background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 04 Июль 2012 14:58

MOTU PROPRIO DATA SUMMORUM PONTIFICUM

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

Апостальскае Пасланне Яго Святасці Бенедыкта XVI

MOTU PROPRIO DATA SUMMORUM PONTIFICUM

11 ліпеня 2007

 

Аж да нашых часоў Вярхоўныя Пантыфікі ўвесь час клапаціліся пра тое, каб Царква Хрыстова ўшаноўвала  Боскую Веліч годным чынам, «у хвалу і славу імя Яго» і «да карысці ўсёй Яго Святому Царкве».

 

Як гэта было са спрадвечных часоў, – роўна, як будзе і ў будучыні, – неабходна захоўваць прынцып, паводле якога “кожная лакальная Царква павінна ўзгадняць з Сусветнай Царквой не толькі тое, што дакранаецца веравучэння і сакрамантальных знакаў, але і паўсюдна прынятых па бесперапыннай апостальскай традыцыі абрадаў, якія павінны выконвацца не толькі для таго, каб пазбегнуць памылак, але і для таго, каб перадаць цэласнасць веры, паколькі закон малітвы Царквы адпавядае яе закону веры”[1].

 

Сярод Пантыфікаў, якія праявілі пра гэта належны клопат, вылучаецца імя Рыгора Вялікага, які імкнуўся перадаць новым еўрапейскім народам, як каталіцкую веру, так і скарбы культу і культуры, назапашаныя рымлянамі ў папярэднія стагоддзі. Ён распарадзіўся даць азначэнне і захаваць форму святой Літургіі, якая тычыцца як Ахвярапрынашэння Імшы, так і літургіі Гадзінаў, у тым выглядзе, як яны здзяйсняліся ў Рыме. З велізарным клопатам ён спрыяў распаўсюджванню манахаў і манашак, якія, дзейнічаючы па рэгуле святога Бенедыкта, нароўні з абвяшчэннем Евангелля паўсюль аб’яўлялі  сваім жыццём выратавальны прынцып Правіла: «Нішто ды не папярэднічае справе Божай» (гл. 43). Такім чынам, здзяйсняемая па рымскім абрадзе святая Літургія ўзбагаціла не толькі веру і набожнасць, але і культуру шматлікіх народаў. Гэта вядомы факт, што лацінская літургія Царквы – у розных сваіх формах і ў розныя стагоддзі хрысціянскай эры – падпіхнула да духоўнага жыцця мноства святых і ўмацавала шматлікія народы ў дабрадзейнасці набожнасці і апладніла іх пабожнасць.

 

На працягу стагоддзяў шматлікія іншыя Пантыфікі выяўлялі асаблівы клопат пра тое, каб святая Літургія выконвала гэтае заданне як мага больш эфектыўна: сярод іх вылучаецца св. Пій V: падтрымоўваемы велізарнай пастырскай стараннасцю, паводле пастаноў Трыдэнцкага Сабора ён абнавіў усе набажэнствы Царквы, паклапаціўся аб выданні літургічных кніг, выпраўленых і «абноўленых паводле нормы Айцоў» і ўвёў іх ва ўжытак лацінскай Царквы.

 

Сярод літургічных кніг рымскага Абраду вылучаецца Рымскі Імшал, які атрымаў развіццё ў горадзе Рыме і з ходам стагоддзяў паступова прыняў формы, якія маюць вялікае падабенства з той формай, што дзейнічала яшчэ нядаўна.

 

«Гэту ж самую мэту пераследвалі Рымскія Пантыфікі на працягу наступных стагоддзяў, забяспечваючы абнаўленне абрадаў і літургічных кніг, ці даючы ім азначэнне, а затым – напачатку гэтага (ХХ) стагоддзі – распачаўшы агульную рэформу»[2]. Так дзейнічалі нашы Папярэднікі Клімент VIII, Урбан VIII, св. Пій X[3], Бенедыкт XV, Пій XII і благаслаўлёны Ян XXIII.

 

Затым, у бліжэйшыя нам часы, II Ватыканскі Сабор выказаў жаданне, каб належная паважлівая павага ў адносінах да божага культу было зноў перагледжана і адаптавана да патрэб нашай эпохі. Рухомы гэтым жаданнем, наш Папярэднік Вярхоўны Пантыфік Павел VI у 1970 году зацвердзіў для лацінскай Царквы рэфармаваныя і часткова абноўленыя літургічныя кнігі. Перакладзеныя на шматлікія мовы свету, яны былі з ухвалой прыняты біскупамі, святарамі і вернікамі. Ян Павел II перагледзеў трэцяе тыповае выданне Рымскага Імшала. Такім чынам Рымскія Пантыфікі працавалі над тым, «каб гэты свайго роду літургічны храм [...] ізноў паўстаў у ззянні добрай якасці і гармоніі»[4].

 

Але ў некаторых рэгіёнах нямала вернікаў з вялікай любоўю і пачуццём былі і застаюцца прыхільнікамі папярэдніх літургічных формаў, якія гэтак глыбока насыцілі іх культуру і дух, што Вярхоўны Пантыфік Ян Павел II, кіруемы пастырскім клопатам аб гэтых вернікаў, у 1984 году спецыяльным індультам «Quattuor abhinc annos», апублікаваным Кангрэгацыяй Божага Культу, даў дазвол выкарыстоўваць Рымскі Імшал, выдадзены благаслаўлёным Янам XXIII у 1962 году; затым, у 1988 году, Апостальскім Пасланнем «Ecclesia Dei», дадзеным у форме Motu proprio, Ян Павел II ізноў заклікаў біскупаў шырэй і вялікадушней выкарыстоўваць гэты дазвол для дабрабыту ўсіх вернікаў, якія аб гэтым папросяць.

 

 

У адказ на настойлівыя просьбы гэтых вернікаў, – над якімі доўга разважаў яшчэ Наш Папярэднік Ян Павел II, – пасля таго, як Мы выслухалі Айцоў-Кардыналаў на Кансісторыі, якая адбылася 22 сакавіка 2006 года, старанна разважыўшы ўсе аспекты пытання, прызваўшы Святога Духа і разлічваючы на Божую дапамогу, сапраўдным Апостальскім Пасланнем пастанаўляем наступнае:

 

Арт.1. Рымскі Імшал, апублікаваны Паўлам VI, з'яўляецца ардынарным выразам «lex orandi» («закону малітвы») Каталіцкай Царквы лацінскага абраду. Тым не менш, Рымскі Імшал, апублікаваны Піям V і перавыданы благаслаўлёным Янам XXIII павінен лічыцца экстраардынарным выразам таго ж «lex orandi», і да яго належыць ставіцца з належнай павагай з-за яго годнага шанавання старажытнага абраду. Гэтыя два выразы «закону малітвы» Царквы ніякім чынам не ўнясуць падзелы ў «lex credendi» («правілы веры») Царквы; яны абодва з’яўляюцца дзвюма формамі адзінага рымскага абраду.

 

Таму дазволена здзяйсняць Ахвярапрынашэнне Імшы па тыповым выданні Рымскага Імшала, апублікаванага благасл. Янам XXIII у 1962 г., – выданне, якое ніколі не было скасаванае, – у якасці экстраардынарнай формы літургіі Царквы. Умовы для выкарыстання гэтага Імшала, усталяваныя папярэднімі дакументамі «Quattuor abhic annos» і «Ecclesia Dei», змяняюцца наступным чынам:

 

Арт.  2. У Імшах, якія цэлебруюцца без народа, любы каталіцкі святар лацінскага абраду – ці свецкі, ці законнік  – можа выкарыстоўваць ці Рымскі Імшал, апублікаваны благасл. Папам Янам XIII у 1962 году, ці Рымскі Імшал, апублікаваны Папам Паўлам VI у 1970 году, у любы дзень, за выключэннем Святога Трыдуума. Для здзяйснення такога набажэнства па адным ці іншым Імшале святару не патрабуецца ніякага дазволу ні Апостальскага Пасаду, ні свайго ардынарыя.

 

Арт. 3. Супольнасці Інстытутаў прысвечанага жыцця ці Грамадстваў апостальскага жыцця, як папскага, так і  епархіяльнага права, якія жадаюць у сваіх малельнях здзяйсняць святую Імшу па Рымскім Імшале, апублікаванаму ў 1962 году, могуць рабіць гэта. Калі асобная супольнасць ці ўвесь Інстытут або Грамадства жадаюць здзяйсняць такія набажэнствы часта, ці шматкроць, ці ўвесь час, пытанне вырашаецца галоўнымі настаяцелямі, у адпаведнасці з прававымі нормамі і паводле законаў і прыватных статутаў.

 

Арт. 4. Да ўдзелу ў Святой Імшы, пра якую гаворыцца ў арт. 2, могуць быць дапушчаны – пры выкананні нормаў права – таксама вернікі, якія аб гэтым просяць па ўласным пачыне.

 

Арт. 5. § 1. У парафіях, дзе існуе стабільная група вернікаў, прыхільнікаў папярэдняй літургічнай традыцыі, пробашчу належыць ахвотна прыняць іх просьбы аб служэнні Святой Імшы па абрадзе Рымскага Імшала, выдадзенаму ў 1962 году. Ён павінен прадугледзець, каб дабрабыт  гэтых вернікаў узгадняўся са звычайным пастырскім клопатам пра парафіі пад кіраўніцтвам біскупа ў адпаведнасці з кан. 392, пазбягаючы рознагалоссяў і клапоцячыся аб захаванні адзінства ўсёй Царквы.

