Версия для печати
Понедельник, 10 Июнь 2013 18:44

Прыміцыя а. Андрэя Ахрэма

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

9 чэрвеня адбылася вельмі важная падзея для нашай парафіі – айцец Андрэй Ахрэм, францішканін, цэлебраваў першы раз безкрывавую Ахвяру Езуса Хрыста ў сваёй роднай парафіі.


Канешне, менавіта тэма святарства стала галоўнай ў гэты дзень для нас. Святар – пасрэднік паміж Богам і чалавекам, паміж людзкім сумленнем і яго ўчынкамі. Дарога да святарства – не простая. Праз шэраг гадоў яна пранікнута перад усім малітвай да Бога аб распазнанні пасклікання.

 

Ад 1 чэрвеня святарства сталася ўдзелам а. Андрэя. Пан выбраў яго як начынне, для таго, каб удзяляць свае ласкі, адорваць сваім благаслаўленнем.

 

Перад распачаццем Літургіі Неапрэзбітар атрымаў адмысловы вянок. “Божа, Ты натхніў людзей, каб праз сплеценыя галінкі дубу выражалі сапраўдную любоў, пасвячэнне і прыгажосць заручын. Ты ўчыніў Хрыста Абраннікам Касцёла, а Касцёл – Абранніцай Хрыста. Благаславі гэты вянок, які атрымоўвае ад нас Айцец Андрэй. Няхай гэты новы Святар дзякуючы Тваёй ласцы зможа захаваць маладосць у сэрцы і любоў ва ўчынках. Няхай заручаны Касцёлу на ўзор Хрыста, годна закончыць сваю працу адносна Люду Божага” – заклікаў кс. Аляксандр, пробашч вілейскай парафіі.

 

Са словамі “Божа, успамагай праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, мяне, нягоднага слугу Твайго, які спадзяецца на тваю міласэрнасць. Захавай мяне, Божа, у сваёй няспыннай апецы, каб я Табе заўсёды верна служыў і каб аніякія спакусы не адлучылі мяне ад Цябе…” а. Андрэй разам з асістай накіраваўся ў парафіяльную святыню, каб першы раз скласці Ахвяру Хрыста.

 

Радасць Прыміцыянта падзялілі не толькі вернікі нашай парафіі і родныя і знаёмыя, але і прадстаўнікі францішканаў, якія прыбылі на гэтую ўрачыстасць не ролькі з розных куткоў Беларусі, але і з-за мяжы.

 

Ойча Нябесны, Тваёй апецы давяраем айца Андрэя. Дай яму сілу для працы і айцоўскае сэрца, каб праз яго паслугу як мага больш людзей магло дайсці да збаўлення вечнага.

 

 

 

 

 

 

 


 

/span

Прочитано 2676 раз