Версия для печати
Воскресенье, 19 Март 2017 21:48

Разважанні над Божым Словам (3 тыдзень Вялікага посту)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

19 сакавіка — урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі

 Маўклівы святы

Мы так мала ведаем аб тым, хто стаў зямным апекуном Езуса. Апрача вельмі кароткіх згадак, Евангелле паслядоўна маўчыць аб ім. Зрэшты, ён сам таксама маўчыць. Аднак нават з гэтых некалькі вельмі кароткіх фрагментаў вылучаецца вобраз чалавека, які цалкам услухваецца ў Божы голас. Азначэннем яго паставы могуць быць словы: “Зрабіў, як загадаў яму анёл Пана”. Ажыццявіў Божае слова. Гэты маўклівы святы з’яўляецца прыкладам поўнай паслухмянасці Богу. А ён не меў простага задання. Рызыкнуў усім тым, што для ізраэльцянаў было важнае: сям’я і гонар. Аднак Юзаф паверыў Богу і дзякуючы гэтаму атрымаў для выканання адзіную ў сваім родзе місію ў дзеях збаўлення: стаў апекуном Езуса, свайго Збаўцы.

Пане Езу, няхай прыклад св. Юзафа вучыць нас, як прымаць Тваю волю ў нашым жыцці і ажыццяўляць скіраванае да нас слова.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

Аўторак, 21 лютага

Уменне прабачаць

Не лёгка прабачыць камусьці, хто правініўся перад намі. Не лёгка таксама прасіць аб прабачэнні. Хоць усе мы з’яўляемся даўжнікамі Бога, аднак часта паводзім сябе так, як быццам бы мы былі бездакорныя і бязвінныя. Патрабуем ад іншых таго, чаго самі не ў стане зрабіць. Бог прабачае нам без умоў, без аніякіх уступных крытэрыяў. Прабачае нам, бо мы просім Яго аб гэтым. Адначасова Ён ведае, што мы не заўсёды будзем у стане застацца на дарозе, якую выбіраем, прагнучы навярнуцца. Нягледзячы на гэта, Бог заўсёды дае нам чыстую старонку. Нам цяжка прабачыць камусьці нават з пэўнымі ўмовамі. Для нас гэта выклік, з якім мы змагаемся часта вельмі доўга. Таму евангельскія прыпавесці, як гэта з сённяшняга Евангелля, з’яўляюцца для нас запрашэннем да школы прабачэння.

Дух Святы, Ты быў пасланы да нас для адпушчэння грахоў. Навучы нас, як прабачаць тым, хто перад намі правініўся.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

 

Серада, 22 лютага

Уся апісаная ў Бібліі гісторыя збаўлення – гэта карта слядоў Бога, Які ідзе за сваім людам, каб прывесці яго да паўнаты жыцця. Яго словы і чыны, якія азначаюць супольную вандроўку, з’яўляюцца гарантыяй, што ў Месіі споўніцца апошняе “Амэн” – пацвярджэнне дадзеных праз вякі абяцанняў і запаветаў. Менавіта ў Ім споўніцца ўсё да ёты.

Разважанні Войцеха Енджэеўскага OP, „Oremus” Вялікі пост

Пераклад з польскай мовы

 

Чацвер, 23 лютага

Калі мы думаем аб Божых Запаведзях, то часцей за ўсё разважаем аб тым, што нам забаронена, а што мы павінны рабіць. Такі кодэкс паводзін, які крыху абцяжарвае. У той жа час у кнізе прарока Ераміі Бог кажа: “Я даў ім запаведзь: Слухайце мой голас”. Гэта гучыць як запрашэнне, а не загад. Запрашэнне да размовы, да прабывання блізка з сабою. Жыццё паводле запаведзяў – гэта дарога набліжэння да Кагосьці, хто прамаўляе менавіта да мяне і Каго я чую штораз больш выразна.

Разважанні Войцеха Чвіхоцкага OP, „Oremus” Вялікі пост

Пераклад з польскай мовы

 

Пятніца, 24 лютага

 Кніжнік – настаўнік малітвы

Часта малітву, г.зн. нашу размову з Богам, мы разумеем як вымаўленне пэўных фраз альбо літанію просьбаў, якія Ён павінен выканаць. Добра, што мы наогул молімся, але Бог прагне чагосьці большага. Ён жадае, каб мы з Ім размаўлялі альбо нават спрачаліся. Хоць сустрэча кніжніка з Езусам не была малітвай, аднак можа быць добрым яе прыкладам. Чалавек, які абапіраецца на ўласны жыццёвы вопыт, задае Езусу пытанне, а пасля ўважліва слухае Яго адказ. Больш таго, прымае адказ крытычна, ацэньвае і развівае яго, паказваючы, што глыбока яго зразумеў і з ім згадзіўся. Воля кніжніка і яго разуменне Пісання згаджаюцца з воляй Езуса. Паміж імі ствараецца такая дасканалая гармонія, што кніжнік чуе ад Езуса наступныя словы: Недалёка ты ад Валадарства Божага.

 Пане Езу, навучы нас шчырасці ў малітве. Навучы нас пытацца ў Цябе і слухаць тое, што Ты кажаш. А таксама дапамажы нам няспынна імкнуцца да гармоніі з Табою.

Разважанні а.Даніэля Стабрылы OSB, а.Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

 

25 сакавікаурачыстасць Звеставання Пана

Урачыстасць Звеставання прыпадае, як правіла, на час Вялікага посту, што можа здавацца дзіўным. Рыхтуючыся да святкавання Вялікадня, мы адзначаем урачыстасць, якая прысвечана таямніцы Уцелаўлення і адносіцца да Нараджэння Езуса. Аднак гэта недарэчнасць толькі здаецца. Бо гісторыя збаўлення адна, а Уцелаўленне – гэта пачатак рэалізацыі справы адкуплення. Гэта менавіта чалавечнасць Езуса з’яўляецца прыладай нашага збаўлення. Сённяшняя ўрачыстасць – гэта таксама нагода для нас, каб паглядзець на ўласную чалавечнасць, а асабліва на нашу цялеснасць, як на дар Бога і дарогу з’яднання з Ім.

Разважанні Мацея Захары MIC, „Oremus” Вялікі пост

Пераклад з польскай мовы

Прочитано 584 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии