background
Понедельник, 01 Апрель 2013 19:24

Пасхальная Вігілія 2013

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

30 сакавіка, вечарам а 21 гадзіне, мы сабраліся, каб прывітаць уваскрослага Хрыста.

 

Літургія распачалася каля святыні. Падчас літургіі святла адбылося асвячэнне агню, запальванне пасхалу, свечак вернікаў і асвятленне касцёла. Вернікі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі, імкнуліся быць падобнымі да людзей, якія чакаюць свайго Пана, каб, калі вернецца, застаў іх чуваючымі на малітве і запрасіў да свайго стала.


Затым распачалася літургія Слова, падчас якой мы пачулі апісанне стварэння свету, якое з’яўляецца гімнам веры дзеля ўшанавання Стварыцеля. Карона стварэння – чалавек, вобраз і падабенства Бога. Уваскрослы Хрыстус – гэта новы Адам. Праз Хрыста, праз Яго хрышчэнне мы атрымліваем Яго новае жыццё.

 

Наступнае чытанне было аб ахвяры Абрагама, якой з’яўляецца яго адзіны сын Ісаак – гэта прадказанне ахвяры Хрыста, адзінага Сына Спрадвечнага Айца. Уратаванне Ісаака ад смерці – гэта ўзнагарода за веру Абрагама. Наша ўваскрашэнне ў Хрысце праз хрост падмацавана моцнай верай у тое, што кажа Бог.


Быў адчытаны таксама ўрывак з Кнігі Зыоду аб цудоўным пераходзе праз воды Чырвонага мора, які  не толькі вызваліў выбраны народ з няволі, але вызваляе і нас праз ваду хросту. Хрост уводзіць нас у праўдзівую зямлю абяцаную.


Апошняе чытанне са Старога Запавету - прароцтва Ісаіі - прадказвае новы запавет, які народзіцца з вады хросту і Божага слова, бо ён з’яўляецца паспяховым і дае веруючаму перамяняючую сакрамэнтальную моц.


Урачысты гімн “Хвала на вышынях Богу” стаў  пераходам ад Старога да Новага Запавету. Прадказанае становіцца рэальнасцю. У Хрысце мы распачалі новае жыццё, ужо распачалося наша ўваскрашэнне. Як выраз удзячнасці і радасці зноў заспявалі велікоднае “Аллелюя” –вокліч радасці і прывітання ўваскрослага Пана, які жыве і прысутнічае сярод нас.


Наступнай часткай Літургіі стала літургія хросту, падчас якой адбылося асвячэнне хрысцільнай вады, а таксама аднаўленне абяцанняў хррышчэння. Мы прасілі Пана, каб “чалавек, які створаны на Тваё падабенства і праз сакрамэнт хросту ад бруду ўсялякіх грахоў абмыты, адрадзіўся з вады і Духа Святога да новага жыцця дзіцяці Божага.”


Безумоўна, цэнтральнай часткай Літургіі стала Эўхарыстычная Літургія, калі Уваскрослы Пан запрасіў нас на сваю Пасхальную Вячэру.


Напоўненыя радасцю, пасля Эўхарыстыі мы мелі магчымасць цэлую ноч удзельнічаць у чуванні перад рэзурэкцыйнай працэсіяй, якая адбылася раніцою.

 


Фотарэпартаж: Дзяніс Канецкі, Яўгенія Галомзік, Андрэй Мандрык

 


Прочитано 1048 раз
Другие материалы в этой категории: « Вялікая Субота 2013 Рэзурэкцыя 2013 »