background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 12 Февраль 2017 21:03

Разважанні над Божым Словам (6 звычайны тыдзень)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VI Звычайная нядзеля, 12 лютага

Як часта можна пачуць ад мудрых гэтага свету, якія адкідваюць Божыя запаведзі і паўтараюць, што яны не церпяць абмежаванняў, а любяць свабоду. Калі б яны зразумелі таямніцу Божай мудрасці, то зразумелі б, што Дэкалог з’яўляецца дарам любячага Айца, Які хоча для сваіх дзяцей дабра. Але чалавек свабодны і можа выбіраць. Як учыніць так, каб пасля не шкадаваць? Трэба маліцца часцей да Духа Святога, бо Ён “пранікае ўсё, нават Божыя глыбіні”.

Разважанні кс. Томаша Беліньскага

Пераклад з польскай мовы

Панядзелак, 13 лютага

 Выпрабоўваць Езуса

Можа на словы гэтага фрагменту з Евангелля мы абураемся, што фарысеі ўвесь час дыскутавалі з Езусам і выпрабоўвалі Яго. Аднак не будзем забываць, што нягледзячы на тое, што мы вельмі часта думаем пра фарысеяў, яны былі людзьмі вельмі пабожнымі і справядлівымі. Іх дыскусія з Езусам мела рэлігійную аснову. Яны патрабавалі ад Езуса знаку, каб пераканацца, што Ён з’яўляецца тым, каго яны чакалі. Зрэшты, ім было дадзена шмат знакаў, разам з апошнім, смерцю і ўваскрасеннем Езуса. А мы ці здольныя яшчэ чакаць прыйсця Месіі? Ці распазнаём Яго, калі прабывае сярод нас? Калі апошні раз мы ўступалі з Ім у дыялог ці хоць бы ў спрэчку? Мы абураемся на фарысеяў, якія ўвесь час дыскутавалі з Езсам, аднак забываем, што самі мы вельмі часта не знаходзім часу, каб якім-небудзь чынам звярнуцца да Яго.

 Пане Езу, узбудзі ў нас прагненне сустрэчы і размовы з Табою. Няхай усё, што нас сустрэне і да нас дакранецца, стане святлом Тваёй прысутнасці.

Разважанні а. Даніэля Стабрыла OSB, а. Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

14 лютага — свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы

Бог прамаўляе да кожнага на яго ўласнай мове. Гэта зразумелі святыя Кірыл і Мятод, апосталы славян з IX стагоддзя, якія насуперак пануючай традыцыі цэлебрацыі Літургіі толькі на лацінскай і грэцкай мовах, пераклалі Святое Пісанне і літургічныя кнігі на славянскую мову, стварыўшы для гэтага спецыяльны алфавіт. Папа Адрыян ІІ убачыў плёны іх працы і падтрымаў здзейсненую справу сваім аўтарытэтам. Молімся, каб мы таксама былі гатовыя шанаваць іншых і шукаць новыя творчыя шляхі, каб даваць сведчанне аб Езусе.

Разважанні Міры Майдан

Пераклад з польскай мовы

Авечкі сярод ваўкоў

На першы позірк паслаць вучняў, як ягнят сярод ваўкоў, можа здавацца вельмі наіўным. Якая мэта? Ці гэта не занадта рызыкоўна? Не трэба быць у блізкім сяброўстве з прыродай, каб ведаць, які будзе фінал гэтай сітуацыі. Аднак Езус менавіта так звяртаецца да сваіх вучняў. Хоць адразу мы можам гэтага не заўважыць, але гэта заклік, каб наследваць Езуса. Бо гэта Ён сам Баранак, які бярэ на сябе грахі свету, аддаў сябе ў рукі тых, якія патрабавалі Яго жыцця. Больш таго, Бог не ацаліў Яго нейкім незвычайным чынам, але дазволіў, каб Ён аддаў сваё жыццё ў ахвяры. Не кожны з нас пакліканы да мучаніцтва, хоць і ў наш час хапае мучанікаў, але кожны з нас пакліканы да таго, каб ахвяраваць сваё жыццё Богу, Які будзе ў нас і праз нас ажыцяўляць Божае Валадарства.

 Пане Езу, Баранак Божы, просім, учыні, каб мы прыпадабняліся да Цябе і ўмелі ў поўні аддаваць Табе сваё жыццё.

Разважанні а. Даніэля Стабрыла OSB, а. Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

Серада, 15 лютага

Адкрый нашыя вочы!