§ 2. Набажэнства па Імшале благасл. Яна XXIII можа мець месца ў будныя дні; у нядзелі і святы цэлебрацыя такога тыпу таксама магчымая.

§ 3. У адмысловых абставінах, такіх як заключэнне сужэнства, пахаванне ці паломніцтвы, пробашч парафіі таксама павінен дазволіць набажэнствы ў гэтай экстраардынарнай форме вернікам ці святарам, якія просяць аб гэтым.

§ 4. Святары, якія выкарыстоўваюць Імшал благасл. Яна XXIII, павінны быць падрыхтаваны да гэтага і не мець перашкод па закону.

§ 5. У цэрквах, якія не з’яўляюцца ні парафіяльнымі, ні манастырскімі, вышэйназваныя дазволы падаюцца рэктарам царквы.

 

Арт. 6. На Імшах, якія цэлебруюцца з народам па Імшале благасл. Яна XXIII, чытанні могуць быць прачытаны таксама на мясцовай мове, выкарыстоўваючы выданні, ухваленыя Апостальскім Пасадам.

 

Арт. 7. Калі якая-небудзь група вернікаў-свецкіх, з тых, аб якіх ідзе гаворка ў арт. 5 § 1, не атрымае ад пробашча парафіі пытанае, няхай яны паведамяць аб гэтым дыяцэзіяльнаму  біскупу. Біскупу настойліва рэкамендуецца выканаць іх пажаданне. Калі ён не можа забяспечыць здзяйсненне такога набажэнства, пытанне накіроўваецца на разгляд Папскай камісіі «Ecclesia Dei».

 

Арт. 8. Біскуп, які жадае адказаць на просьбы такога роду з боку вернікаў-свецкіх, але яму перашкаджаюць розныя чыннікі, можа перадаць пытанне на разгляд Папскай камісіі «Ecclesia Dei», якая дасць яму рада і падасць дапамога.

 

Арт. 9. § 1. Пробашч, усё старанна ўзважыўшы, можа таксама даць дазвол выкарыстоўваць больш стары рытуал пры ўдзяленні сакрамэнтаў Хросту, Сужэнства, Пакаяння і Намашчэння хворых, калі гэтага патрабуе дабро душ.

§ 2. Ардынарыям даецца ўлада ўдзяляць сакрамэнт Канфірмацыі, выкарыстоўваючы папярэдні стары Рымскі Пантыфікал, калі дабрабыт душ настойліва рэкамендуе гэта.

§ 3. Клірыкам, пастаўленым «in sacris», дазволена выкарыстоўваць Рымскі Брэвіярый, апублікаваны благасл. Янам XXIII у 1962 году.

 

Арт. 10. Мясцовы ардынарый, калі ён злічыць гэта дарэчным, можа заснаваць персанальную парафію ў адпаведнасці з нормай кан. 518 для набажэнстваў паводле больш старой формы рымскага абраду, або прызначыць капелана, выконваючы нормы права.

 

Арт. 11. Папская камісія «Ecclesia Dei», заснаваная Янам Паўлам II у 1988 году[5], працягвае выконваць свае абавязкі.

Дадзеная камісія будзе мець форму, абавязкі і нормы, якія пажадае надаць ёй Рымскі Пантыфік.

 

Арт. 12. Тая ж камісія, акрамя ўжо наяўных у яе паўнамоцтваў, будзе ажыццяўляць уладу Святога Пасаду, наглядаючы над выкананнем і ўжываннем дадзеных распараджэнняў.

Усё тое, што Намі было пастаноўлена ў гэтым Апостальскім Пасланні, дадзеным у форме Motu proprio, загадваем лічыць «прынятым і пастаноўленым» і выконваць з дня 14 верасня гэтага года, свята Ўзвышэння Святога Крыжа Панскага, не пазіраючы ні на што процілеглае.

 

Дадзена ў Рыме, у св. Пятра, месяца 7 ліпеня 2007 гады,

 у трэці год Нашага Пантыфіката

Бенедыкт XVI

 

 

[1] АУРМ, n. 397.

[2] Ян Павел ІІ, Апостальскае Пасланне  Vicesimus quintus annus, 4 снежня 1988, 3: AAS 81 (1989), 899.

[3] Тамжа

[4] S. Pio X, Апостальскае Пасланне Motu propio data, Abhinc duos annos, 23 октября 1913: AAS 5 (1913), 449-450; пар. Ян Павел ІІ, Апостальскае Пасланне  Vicesimus quintus annus, n. 3: AAS 81 (1989), 899.

[5] пар. Ян Павел ІІ, Апостальскае Пасланне  Motu proprio data Ecclesia Dei, 2 июля 1988, 6: AAS 80 (1988), 1498.

 

 

Пераклад з расейскай мовы А.К.

Прочитано 1361 раз Последнее изменение Среда, 04 Июль 2012 16:52
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии