, і для іх катэхетаў, настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў у новым навучальным годзе. У гэтай інтэнцыі пачынаем маліцца з Першай пятніцы месяца.
Рэпетыцыя хора для дзяцей пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, для моладзі і дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
20-21 звычайная нядзеля (18, 25 жніўня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
31 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.
1 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
19 звычайная нядзеля (11 жніўня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак у 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Пад час кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
31 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.
1 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
14-18 звычайныя нядзелі (7, 14, 21, 28 ліпеня 2024 г.)
Святая Імша на наступных тыднях: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. Па нядзелях ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У нядзелю, 21 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
13 звычайная нядзеля (30 чэрвеня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак у 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду (з удзелам пілігрымаў) у 8.00. У пятніцу Імшы не будзе. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
5 ліпеня распачнецца пілігрымка ў Будслаў. Цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена сёння пасля Святой Імшы на 10.00. Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Выезд у Будслаў аўтобусам адбудзецца ў пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і мікрааўтобусам у 22.00 з плошчы каля касцёла.
Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня пасля Святой Імшы на 18.00.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
12 звычайная нядзеля (23-29 чэрвеня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў 12.00 і 18.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У сераду і пятніцу ў 9.00. У суботу ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла: у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Чэрвенская набажэнства адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы.
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 5 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў наступную нядзелю 30 чэрвеня пасля Святой Імшы на 10.00. Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Арганізоўваецца паездка ў Будслаў аўтобусам. Выезд у пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і вяртаемся ў Вілейку пасля Святой Імшы апоўначы.
Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.