background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 03 Март 2016 21:23

Чытанне духоўнай літаратуры: Пакора на Крыжовым шляху

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Працягваем разважаць разам з благаслаўлёнай Маці Тэрэзай. Тэма сённяшняга разважання – пакора, якая так неабходная, каб несці свой крыж і ісці за Езусам.

Давер і вера

Давярай Богу. Адчувай бяспеку, якую дае Божы Провід. Бог усё ведае. Ён паклапоціцца пра ўсё. Дазволь Яму выпрабаваць тваю веру і даверся Яму. Аддай сябе ў Яго распараджэнне. Даверся Яму і вер.

Ты не падвядзеш мяне

Мой Божа, Ты… толькі Ты… Давяраю Твайму закліку, Твайму натхненню. Ты не падвядзеш мяне.

Дазволь Богу планаваць тваю будучыню

Будучыня знаходзіцца не ў нашых руках. Мы не маем улады над ёй. Мы можам дзейнічаць толькі ў бягучую хвіліну. У нашых статусах ёсць запіс: “Дазволім добраму Богу планаваць нашу будучыню, таму што ўчарашні дзень мінуў, заўтрашні яшчэ не настаў, і мы маем толькі сённяшні для таго, каб учыніць, што людзі пазнаюць Бога, палюбяць Яго і будуць Яму служыць”. Наш Пан казаў, каб мы не клапаціліся пра заўтрашні дзень, бо ўсё ў руках Божых. Не трэба засмучаць сябе думкамі пра заўтрашняе. Таму што Езус той самы ўчора, сёння і заўтра. Езус той самы – той жа самы сёння і заўтра, і толькі Ён лічыцца.

Езус ніколі не падводзіць

Мы можам без страху праходзіць праз самыя страшныя месцы, таму што Езус, Які прабывае ў нас, ніколі нас не падвядзе. Езус, Які прысутнічае ў нас, з’яўляецца нашай любоўю, нашай сілай, нашай радасцю і спачуваннем.

Дай Езусу свае рукі і сэрца

Дай Езусу не толькі свае рукі, каб Ён мог карыстацца імі, але таксама сваё сэрца, каб Ён мог ім маліцца. Маліся, верачы ў поўны любові клопат Бога пра цябе. Дазволь, каб Ён карыстаўся табой, не пытаючыся папярэдне пра тваё меркаванне. Дазволь, каб Езус напоўніў цябе радасцю, каб мог без слоў навучаць праз цябе.

Адзінае, чаго жадае Езус

Адзінае, чаго хоча ад мяне Езус – гэта каб я цалкам здалася на Яго, каб толькі на Яго ва ўсім спадзявалася, каб безагаворачна прысвяціла Яму сябе.

З кнігі “Найбольшая запаведзь”, Думкі благаслаўлёнай Маці Тэрэзы

Прочитано 680 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии