background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 10 Март 2016 21:39

Чытанне духоўнай літаратуры: Жыць любоўю

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Крыжовы шлях – гэта шлях Любові. Прапануем паразважаць на тэму Любові разам са Святой Тэрэзай ад Дзіцятка Езус.

Такая ўжо мая натура, што боязь штурхае мяне да адступлення, а любоў, якая мяне вядзе, у сваю чаргу, не толькі дае мне сілу, каб ісці наперад, але нават каб ляцець.

Бог хоча, каб я любіла Яго за тое, што Ён дараваў мне не толькі шмат, але ўсё. Ён не чакаў, пакуль я “шмат” палюбіла Яго, як Святая Магдалена, а пажадаў, каб я зразумела, што Ён палюбіў мяне дзівоснай апераджальнай любоўю і хоча, каб цяпер я любіла Яго да шаленства.

Я зразумела, што ніякія справы, нават самыя прыгожыя, як, напрыклад, уваскрашэнне памерлых або навяртанне народаў, не маюць вартасці без любові.

Гэта праўда, што можна ўпасці, можна праявіць нявернасць, але любоў, здольная ўсё абярнуць на сваю карысць, вельмі хутка спаліць тое, што можа не падабацца Езусу, і пакіне ў сэрцы толькі пакорны і глыбокі спакой.

Цяпер у мяне няма ўжо ніякага прагнення, апроч аднаго – да шаленства любіць Пана Езуса.

Цяпер адзіным маім заняткам з’яўляецца ЛЮБОЎ.

Усе дары, нават самыя дасканалыя, з’яўляюцца нічым без любові.

Я вельмі добра разумею, што толькі любоў можа зрабіць нас мілымі Пану Богу, і менавіта гэта любоў з’яўляецца тым адзіным дабром, якое я імкнуся мець.

Любоў з’яўляецца той прыгожай дарогай, якая беспамылкова прыводзіць да Бога.

Любоў павінна выражацца не ў пачуццях, а ва ўчынках.

Любоў прыцягвае любоў.

Жыццё кароткае, а вечнасць бясконцая. Няхай наша жыццё будзе безупыннай ахвярай і мучаніцтвам любові, каб суцяшаць Езуса. Ён чакае толькі аднаго позірку, аднаго ўздыху, але позірку і ўздыху, якія былі б выключна для Яго. Каб ты ведала, як моцна людзі абражаюць Пана Езуса! Твая душа вельмі прыдатная для таго, каб Яго суцяшаць. Любі Яго да шаленства за ўсіх тых, хто Яго не любіць.

Бог варты таго, каб Ім захапляцца, аднак у першую чаргу Ён варты таго, каб Яго любіць. Таму будзем жа Яго любіць!

З кнігі “Жыць любоўю”. Думкі Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус

Прочитано 405 раз Последнее изменение Четверг, 10 Март 2016 21:42
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии