background
Пятница, 06 Декабрь 2013 00:01

"Андрэйкі" ў парафіі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

“І да танца і да Ружанца”

Старажытная прыказка кажа, што сапраўдны хрысціянін павінен быць і да танца і да Ружанца.

30 лістапада Касцёл успамінаў Св. Андрэя Апостала. У гэты дзень у шматлікіх парафіях адбываліся т. зв. “Запусты” або “Андрэйкі”, калі людзі збіраліся разам дзеля таго, каб правесці час у супольных забавах і весялосці перад перыядам духоўнай працы і чакання сустрэчы з надыходзячым Збаўцам.

У гэты дзень дзеці нашай парафіі таксама сабраліся на Андрэйкі. Пачалося мерапрыемства супольнай малітвай на Св. Імшы з удзелам дзяцей і моладзі, якая цэлебравалася а 18 гадзіне. Узмоцненыя Эўхарыстыяй дзеці накіраваліся ў парафіяльны дом, дзе мелі салодкі пачастунак, супольныя гульні і конкурсы. У гэты вечар парафіяльны дом напоўніўся не так вялікай групкай дзяцей, але вялікім запалам радасці, дзіцячымі ўсмешкамі і смехам. Закончылі супольны вечар традыцыйным колам, гімнам да Маці Божай Будслаўскай і словамі “Дзякуем Пану Богу”. Перад тым, як дзеці разышліся па дамах, кс. пробашч Аляксандр удзяліў Божае благаславенне на надыходзячую ноч і так важны перыяд Аднвэнту, каб годна выйсці насустрач надыходзячаму Езусу Хрысту і падрыхтаваць сваё сэрца. 




 


Прочитано 1010 раз