background
Пятница, 29 Март 2013 06:21

Пачатак Трыдуума – Імша Вячэры Пана

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Учора увечары, у Вялікі чацвер, Імшою Вячэры Пана мы распачалі перажыванне Святога Пасхальнага Трыдуума.

Падчас ўрачыстай Літургіі а 19 гадзіне мы дзякавалі Пану за дар Эўхарыстыі і Святарства.

 

Эўхарыстыя - адзін з сакрамэнтаў Касцёла, г.зн. адзін са знакаў дзейнасці Хрыста ў Касцёле. Эўхарыстыя з'яўляецца самым істотным з сакрамэнтаў і паўнатой хрысціянскага пасвячэння, распачатага хрышчэннем і бежмаваннем.


Цэнтральнае месца, якое ў жыцці Касцёла займае Эўхарыстыя, яднаецца з мноствам яе значэнняў і непасрэднаю сувяззю з пасхальнаю таямніцаю Хрыста. Усе сакрамэнты - гэта знакі ўдзелу тых, што паверылі ў Хрыста, у Яго смерць і змёртвыхпаўстанне. Усе сакрамэнты - знакі дзейнасці ўмілаванага Пана ў Касцёле - ва ўсёй супольнасці і ў кожным з яе членаў. Эўхарыстыя - гэта Яго Цела і Кроў, гэта прысутнасць Пана.


Езус спажываў апошнюю вячэру са сваімі вучнямі менавіта ў жыдоўскае свята Пасхі, як пасхальную вячэру. Перамяняючы хлеб і віно ў сваё Цела і Кроў, аддадзеныя на крыжы, Ён надаў старазапаветнай пасхальнай вячэры новае значэнне. Яго смерць і змёртвыхпаўстанне становяцца новым вызваленнем і вызваленнем усяго чалавецтва з няволі граху і смерці, каб усе маглі быць збаўленыя і жыць вечна ў змёртвыхпаўстанні.


Вячэра, якую спажываў Езус з вучнямі ў парэдадзень Яго смерці і змёртвыхпаўстання, становіцца па Яго волі напамінкам пра тое абсалютнае, канчатковае вызваленне чалавека Богам. Становіцца, як калісьці жыдоўская пасхальная вячэра - вячэраю падзякі. Ушанаваннем Бога за вялікія Яго справы, падзякаю Богу, што вызваліў нас праз смерць і змёртвыхпаўстанне свайго Сына, Езуса.

 

«Годна гэта і справядліва, слушна і збавенна, - так пачынаецца эўхарыстычная малітва, - каб мы заўсёды і ўсюды Табе падзяку складалі, Пане, Ойча Святы, Усемагутны Вечны Божа… праз Хрыста, Пана нашага…».


Езус Хрыстус даверыў апосталам пастырскі клопат пра свой Касцёл, гэта значыць, пра супольнасць сваіх вызнаўцаў. Апосталы абвяшчаюць Хрыстову Добрую Навіну аб збаўленні, удзяляюць хрышчэнне тым, хто паверыў іх слову, справуюць у іх супольнасці Эўхарыстыю, а таксама кіруюць жыццём усяе супольнасці, вучаць захоўваць усё, што Ён ім наказаў (пар. Мц 28, 20).


«Калі колькасць вучняў узрасла», апосталы паклікалі сабе на дапамогу «сем дазнаных мужоў, поўных Духа Святога і мудрасці», і, «памаліўшыся, усклалі на іх рукі» (пар. Дз 6, 1-6). Гэты абрад малітвы і ўскладання рук з'яўляецца абрадам, праз які біскупы, наступнікі апосталаў, перадаюць з пакалення ў пакаленне пастырскую альбо святарскую ўладу ў Касцёле. Гэта - сакрамэнт пасвячэння альбо сакрамэнт святарства.


Існуюць тры ступені пастырскай улады ў Касцёле, а значыць, тры ступені пасвячэння. Паўнатою пастырскай улады валодаюць біскупы - наступнікі апосталаў. Уладу, ім падпарадкаваную, г.зн. дапаможную, маюць прэзбітэры, як называе іх Новы Запавет, інакш кажучы, - «старэйшыя». Найменшая сфера пастырскай паслугі носіць назву дыяканату (дыякан у перакладзе з грэцкай мовы - той, хто дапамагае). Гэта тры ступені сакрамэнту пасвячэння, але не тры розныя сакрамэнты.


Пасвячэнне можа ўдзяляць толькі біскуп, які апякуецца даверанай яму дыяцэзіяй, ад імя Найвышэйшага Пастыра - Хрыста, паколькі ўдзяленне пасвячэння звязана з пакліканнем на службу ў дадзенай дыяцэзіі. Біскуп удзяляе пасвячэнне прэзбітэру (часцей за ўсё гэты сакрамэнт называюць святарскім пасвячэннем) у прысутнасці як мага большай колькасці прэзбітэраў (святароў), якія пачаргова, пасля біскупа, ускладаюць рукі на галовы тых, хто прымае пасвячэнне. Такім чынам, як бы прымаюць іх у сваю святарскую сям'ю, у «прэзбітэрый» дадзенай дыяцэзіі.


Біскупскае пасвячэнне ўдзяляе кандыдату, пакліканаму Папам, біскуп разам з не менш як двума іншымі біскупамі. Гэта знак таго, што новы біскуп прымаецца да калегіі біскупаў, якая з'яўляецца працягам калегіі дванаццаці апосталаў.


Святарскае пасвячэнне ў Каталіцкім Касцёле можа прыняць толькі мужчына. Бо такая не толькі традыцыя, што бярэ свой пачатак з апостальскіх часоў, але і воля Езуса Хрыста, які сваімі апосталамі паклікаў толькі мужчынаў.


У рыма-каталіцкім Касцёле прыняцце пасвячэння звязана з абавязкам захавання цэлібату альбо бясшлюбнасці, каб святар мог як найпаўней прысвяціць сябе службе Хрысту і супольнасці Яго вызнаўцаў.

 



Фотарэпартаж: Дзяніс Канецкі, Яўгенія Галомзік

Прочитано 1893 раз
Другие материалы в этой категории: « Моладзь сустрэлася разам Вялікая Субота 2013 »