background
Суббота, 14 Сентябрь 2013 23:36

Вілейская святыня ўвайшла ў новае стагоддзе

Автор 
Оцените материал
(5 голосов)

 14 верасня наша парафія завяршыла святочны Трудуум, прысвечаны святкаванню стагоддзя святыні.

  На ўрачыстасці мы мелі гонар маліцца разам з Апостальскім Нунцыем Арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, у асобе якога духоўна лучыліся з Папам Францішкам, і з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, які яшчэ ў далёкія 90-я гады рэкансэкраваў нашу святыню за амаль 50 гадоў зневажання. 

Сярод гасцей на святкаванні прысутнічалі ўсе пробашчы (кс. пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, кс. Юрый Касабуцкі, кс. Алег Мурзіч), якія служылі ў нашай святыні пасля вяртання яе вернікам, святары, якія паходзяць з нашай парафіі, а таксама іншыя, якія прыбылі, каб разам з намі ўзносіць хвалу Богу ў гэты велічны дзень.

У гамаліі  Арц. Клаўдыё Гуджэроцці наблізіў вернікам таямніцу Крыжа, скіраваўшы ўвагу на тое, што сапраўдны Крыж не зіхацеў бляскам золата, як сучасныя Крыжы, якія мы сустракаем ў нашых святынях і дамах, але быў зроблены з дрэва і прапітаны Крывёй Збаўцы.  

Напрыканцы Эўхарыстыі кс. пробашч Аляксандр Барыла адзначыў, што сённяшні дзень будзе ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю новага стагоддзя нашай святыні.

Пасля Св. Імшы ў Палацы Культуры адбыўся святочны канцэрт нашага парафіяльнага хору “Angeli”, у якім прынялі ўдзел і творчыя калектывы горада.

За гэтыя сто гадоў існавання нашай святыні, якія, як адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, можна прыраўняць да тысячы, наша дарагая святыня пабачыла многія лёсы нашых дзядоў. За гэты час шматлікае змянілася, але нязменным застаўся Укрыжаваны Хрыстус, Які ў Табэрнакулюме працягвае чакаць кожнага. Адны нашы продкі ахвярна ўкладвалі сілы ў будаванне святыні, другія мужна абаранялі і адваяёўвалі яе ў бязбожныя часы, а сёння час нас, вернікаў, якія стаім на пачатку новага стагоддзя нашай святыні!

Фота Аксана Бажко,

Міхаіл Кулеш

Прочитано 1244 раз