Адмін
Рэдакцыя сайта
Віншаванне кс.пралата Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага з нагоды 100-годдзя святыні
Кс. пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі ў 1990 годзе стаў першым пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы пасля вяртання касцёла вернікам. Шмат сэрца і сваёй працы ён уклаў у аднаўленне і развіццё нашай святыні.
Сустрэча са Св. Янам Боско ў Смаргоні: “Што самае галоўнае?”
28 жніўня нашы парафіяне сустрэліся са Св. Янам Боско ў Смаргоні, рэліквіі якога пілігрымуюць па Беларусі з 25 па 31 жніўня.
Гэта быў незвычайны вечар… Урачыстаць распачалася прывітаннем Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, разам з якім шматлікія вернікі працэсійна выйшлі насустрач рэліквіям Св. Яна Боско. Святы, які з’яўляецца настаўнікам моладзі і апекуном выхавацеляў, у сваіх рэліквіях прыбыў з усмешкай на твары. Эўхарыстыя, якую цэлебраваў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, скончылася гімнам-малітвай за нашу Бацькаўшчыну “Магутны Божа”, падчас якой у небе можна было бачыць цудоўны салют.
Парафіяне Смаргоні, якіх наша парафія прымае на начлег падчас пілігрымкі ў Будслаў, прынялі нас з вялікай гасціннасцю, арганізавалі вясёлыя танцы і накармілі гарачай вячэрай. Скончылася прабыванне нашых парафіян на ўрачыстасці ў Смаргоні асабістым ушанаваннем і малітвай каля рэліквій Св. Яна Боско і катэхезай для моладзі, якую прамовіў Апостальскі Нунцый.
Уся ўрачыстасць была напоўнена сапраўднай, Божай радасцю, маладым духам, гасціннасцю і шчырасцю адкрытых сэрцаў, але самае галоўнае, духам самога Св. Яна Боско, які паказвае на Божую Любоў. Адчувалася рэальная прысутнасць Святога, які казаў: “Дастаткова таго, што вы маладыя, каб я вас любіў!” А маладым духам можа быць кожны з нас незалежна ад узросту, што напісаны ў пашпарце!
У часе казання і катэхезы Апостальскі Нунцый разам з вернікамі разважаў пра Св. Яна Боско, пра тое, чаму ён вучыць нас сваім жыццём. Св. Ян быў сапраўды незвычайным чалавекам, ён ахвяраваў усё сваё жыццё служэнню Богу і маладым людзям, якія былі занядбаныя моцнымі гэтага свету і згубіліся ў гэтым жыцці. Святы, які казаў : “Рабі ўсё, толькі не грашы”, - сваім жыццём паказаў нам, што самае галоўнае.
І што ж самае галоўнае сярод усіх клопатаў і цяжкасцяў нашага жыцця, сярод болю і жорсткасці гэтага свету, сярод нашага імкнення да лепшага і новым падзеннем у бруд граху?.. Божая Любоў! Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці адзначыў, што Св. Яну Боско не падабаўся вобраз Бога, Які асуджае за грэх, Святы паказваў Бога, які дапамагае падняцца з бруду граху. Самае галоўнае – дасведчыць у сваім жыцці Любоў Бога і паказваць іншым людзям гэтую Любоў. Бо гэта Любоў Бога, Які выходзіць шукаць чалавека, нават таго, што патануў у брудзе, Які разумее і любіць нават тады, калі ўсе асуджаюць, Які ніколі не пакіне і схавае ў абдымках Сваёй Любові. Дасведчыць Любоў Бога і дзяліцца ёй – гэта просты сакрэт жыцця хрысціяніна. Апостальскі Нунцый падкрэсліў, што Святы Настаўнік моладзі прыцягваў і працягвае прыцягваць да сябе маладых людзей, змяняючы іх сэрцы, менавіта таму, што паказвае Божую Любоў, што прамяніцца ёй і дае адчуць чалавеку, што яго любяць.
Фота Аксаны Бажко
http://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/karysnyya-spasylki/itemlist/user/42-admin?start=640#sigProGalleriac49045834b
Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне
З 19 па 24 жніўня ў Санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі нашай парафіі. Гэта летняе мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і заўсёды адбываецца перад пачаткам новага навучальнага года. Таму кожны, хто хоць раз ужо ўдзельнічаў у гэтых рэкалекцыях, плануе свой летні адпачынак менавіта такім чынам, каб абавязкова атрымалася паехаць яшчэ раз. Чаму так?
Будслаўскі скарб
Будслаў – месца асаблівае, напоўненае малітвамі мільёнаў пілігрымаў, просьбамі ў безнадзейных справах і падзякамі радасных сэрцаў. Не пералічыць тых людзей, якія тут сустрэлі Хрыста і адчулі Мацярынскую Любоў Яго і нашай Матулі.
Увага! Праграма юбілейных урачыстасцяў.
Парафія Узвышэння Святога Крыжа, г. Вілейка, 12-14 верасня 2013г.
Чацвер, 12 верасня
ДЗЕНЬ МАЛІТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ:
ФУНДАТАРАЎ СВЯТЫНІ, АХВЯРАДАЎЦАЎ, ДАБРАДЗЕЯЎ І ЎСІХ ПАРАФІЯНАЎ
Урачыстасць, да якой мы рыхтаваліся!
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
З вялікай радасцю прыгадваем вам, што набліжаецца кульмінацыйны дзень святкавання 100-годдзя нашай святыні, а менавіта, фэст, які будзем адзначаць 14 верасня 2013 года. Да гэтай падзеі парафія актыўна рыхтавалася не адзін год.
Шчыра вітаем у нашай парафіі новага вікарыя!
З 25 жніўня ў нашай парафіі распачаў сваю душпастырскую дзейнасць кс. Валерый Даўгуль, які будзе выконваць абавязкі вікарыя.
Будслаў - месца, дзе мы заўсёды разам!
Добрай традыцыяй стала жнівеньскае спатканне студэнцкай і працоўнай моладзі нашай парафіі ў Будславе. Кожны з нас загадзя чакае “той самы чацвер” падчас летніх дзіцячых рэкалекцый, калі мы вырываемся са штодзеннай мітусні дарослага жыцця і злятаемся ў дарагое сэрцу месца.
Хрысціянскі спеў: ці дастаткова аднаго талента для творчасці?
З 16 па 18 жніўня ў Будславе адбыліся рэкалекцыі парафіяльнага хору "Angeli". У пятніцу вечарам удзельнікі хору накіраваліся ў Будслаў. Вячэрні Будслаў спаткаў іх незвычайнай цішынёй. Адчувалася хваляванне з прычыны такога прыватнага спаткання з Маці Божай Будслаўскай, так любімай усімі намі і заўсёды падчас свята акружанай натоўпамі вернікаў.
Віншуем пераможцаў ІV Парафіяды Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі сярод дзяцей і моладзі!
З 1 па 4 жніўня ў Івянцы праходзіла ІV Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сярод дзяцей і моладзі. Каманда дзяцей і моладзі нашай парафіі не толькі прымала ў ёй актыўны ўдзел, але і заняла першае месца. Таму шчыра віншуем нашых пераможцаў!!!