background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 20 Декабрь 2016 20:13

Чытанне духоўнай літаратуры: Пра радасць і цуды вакол нас

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

На гэты раз у якасці духоўнага чытання прапануем урывак з кнігі для дзяцей і дарослых кс. Яна Твардоўскага, вядомага польскага святара і паэта, які вучыць радавацца кожнаму дню і бачыць цуды ў звычайных рэчах.

 

Сумаваць і радацца

Я чытаў, што радуюцца тыя, хто бедны, радуюцца тыя, каму чагосьці не хапае, радуюцца тыя, хто плача. Чаму? Здаецца, што ўсё зусім іначай.

Бедныя звычайна сумныя, скардзяцца нават па тэлефоне. Яны такія раздражнёныя, быццам іх нехта падрапаў.

Ці можа хтосьці, хто нічога не мае, жыве вельмі бедна, радавацца і весяліцца?

Маці Божая была бедная. У Яе не было капелюша, а толькі хустка на галаве. Гэта на абразах мы малюем Яе ў залатым убранні, але Яна заўсёды хадзіла ў бедным адзенні. Можа нават не мела абудку. Жыла ў маленькай стайні без фіранак. Ёй было холадна. Але Яна была шчаслівая, бо ў Яе было чыстае сэрца, Яна любіла людзей і была блізка каля Пана Езуса.

А пастушкі з Бэтлеема? Яны бегалі басанож. Ніхто не малюе іх сумнымі, на малюнках яны заўсёды ўсміхаюцца або смяюцца ад вуха да вуха, таму што былі блізка каля Пана Езуса, мелі чыстыя сэрцы, верылі ў Бога і раніцаю гаварылі пацеры.

Ці можа радавацца той, хто чагосьці прагне?

Радуецца той, хто прагне чагосьці добрага.

Колькі цудаў навакол!

Вакол нас ёсць столькі цудаў, столькі незвычайных рэчаў!

Які цуд, што кожны з нас жыве. Які ж гэта цуд: я расплюшчваю вочы і бачу свет, летам і зімою розны. Колькі зорак у небе! Колькі кветак падчас летніх канікулаў, колькі сняжынак зімою, і кожная – такая прыгожая.

Які цуд, што вы расцеце! Адзін хлопчык паехаў на зімовішча і вярнуўся вышэйшы на тры сантыметры! Які ж гэта цуд!

Які гэта цуд – матуля! Які цуд, што ёсць  столькі матуляў, і кожная – найлепшая! Які ж гэта цуд, што матуля так моцна любіць цябе, хоць ты ёй дакучаеш! Яна дзьмухае на малако, каб ты не апёкся, намазвае табе масла на хлеб, прышывае гузікі. Адна матуля нават хукала ў трубку тэлефона, калі званіла сыночку, які быў на зімовішчы, бо баялася, што тэлефон захалодны і сыночак ад яго прастудзіцца.

Які гэта цуд – татуля! Які гэта цуд – дзядуля! Адна дзяўчынка пісала ў лістах да матулі: “Любая матуля”, да татулі: “Любы татуля”, а да дзядулі: “Любы і цудоўны дзядуля!”.

Які гэта цуд, што ў нас ёсць сэрца, якое б’ецца – б’ецца і любіць, б’ецца і любіць. Часам хтосьці кагосьці гладзіць, але не зносіць яго, а сэрца б’ецца і любіць. Які цуд, што можна кагосьці любіць, дапамагаць яму, служыць!

Які гэта цуд, што кожны з нас бачны і нябачны адначасова. Напрыклад, я кагосьці бачу: яго нос, падбародак, шапку на галаве, але не бачу таго, пра што ён цяпер думае, каго любіць, чаго жадае. Ён купаецца, скача, лазіць на дрэвы падчас канікулаў, зімою катаецца на лыжах – і адначасова сумуе, моліцца, шукае Пана Бога. Які гэта цуд – кожны чалавек! Які цуд – кожны з нас!

Давайце дзякаваць Пану Богу за ўсе цуды паасобку. Стараймася цудоўным чынам змяняцца, каб хлус пачаў гаварыць праўду, непаслухмяны стаў паслухмяным.

Які ж гэта цуд – стаць лепшым у сённяшнім свеце!

З кнігі ксяндза Яна Твардоўскага “Ад вуха да вуха. Пра ўсмешку і радасць”.

 

Прочитано 447 раз Последнее изменение Вторник, 20 Декабрь 2016 20:19
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии