background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 01 Март 2016 20:41

Чытанне духоўнай літаратуры: Крыж - залог Любові

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Запрашаем паразважаць над таямніцай Крыжа разам са Святым Айцом Піа.

Езус просіць, каб ты нёс з Ім толькі малую шчэпку Яго Крыжа.

Люблю Крыж, таму што бачу яго на плячах Езуса.

Захоўвай у сваім сэрцы Укрыжаванага Езуса, і ўсе крыжы свету будуць здавацца табе ружамі.

У болю загартоўваецца любоў.

Якім жа нязносным з’яўляецца боль, які перажываецца дзеля крыжа. Якім жа малым і зносным становіцца ён побач з Крыжам Хрыста.

Езус знаходзіцца побач з табой, калі цябе акружае цемра, калі ты церпіш або перажываеш непрыемнасці.

Хто пачынае любіць па-хрысціянску, той павінен быць гатовы цярпець.

Цярпенне з’яўляецца дарам ад Бога. Шчаслівы, хто ўмее цярпець.

Многія людзі церпяць, але нямногія ўмеюць цярпець.

Жыццё – гэта Кальварыя, аднак на яе варта ўзыходзіць радасна.

Боль з’яўляецца другім крылом Бясконцай Любові і служыць нашаму адраджэнню.

Цярплю толькі тады, калі не цярплю.

Не адступай перад выпрабаваннямі.

Не бойся Крыжа.

Няхай нас не палохае ні цяжар крыжа, які трэба несці, ні доўгая дарога, якую трэба адолець, ні крутая гара, на якую трэба ўзысці.

Езус, перш чым даць нам крыж, дае моц і сілу.

Крыж з’яўляецца залогам любові і задаткам прабачэння.

Адорванне Крыжам заўсёды было знакам асаблівай Божай любові.

Умалітве да Бога і даручэнні Яму сябе я знаходжу дастаткова сілы, каб не паддацца роспачы пад цяжарам болю. Даверыцца волі Бога я заахвочваю таксама вас, і калі вы зробіце гэта, то знойдзеце, як і я, палёгку ў цярпенні.

Трэба вучыцца жыць у сардэчным сяброўстве з цярпеннем, якім Езус пажадаў нас адарыць.

Нясі Крыж, які ахвяраваў табе Езус, і не бойся.

Любі Крыж з любові да Укрыжаванага Пана.

З кнігі “Крыж – гэта залог Любові”, думкі Святога Айца Піа.

 

Прочитано 1047 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии