background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Воскресенье, 08 Февраль 2026 20:05

Малітоўнік для сем"яў

У нашым кіёску з’явіўся малітоўнік для сем'яў. У ім сабраны найважнейшыя малітвы, якімі мы можам маліцца адзін за аднаго да Пана Бога. Малітоўнік будзе карысным для ўсіх, хто жадае штодзённа прасіць аб Божым благаслаўленні  для сваёй сям’і. У ім змешчаны  малітвы  да Крыві Хрыста аб абароне сям'і, аб благаслаўленні сям’і, аб здароўі для сям'і, а таксама:                                                                  малітвы за родных і блізкіх: за мужа, за жонку,за бацькоў, за дзяцей , за ўнукаў,  за свякроў (цешчу), за дачку і зяця,  за сына і нявестку, за дзяцей-школьнікаў, за дзіця падчас экзаменаў, за дзіця ў пераходным узросце, за дзіця, якое адпраўляецца ў падарожжа, малітва маці ў благаслаўленым стане, аб дапамозе ў выбары жыццёвага шляху, малітва дзяўчыны аб сужанстве, хлопца аб сужанстве;                                                 малітвы ў сямейных цяжкасцях: за хворае дзіця, аб ласцы бацькоўства, аб навяртанні, аб збаўленні для мужа і дзяцей, аб дапамозе ў пошуках працы, аб паляпшэнні адносінаў у сям'і, аб вызваленні ад залежнасці, малітва ў сямейным крызісе;                                             малітвы  за памерлых: бацькоў, мужа (жону), малітва пасля смерці дзіцяці, пасля страты ненароджанага дзіцяці.

Воскресенье, 08 Февраль 2026 19:57

5 звычайная нядзеля (8 лютага 2026 г.)

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу і суботу (за памерлых) у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

У сераду, 11 лютага, адзначаецца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрд, і гэты дзень з’яўляецца Сусветным Днём хворых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 будзе ахвяравана аб Божае благаславенне і дар здароўя. Інтэнцыі можна з сённяшняга дня пераказваць у сакрыстыю. Падчас кожнай Святой Імшы будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўя душы альбо цела і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі. Таму з 11.00 і 17.00 адбудзецца выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ў гэтым  часе будзе магчымасць прыступіць да Споведзі.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую за ўборку касцёла і за чыстку снега на касцёльнай тэрыторыі.

Суббота, 31 Январь 2026 20:10

4 звычайная нядзеля (1 лютага 2026 г.)

У ПАНЯДЗЕЛАК, 2 лютага, Свята Ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць той дзень, калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.

У АЎТОРАК, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.

У СЕРАДУ Святая Імша ў 10.00.

У ЧАЦВЕР, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша у 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.

У ПЕРШУЮ ПЯТНІЦУ МЕСЯЦА Святая Імша ў 10.00 і 18.00.

У СУБОТУ  Святая Імша за памерлых, у 10.00

У НАСТУПНУЮ НЯДЗЕЛЮ Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую ўсім, хто дапамог разабраць калядныя дэкарацыі і стаенкі, тым хто прыбіраў у святыні. Дзякую за арганізацыю вывазу елак і смецця. Дзякую за ўборку снега на касцёльнай тэрыторыі.

 

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах згодна з раскладам.

Душпастырская візітацыя адбываецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла ёсць магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу… 


                                           Душпастырская візітацыя

                                                       19.01-24.01.26

Панядзелак

з 11.00 альбо 17.00

вул. Жоўткі, Церашковай, Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага, Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, зав. 1 Прамысловы, 8 сакавіка, Асенняя, Мірная, Заслонава,

 

З 13.00 альбо 17.00

Волкава

 

з 15.00 альбо 17.00

вул. Валынца

 

З 17.00

Вул. Георгіеўская 1, 3

Аўторак

З 11.00

Ізбіно

 

З 13.30 альбо 19.00

Гліннае, Каловічы, Більцэвічы

 

З 16.00

Макаўе

 

З 17.00

Вул. Георгіеўская 5, 7, 9

 

Серада

З 11.30

Вязынь

 

З 15.00

 

Ляхаўшчына, Бараўцы, Урэчча, Асіпавічы

 

З 17.00

Вул. Гарадзішчанская

 

Чацвер

З 11.00 альбо 17.00

 

Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава

 

З 15.00 альбо 17.00

 

Вілейская, Куранецкая, Снежкаўская, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Свабоды, Добрай волі, Далгінаўская, Рогача, Цветочная, Хвойная, Звёздная,

 

Пятніца

 

З 12.00

В. Лыцавічы, Муляры

 

З 16.00

Любань

Субота

 

З 11.30

Шылавічы

З 13.00

Куранец

З 17.00 да 21.00

Прапушчаныя адрасы

 

 

 

gn:justify'> 

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па суботах згодна з раскладам.

Душпастырская візітацыя адбываецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла ёсць магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

                            Душпастырская візітацыя

                                      12-17.01.26

Панядзелак з 11.00 альбо 17.00

Садовая, зав. 1Лугавы, зав.3Лугавы, вул. Зялёная, вул.Стаўкі, зав. Матросава,  зав.Зялёны, Стаўкі Вясенняя, Белавароціца,

Вул. 1 Мая,

вул. 17 верасня

 

Аўторак з 11.00 альбо 17.00

вул. Кастрычніцкая,

вул. Савецкая

 

Серада з 11.00 альбо 17.00

пл. Свабоды,

зав. Школьны, Молакава, Красіна,Ходзькі,

Інтэрнацыянальная,

Шубіна,

Прывакзальная, Новая, Плеснянская, Зарэчная, Яблыневая, вул. Лаўрыновіча, Юбілейная,Маладёжная, Заазёрная, Сільвановіча, зав.3-ці Сельскі, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская, Жалігоўскага;

Чацвер

З 11.00

в. Порса,

З 13.00

Вёскі  Крывое Сяло, Івонцавічы,

 

З 16.00

Незалежнасці 2; 2 Г, 2/1; 2/2, 2/4; 2/4 А, 4, 6, 6/1,

Пятніца з 12.00 альбо 17.00

вул. Стаханаўская,                       зав.Стаханаўскі,                                зав. Гідрабудаўнікоў,

зав. Берагавы

 

 

З 11.00 альбо 17.00

Незалежнасці 8/1, 8/2, 10/1, 10/2, 10/3, 14, 16/1, 16/2, 18, 20

 Субота

з 12.00

Каралёва, зав. Каралёва, Васточная, зав. Васточны,

зав. 2 Васточны, Меліяратараў

з 15.00

Чарняхоўскага, зав. Чарняхоўскага, , Асланава, Купалы, Коласа

З 18.00

Казея, Харужай, Чкалава, Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай

 

 

На гэтым тыдні: У аўторак 6 студзеня, адзначым урачыстасць абавязковую АБ’ЯЎЛЕННЕ ПАНА альбо ТРОХ КАРАЛЁЎ. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад асвячэння вады, крэйды, кадзіла і золата. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.

Святая Імша ў панядзелак, і ад серады да суботы ў 10.00.

У наступную нядзелю ўрачыстасць ХРОСТУ ПАНА. Святая Імша ў 10.00, 12.00  і 18.00. Падчас кожнай Літургіі адбудзецца абрад асвячэння вады.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу 10 студзеня.

Душпастырская візітацыя распачнецца з 8 студзеня. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Так сама, калі ласка, запішыце нумары мабільных тэлефонаў. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то варта запісацца нанава.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

 

Душпастырская візітацыя

08-10.01.26

Чацвер з 11.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4, 14, 14/1, 16, 16/1, 16/2, 16/3

Пятніца з 11.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына  9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27

Вул. Камарова

Вул. Чапаева

 

Субота з 11.00

Вул. Талстога

 

Субота з 15.00

Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, зав.Маліноўскага, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага, Піянерская, Партызанская

На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак і аўторак, чарговыя дні актавы Божага Нараджэння, у 10.00 і 18.00. У сераду, 31 снежня, у 10.00 і пасля ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2026 года:

23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта

00.00 – урачыстае благаславенне

00.05 – Святая Імша

1 студзеня, чацвер, урачыстасць абавязковая св. Багародзіцы Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.

У першую пятніцу месяца і года ў 10.00 і 18.00.  У суботу за памерлых у 10.00.

У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У нашых кіосках можна набыць Пяцікніжжа Бібліі на беларускай мове. Гэта першыя Пяць Кніг Старога Запавета, у якіх чытаем пра стварэнне свету і пра пачатак гісторыі нашага збаўлення. У чым асаблівасць гэтага выдання? Гэта новае тлумачэнне тэкстаў Бібліі на беларускую мову з арыгінальнай. Тэкст напісаны граматычна правільнай сучаснай беларускай мовай. Працай займалася камісія па тлумачэнню зацверджаных тэкстаў пры канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Учора ў Мосары адсвяткавалі 100 годдзе з дня нараджэння кс. Юзафа Булька, легендарнага святара. З гэтай нагоды выдадзена кніга памяці са шматлікімі фотаздымкамі. Гэтыя кнігі можна набыць у нашых кіосках.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Суббота, 20 Декабрь 2025 20:08

4 нядзеля Адвэнту (21 снежня 2025г.)

У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У аўторак Святая Імша Раратняя ў 6.30. У сераду 24 снежня з раніцы яшчэ Адвэнт і Святая Імша ў 10.00.

Вечарам у сераду, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбудзецца ў нашых сем’ях з'яўляецца найважнейшым момантам чакання Божага Нараджэння. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу Пастэрка. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 21.00.

У чацвер 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00, у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.

У пятніцу 26 снежня, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

У суботу 27 снежня, свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Святая Імша ў 10.00 за памерлых. Адбудзецца малітва складковая за памерлых і таксама за ўсіх памерлых, якія ў гэтым, 2025 годзе, адыйшлі да Пана Бога. На пачатку Літургіі зачытаем іх імёны і ўзгадаем дату смерці.

Нядзеля, 28 снежня, урачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 10 студзеня.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, календары на новы 2026 год, фігуркі Святой Сям’і з маленькім Езусам, іншыя святочныя рэчы. З’явіліся новыя часопісы Ave Maria і Наша Вера.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Воскресенье, 14 Декабрь 2025 12:48

3 нядзеля Адвэнту (14 снежня 2025 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша адбудзецца: У панядзелак і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У сераду толькі ў 18.00. У суботу за памерлых у 10.00.

У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).

Наведванне хворых адбудзецца ў чацвер 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Рэкалекцыйная споведзь перад святам Божага Нараджэння адбудзецца ў пятніцу і суботу. Пачатак споведзі з 9.00 і 17.00.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

У панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00 будзем будаваць каркасы стаенак на вуліцы і ў касцёле. Просьба да мужчын, каб сабрацца і разам выканаць гэтыя працы.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2026 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме. Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!

Воскресенье, 07 Декабрь 2025 22:55

2 нядзеля Адвэнту (7 снежня 2025 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша адбудзецца: У панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую БЕЗЗАГАНАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ, у 12.00 і ў 18.00

Урачыстасць “абавязковая” – вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.

У сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Рэкалекцыйная споведзь перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 19 і 20 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2026 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме. Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.

Таксама можна набыць новую кнігу пра легендарнага святара кс. Станіслава Жук. Там мы знойдзем цікавыя біяграфічныя тэксты і гістарычныя фотаздымкі. Гэтыя кнігі можна набыць у нашых кіосках.

Як анонс, прагну распавесці яшчэ пра адну кнігу, якая ўжо знаходзіцца ў друкарні. 27 снежня гэтага года споўніцца 100 год з дня нараджэння кс. Юзафа Булька. Ужо падрыхтаваная кніга, якая асноўваецца на біяграфічных звестках, на ўспамінах людзей пра яго жыццё і дзейнасць у Мосары і ваколіцы. Там знойдзем шмат фотаздымкаў з яго жыцця. Спадзяёмся, што гэтую кнігу зможам набыць бліжэй да святаў Божага Нараджэння.

Дзякую за свята майго Юбілею святарства.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!

 

Страница 1 из 94