Сляпы з Евангелля ўсведамляў сваё калецтва. Затое мы, хоць вельмі часта даўно згубілі духоўны зрок, усё яшчэ перакананыя, што бачым і нават не звяртаемся да Езуса, каб нас аздаравіў. Можа ў нашым жыцці не хапае людзей, якія прывядуць нас да Езуса, як гэта адбылося ў выпадку са сляпым з Евангелля. Хоць ён сам не прасіў яго аздаравіць, але ад яго імя гэта зрабілі тыя, для каго гэта было важна. Калі мы дазволім Богу адкрыць вочы нашага сэрца, не будзем жа забываць, што кожны патрабуе такога абуджэння, і станем тымі, хто прыводзіць людзей да Езуса.

 Езу, добры Лекар, Ты вяртаеш зрок сляпым. Вывядзі нас з цемры, у якой мы прабываем, і дазволь нам распазнаць Тваё святло.

Разважанні а. Даніэля Стабрыла OSB, а. Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

 

Чацвер, 16 лютага

Адкрыць Месію

Занадта часта мы слухаем тое, што кажуць іншыя. Хоць само слуханне іншых людзей не з’яўляецца чымсьці дрэнным, наадварот, ёсць чымсьці вельмі добрым, аднак мы, на жаль, не часта прымаем удзел у такім здаровым слуханні. Хутчэй мы слухаем натоўп, каб стаць да яго падобнымі. Гэта ж трэба быць сучасным, нельга застацца ззаду. Аднак Езус хоча, каб у нас было ўласнае меркаванне, асабліва калі гаворка ідзе пра нашыя адносіны да Яго. Кім мы лічым Езуса? Можа мы яшчэ не адкрылі ў Ім Месію. Можа Ён з’яўляецца для нас звычайным чалавекам , вялікім настаўнікам альбо таленавітым лекарам. Які адказ на гэтае пытанне даём мы самі? Вера – гэта ласка, калі мы яшчэ не атрымалі яе і не даканца адкрылі праўду пра Езуса, то будзем у гэтым шчырыя, скажам Яму, кім мы Яго лічым. Езус і так гэта ведае. Справа тут хутчэй у нас саміх, каб мы ўбачылі, кім Езус з’яўляецца для нас. Калі мы шчыра адкажам на пастаўленнае Ім пытанне, то будзем мець шанс, каб пазнаць Яго лепей. Ён дае знайсці сябе тым, хто Яго шукае.

 Езу Хрысце, Божы Сын, дапамажы нам з кожным днём усё глыбей Цябе пазнаваць, каб мы маглі набліжацца да Цябе ў праўдзе.

Разважанні а. Даніэля Стабрыла OSB, а. Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

 

Пятніца, 17 лютага

Адрачыся ад сябе

Адмовіцца ад сябе і адрачыся таго, што здаецца нам важным, ніколі не з’яўляецца простым. Аднак Езус не заклікае нас да адрачэння, якое звязанае са згубай нашай тоеснасці. Навошта гэта робіць? Езус заклікае нас да выйсця з эгаізму, у якім мы зачыненыя, да рэалізацыі паклікання, якое заклаў у кожным з нас. Ён аддаў сваё жыццё за нас усіх, за кожнага з нас асобна, такім чынам Ён аказаў нам сваю бязмежную любоў. Гэта яна заклікае нас наследваць Яго ўсюды там, дзе мы ёсць. Калі мы аб’яднаем у нас саміх уласную любоў з любоўю да бліжніх, будзем на добрай дорозе наследвання Езуса. Адрачыся ад сябе – гэта не азначае запярэчыць сваёй тоеснасці, якая ёсць Божым дарам. Адрачыся ад сябе – азначае адкрыцца на іншых так, як Езус адкрыўся на кожнага з нас, “адрокся” ад сваёй боскасці і стаў чалавекам.

 Дух Святы, дапамажы нам адрачыся ад сябе і ўзяць крыж, да якога запрашае нас Езус. Няхай ён стане крыніцай нашай моцы і зробіць нас здольнымі любіць бліжніх.

Разважанні а. Даніэля Стабрыла OSB, а. Міхала Легана OSPPE

Пераклад з польскай мовы

 

Субота, 18 лютага

На гары Табор Езус на кароткі час паказаў выбраным вучням Сваю хвалу Божага Сына. Можна сказаць, што гэта не столькі Езус перамяніўся, колькі перамяніў погляд сваіх вучняў. Прысутнасць Майсея і Іллі ўказвае на тое, што ўся рэчаіснасць першага Запавету, Закон і прарокі знаходзяць сваё выкананне ў Езусе Хрысце. Мэтай гэтай падзеі было больш сціслае з’яднанне вучняў з Езусам, каб яны слухалі Яго голас. Мы не былі з вучнямі на гары Перамянення, але гэта сцэна была апісана ў Евангеллі для нас. Заклік Айца: “Яго слухайце!”, скіраваны таксама да нас і да ўсіх вучняў Езуса ў кожнай эпосе.

Разважанні кс. Мацея Захары MIC

Пераклад з польскай мовы

 

 

 

 

 

Прочитано 92 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии