background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 19 Декабрь 2016 07:42

Разважанні над Божым Словам IV тыдня Адвэнту

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Прапануем вашай увазе разважанні над урыўкамі з Евангелля, якія будзем чуць у Літургіі Слова IV тыдня Адвэнту.

 

19 снежня — звычайны дзень Адвэнту

Бог з’яўляецца апекуном ужо ад улоння маці


Захарыю была абвешчана радасная навіна аб зняцці ганьбы бяздзетнасці. Напачатку яму было цяжка гэта прыняць, за што яго напаткала часовая кара. Але дзеянне Бога можа ўчыніць нашмат больш, чым чалавек у стане сабе ўявіць. Абвешчаны анёлам сын Захарыя – гэта Ян Хрысціцель. Ён быў напоўнены Духам Святым. Яму была даверана канкрэтная місія пайсці ў духу і моцы Іллі, каб падрыхтаваць народ да прыйсця Месіі. Таму тыя, хто павераць яму, шчыра ўзрадуюцца, стануць сведкамі спаўнення Божых абяцянняў, якіх чакалі вякамі, і будуць збаўленыя. Такім чынам Бог аб’яўляецца ўсім людзям як апора і апякун ужо ад улоння маці.

Езу, Тваё прыйсце папярэдзілі падзеі, якія аб’явілі любоў Бога. Сёння Ты таксама даеш мне знакі, каб я не баяўся. З верай прымаю іх і рыхтую сваё сэрца да сустрэчы з Табою.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”

Пераклад з польскай мовы

20 снежня — звычайны дзень Адвэнту

“Пан з Табою”. Словы, якія арханёл Габрыэль сказаў Марыі падчас Звеставання, спаўняюцца ўжо не толькі для Яе. Усё адвэнтавае чаканне вядзе нас да сустрэчы з Богам, які ў Езусе назаўсёды стаў “Богам з намі”. Гэтыя словы мы чуем шмат разоў, але яны надалей застаюцца таямніцай, якую трэба адкрываць. Бо ўвесь час, калі парушаюцца нашыя жыццёвыя планы, калі чарговы раз мы з сорамам бачым сваю схільнасць да зла і фальшу, нараджаюцца сумненні. Тады варта прыпомніць сабе іншыя словы арханёла. Ён таксама сказаў: “Не бойся!”.

Разважанні Войцеха Чвіхоцкага OP, „Oremus

Пераклад з польскай мовы

21 снежня — звычайны дзень Адвэнту

Дзяліцца радасцю

Марыя спяшаецца і нясе ў сваім улонні Езуса. Яна прагне такім чынам падзяліцца Добрай Навіной і адначасова дапамагчы сваёй старэйшай сваячніцы. Яе дарога праз горныя ваколіцы каля Ерузалема прыпамінае перанясення Аркі Запавету ў часы Давіда. Марыя з’яўляецца свайго роду манстранцыяй, дзякуючы якой можна адчуць прысутнасць Збавіцеля. Альжбета цешыцца, распазнаючы ў Марыі Маці Пана. Гэта радасць напаўняе ўсё яе нутро і перадаецца таксама дзіцяці. Яно ўзварухнулася, а дакладней затанцавала з радасці. Напэўна ў гэтыя апошнія дні перад святам і мы рухаемся альбо танчым вакол розных спраў, пакупак, навядзення парадкаў. А ці ў гэтай бегатні нашае сэрца радуецца ў Богу?

Пане, Твая Маці вучыць мяне, што атрыманай ад Цябе радасцю трэба дзяліцца з іншымі. На сваёй штодзённай дарозе прагну быць знакам Тваёй прысутнасці, каб несці радасць і супакой.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”

Пераклад з польскай мовы

 

22 снежня — звычайны дзень Адвэнту

Песня падзякі


Напярэдадні свята Божага Нараджэння ў Евангеллі гучыць песня падзякі пакорнай слугі Пана. У ёй Марыя велічае Бога за ўсё дабро, якое ад Яго атрымала, і з прарочым запалам прадказвае, што ўсе пакаленні будуць Яе благаслаўляць. Яна сапраўды шчаслівая, бо засталася ўбогай духам і з чыстым сэрцам. Песня Марыі – гэта таксама трыумф міласэрнасці, дзякуючы якой Бог узвышае пакорных, галодных насычае дабром і застаецца верным заключанаму запавету. Таму Магніфікат стаў песняй падзякі Касцёла і ўсіх нас, бо і нам Бог учыніў вялікія рэчы. Мы не можам пра гэта забыцца, асабліва перад святам.

Езу, за столькі вялікіх і цудоўных рэчаў маё сэрца спявае радасную песню хвалы Богу. Ён паказвае моц свайго пляча, якім прытуляе да сябе, аб’яўляючы сваю міласэрнасць.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”

Пераклад з польскай мовы

23 снежня — звычайны дзень Адвэнту

Пан адарыў ласкай


Спрэчка наконт выбару імені для нованароджанага дзіцяці Альжбеты і Захарыя з’яўляецца спрэчкай пра вобраз Бога. Імя Захарыя, за якое выказваюцца суседзі, перакладаецца з габрэйскай мовы “Пан памятае”. У Старым Запавеце часта з’яўляецца гэта думка. Адказам на гэтую Божую памяць з боку выбранага народа было парушэнне запавету. Іншую перспектыву адкрывае імя Ян, якое перакладаецца з габрэйскай мовы “Пан адарыў ласкай”. Найбольш поўна яна аб’явілася ў Яго Сыне, з паўнаты якой мы ўсе прынялі ласку замест ласкі (Ян 1, 16). Годная захаплення паслядоўнасць Захарыі і яго жонкі Альжбеты ў выбары менавіта гэтага імені з’яўляецца радасным прадказаннем праўды пра Бога, Які багаты ў ласцы і міласэрнасці. Яе папярэднікам з’яўляецца іх сын Ян.

Хрысце, Тваё нараджэнне ўжо блізка. Свет хутка будзе асвечаны бляскам Божай ласкі. Рыхтую сваё сэрца, каб прыняць Цябе з любоўю і ўдзячнасцю.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”

Пераклад з польскай мовы

 

24 снежня — звычайны дзень Адвэнту

Бог дае нам сябе


У апошні дзень Адвэнту ў Евангеллі гучыць чарговая песня праслаўлення Бога. Захарыя благаслаўляе Пана за тое, што ў сваёй міласэрнасці Ён цалкам выканаў слова, якое прадказвалі прарокі. Гэта адбылося праз нараджэнне Езуса – магутнага Збаўцы, праз Якога Бог выбавіць нас з рук нашых ворагаў. Такім чынам было ўмацавана панаванне на вякі, але не людзей, а Бога. Нараджэнне Божага Сына паказвае, што гэта не чалавек мае штосьці ахвяраваць Богу, але Бог дае нас сябе ў сваёй міласэрнасці. Нашым адказам з’яўляецца служэнне Яму ў святасці і справядлівасці. Да такога служэння нас рыхтуе Ян Хрысціцель. За ўсе гэтыя дары сапраўды няхай будзе благаслаўлёны Пан, наш Стварыцель і Збаўца.

Пане, дзякую Табе за перажыты Адвэнт. Маё сэрца падрыхтаванае, каб прыняць Цябе. Узвялічваю і благаслаўляю Цябе за бязмежную міласэрнасць, якою адорваеш мяне праз Твайго Сына.

Разважанні кс. Марывуша Шмайдзінскага з “Евангелле 2016”

Пераклад з польскай мовы

 

Прочитано 381 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Другие материалы в этой категории: Разважанні над Божым Словам »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии