Спачатку ўшанаваць св. Тэрэзу мелі магчымасць прадстаўнікі парафіі ў Іллі, якая адзначала ў гэты дзень свае патранальнае свята – ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Да святкавання далучыліся і вернікі Вязынскай парафіі.
“Святая Тэрэза, ты прыходзіш да нас з усмешкаю на твары, сыходзячы з Неба з ахапкам пахучых ружаў святасці. Прыходзіш, каб абудзіць у нас жаданне святасці. Прыходзіш, каб даць нам сваю «малую дарогу даверу і любові», якая вядзе ў Неба і даступная для ўсіх. На самай справе, святы — гэта той, у кім жыве Хрыстус. Святы — гэта чалавек, які прыпадобніўся да Езуса. Просім цябе сёння, святая Тэрэза, аб імкненні да святасці, імкненні любіць Езуса больш за ўсё, так, як любіш Яго ты.” – зазначыў кс. Аляксандр падчас прывітання.
http://vilejka-kasciol.by/index.php/fota-videa/galereya-fota/item/402-peregrynatsyya-relikvii-sv-terezy-ad-dzitsyatka-ezus#sigProGalleriaaa7cf6ef7f
Пасля рэліквіярый сустрэлі і ў Вілейцы. Ва ўрачыстай працэсіі ён перанесены да святыні. Пасля іх усталявання перад алтаром і спецыяльнай малітвы да святой Тэрэзы распачалася Эўхарыстыя, якую ўзначаліў а. Пётр Фраштэнга, адзін з айцоў-кармелітаў, адказных за перэгрынацыю рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус ў Беларусі.
Пасля святой Імшы адбылося малітоўнае чуванне, падчас якога кожны мог асабіста ўшанаваць і папрасіць заступніцтва святой.
Раніцай мы сабраліся на Ютрань – Малітву Касцёла псальмамі – каб прасіць святую Тэрэзу заступацца за нас перад Панам. Пасля адбылася святая Імша, на заканчэння якой кс. Аляксандр ад імя парафіі прачытаў урачысты акт ахвяравання Міласэрнай Любові, пасля якога мы развіталіся з парэшткамі св. Тэрэзы.
http://vilejka-kasciol.by/index.php/fota-videa/galereya-fota/item/402-peregrynatsyya-relikvii-sv-terezy-ad-dzitsyatka-ezus#sigProGalleria9cf0467634